Архіў навін
Святлана Калінкіна, Народная Воля
Не ведаю, чаму маўчаць нашы сур’ёзныя грамадазнаўцы з нагоды ініцыятываў «Тозіка і К» у сферы адукацыі, але яны ж напэўна разумеюць, што гэты маленькі чалавек разварочвае краіну ва ўчорашні дзень.
Нагадаю тэзісна ідэі апошніх месяцаў: скараціць колькасць месцаў у педагагічных ВНУ, скараціць колькасць бюджэтных месцаў у ВНУ, павысіць кошт навучання, зачыніць малакамплектныя школы...
Краіне патрэбныя працоўныя! У XXI стагоддзе Беларусь увайшла пад такім лозунгам. Нашым кіраўнікам не падабаецца, што беларусы хочуць атрымліваць вышэйшую адукацыю. Ім не падабаецца, што трэба ўтрымліваць невялікія школы. Нам увесь час апавядаюць, як выдатна можна наладзіць жыццё пасля ПТВ. Вельмі папулярнай у вуснах розных чыноўнікаў стала фраза, што ў краіне зашмат спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй.
У 2013 годзе на1700 месцаў скароціцца прыём абітурыентаў у ВНУ на навучанне за сродкі бюджэту, у тым ліку на дзённай форме навучання – на 800 месцаў. Пра гэта паведаміў міністр Сяргей Маскевіч 6 лютага на калегіі Мінадукацыі ў Мінску. А віцэ-прэм'ер Беларусі Анатоль Тозік на гэтай жа калегіі заклікаў шукаць рэсурсы для павелічэння зарплаты настаўнікам ўнутры сістэмы адукацыі. Для гэтага Міністэрства лічыць неабходным закрыць усе вячэрнія і малакамплектныя школы (летась іх было зачынена 120), вучэбна-вытворчыя камбінаты, а ў малых школах з наступнага навучальнага года 4 пачатковыя класы будуць вучыць толькі 2 педагогі замест чатырох.
Аптымізуюць з мэтай эканоміі не толькі школы, але і інстытуты павышэння кваліфікацыі, цэнтры дадатковай адукацыі. Аднак пра скарачэнне чыноўнікаў і колькасці правяраючых гаворка не вялася.
Узгадваюцца нядаўнія абяцанкі міністра адукацыі пра вяртанне профільнай адукацыі, увядзенне ваўчарнай сістэмы фінансавання школаў, дадатковыя гадзіны для вывучэння фізікі і матэматыкі, дагэтуль непадпісаныя правілы прыёму ў ВНУ, якія абяцалі яшчэ ў лістападзе... Хочацца спадзявацца, што і гэтыя намеры «аптымізаваць» таксама будуць толькі казкамі, якія настаўнікі ўжо прызвычаіліся слухаць без эмоцый.
Сакавік – чэрвень, пачатак навучання паводле камплектавання груп
Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт распачынае набор слухачоў на дыстанцыйныя курсы па павышэнні кваліфікацыі выкладчыкаў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсіх, хто жадае:
- атрымаць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі інтэграцыі інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) у працэс навучання;
- пазнаёміцца з эфектыўнымі стратэгіямі праектавання, распрацоўкі і правядзення анлайн-курсаў;
- навучыцца тэхнікам эфектыўнага ўзаемадзеяння ў дыстанцыйным навучальным асяроддзі;
- даведацца пра змены працэсаў публічнай палітыкі ў эпоху Інтэрнэта і лічбавага грамадства;
- сфарміраваць веды і здольнасці да аргументаванай дыскусіі;
- пачаць вывучэнне літоўскай мовы.
Максім Семановіч, Наша Ніва
Вучань гімназіі №1 Наваполацка Даніла Астроўскі прыйшоў да дырэктаркі і папрасіў, каб у навучальнай установе праходзілі дні беларускай мовы.
Яна згадзілася. Першы такі дзень адбыўся ў пачатку снежня: усе прадметы (акрамя замежных моваў) выкладаліся на роднай мове, а самі вучні размаўлялі выключна па-беларуску. Па словах Данілы, гэтым захапілася амаль уся школа – асабліва добра ўспрынялі такую ініцыятыву малодшыя класы.
Іна Шымко, Настаўніцкая газета
Сучасная адукацыя арыентавана на тое, што навучэнец выступае паўнапраўным суб’ектам педагагічнага працэсу. Ад яго пазнавальнай актыўнасці залежыць дасягненне мэты навучання. Мара кожнага творчага настаўніка – выхаваць здольнага, адказнага, самастойнага навучэнца. Не сакрэт, што складана навучыць самастойна здабываць веды, яшчэ больш складана навучыць іх прымяняць на практыцы.
Актыўная ацэнка: пазбавіцца стрэсавых сітуацый і ліквідаваць прабелы ў ведах
Артыкул Іны Шымко ў «Настаўніцкай газеце» ад 17 студзеня 2013 года.
Сучасная адукацыя арыентавана на тое, што навучэнец выступае паўнапраўным суб’ектам педагагічнага працэсу. Ад яго пазнавальнай актыўнасці залежыць дасягненне мэты навучання. Мара кожнага творчага настаўніка – выхаваць здольнага, адказнага, самастойнага навучэнца. Не сакрэт, што складана навучыць самастойна здабываць веды, яшчэ больш складана навучыць іх прымяняць на практыцы. А вось каб раскрыць сакрэты эфектыўнага ўрока, на якім бы навучэнцы адчувалі сябе ўпэўнена, імкнуліся да ведаў, умелі супрацоўнічаць, неабходна працаваць не адзін год.
25 – 26 лютага
У ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» з 25 па 26 лютага 2013 г. адбудзецца тэматычны семінар для педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Выкарыстанне праектных задач у адукацыйным працэсе на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі».
У праграме семінара будуць разгледжаны пытанні па выкарыстанні ў адукацыйным працэсе I ступені агульнай сярэдняй адукацыі праектных задач. У рамках правядзення семінара плануецца рэалізацыя ўрокаў рашэння праектных задач на базе ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Мінска».
Іншагароднім удзельнікам на час правядзення семінара прапануецца інтэрнат.
14 – 15 лютага
Цэнтр прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» з 14 па 15 лютага 2013 г. праводзіць семінар «Актыўная ацэнка як новая стратэгія навучання».
Прапанаваны практычны курс адрасаваны кіраўнікам і спецыялістам, якія робяць крокі на шляху стварэння збалансаванай сістэмы кантролю і ацэнкі вучэбных дасягненняў у адукацыйнай установе; педагагічным работнікам, зацікаўленым ва ўжыванні тэхналогій, якія стымулююць ацэначную самастойнасць вучняў; усім, хто цікавіцца новымі тэхналогіямі ў адукацыі.
Навучанне будзе праходзіць у рэжыме мадэлявання рэальнага навучальнага працэсу з выкарыстаннем разнастайных актыўных спосабаў арганізацыі працы. Іншагароднім удзельнікам на час правядзення семінара прапануецца інтэрнат.
Віктар Малышчыц – выкладчык астраноміі і фатограф – выклаў на рэсурс Vimeo кліп, зроблены з фотаздымкаў зорнага неба над славутымі беларускімі мясцінамі.
...Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А часам дастаткова проста аднойчы ўбачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе.
Беларусь: У абдымках зорак (відэа)
Віктар Малышчыц – выкладчык астраноміі і фатограф – выставіў на рэсурс Vimeo кліп, зроблены з фотаздымкаў зорнага неба над славутымі беларускімі мясцінамі.
...Часам дастаткова хаця б раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго. А часам дастаткова проста аднойчы ўбачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. Крыштальная роўнядзь Браслаўскіх азёраў, палярнае ззянне над Вілейскім водасховішчам, Млечны Шлях між старых дубоў і над мурамі старых храмаў і замкаў…