Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
04.01.2013

folk-by.16mb.com

Курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча, прысвечаны беларускаму дзіцячыму фальклору… і не толькі. Галоўны змест рэсурса – каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор», выдадзенай у 1972 годзе ў Мінску (складальнікі: Г.А. Барташэвіч – тэксты; В.І. Ялатаў – музычная частка). У дадатак да тэкстаў кнігі на сайце змешчаны нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы.

04.01.2013

Сайт «Беларускі дзіцячы фальклор»

Сайт folk-by.16mb.com – курсавы праект студэнта БДУКМ Аляксандра Варановіча, прысвечаны беларускаму дзіцячыму фальклору… і не толькі. Галоўны змест рэсурса – каталог з тэкстамі кнігі «Дзіцячы фальклор», выдадзенай у 1972 годзе ў Мінску (складальнікі: Г.А. Барташэвіч – тэксты; В.І. Ялатаў – музычная частка). У дадатак да тэкстаў кнігі на сайце змешчаны нотныя запісы некаторых твораў з магчымасцю праслухаць MIDI-файлы.
Таксама сайт прапануе: раздзелы з аўтарскімі творамі для дзяцей; медыятэку (у тым ліку – відэа спектакляў «Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага», «Казачная торба», «Пра ката Сафрона і пеўніка Андрона»).

03.01.2013

3 – 5 студзеня

У Мінску пачаўся II Рэспубліканскі калядны фестываль педагагічнага майстэрства.
Фестываль ладзіць ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», разам з ГА «Беларускае педагагічнае таварыства».
У праграме фестывалю – майстар-класы, трэнінгі, педагагічныя студыі, круглыя сталы з найлепшымі педагогамі краіны. Сярод заяўленых тэмаў – сістэма актыўнай ацэнкі, кампетэнтнасны падыход, інтэрактыўныя метады, праектная дзейнасць, дыстанцыйнае навучанне ды інш.

03.01.2013

Наталля Ільініч: На лістападаўскіх канікулах група беларускіх настаўнікаў наведала Літву з адукацыйным візітам «Знаёмства з літоўскай сістэмай адукацыі». Вандроўку арганізавала грамадская арганізацыя АЦ «Пост», а непасрэдна апекавалася намі супрацоўніца адукацыйнага цэнтра Аля Дзяргай.

31.12.2012

Шаноўныя калегі, дарагія сябры! Віншуем вас з Новым годам!
Дзякуй вам за вашую працу, за шчырасць і годнасць. Дзякуй за матэрыялы для нашага сайта і водгукі на іх. Дзякуй за веды і каштоўнасці, якія вы даеце нашым дзецям.
Шчаслівых падзеяў і радасных зменаў у 2013 годзе! Заставайцеся з намі!
Ваш Nastaunik.info.

31.12.2012

Іна Студзінская, Радыё Свабода

У 2012 годзе ў Беларусі закрылі 128 малакамплектных школ у сельскай мясцовасці. Пераважна яны былі беларускамоўныя. Толькі ў 16 з прыкладна 230 сярэдніх навучальных установаў Мінска ёсць магчымасць вучыцца па-беларуску. Ніводнай цалкам беларускамоўнай школы няма ў абласных цэнтрах і вялікіх гарадах краіны. У Магілёве ў беларускамоўным класе засталася адна навучэнка – Ялінка Салаўёва.
Намесніца старшыні Таварыства беларускай школы Тамара Мацкевіч кажа, што трэба самім спрабаваць змяніць сітуацыю: «Ніхто ўжо не чакае зменаў пры гэтым кіраўніцтве. Трэба ствараць альтэрнатыўныя навучальныя ўстановы. Міністэрства адукацыі асобна займаецца імітацыяй адукацыйнага працэсу, а людзі самі: гэта ёсць і беларускамоўнае навучанне, садкі, гурткі, пазакласныя мерапрыемствы. „ялінкі“, „кружэлкі“, метадычныя матэрыялы, дыстанцыйнае навучанне – усё ідзе паралельна па-беларуску. Гэта не звязана з Міністэрствам».

28.12.2012

Апошні тэрмін – 1 жніўня 2013 г. 

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр з 1 студзеня 2013 года абвяшчаюць пра пачатак прыёму твораў на конкурс маладых пісьменнікаў «Экслібрыс» імя Янкі Маўра. У 2013 годзе споўніцца 130 гадоў з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка. А таму сёлета тэмай конкурсу абраная дзіцячая літаратура.
Да разгляду конкурснага журы будуць прымацца творы для дзяцей у наступных жанрах: проза (апавяданні, казкі і г.д.), паэзія (вершы, байкі і г.д.), п’есы, тэксты песень, коміксы, пераклады замежных дзіцячых твораў на беларускую мову.
Узяць удзел у конкурсе могуць пісьменнікі, літаратурныя крытыкі і перакладчыкі не старэйшыя за 40 гадоў.

26.12.2012

Вольга Дубоўская, Настаўніцкая газета

Тэрмін «актыўная ацэнка», як гэта часта бывае, папаўся на вочы выпадкова. На сайце аддзела адукацыі Глыбоцкага райвыканкама ў раздзеле «Навіны» была змешчана інфармацыя пра цікавае і нетрадыцыйнае пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла, якое было прысвечана метаду актыўнай ацэнкі.

26.12.2012

Вольга Дубоўская, Настаўніцкая газета

Тэрмін «актыўная ацэнка», як гэта часта бывае, папаўся на вочы выпадкова. На сайце аддзела адукацыі Глыбоцкага райвыканкама ў раздзеле «Навіны» была змешчана інфармацыя пра цікавае і нетрадыцыйнае пасяджэнне метадычнага аб’яднання настаўнікаў гуманітарнага цыкла, якое было прысвечана метаду актыўнай ацэнкі. Пасяджэнне праходзіла на базе Гатаўшчынскага дзіцячага сада – базавай школы Глыбоцкага раёна, і на ім прысутнічалі педагогі (на чале з дырэктарам) усіх школьных прадметаў. Апошняя заўвага стала яшчэ адным аргументам, каб пазнаёміцца з гэтым метадам бліжэй.

26.12.2012

26–28 снежня 2012 г. 
3–6 студзеня 2013 г. 

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае на навагоднюю праграму «Падарожжа ў Трымузейнае Каралеўства».
Разам з казачнай Феяй юныя наведвальнікі пазнаёмяцца з Трымузейным Каралеўствам і яго ўладарамі – Асілкам, Князёўнай і Мадысткай.
Дзеці адправяцца ў захапляльнае падарожжа па музею. Узяўшы на ўзбраенне кемлівасць, знаходлівасць, эрудыцыю, яны пераадоляць усе выпрабаванні. Пры дапамозе здабытых запаветных Ключоў змогуць расчараваць Дзеда Мароза са Снягуркай, весела і дружна сустрэць надыходзячы Новы Год!

Старонкі