Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
15.03.2013

18 – 24 сакавіка 2013 г. 

З 18 па 24 сакавіка 2013 г. у Беларусі ў другі раз праводзяцца мерапрыемствы Еўрапейскага Тыдня «Выходзь у Інтэрнэт» («Get Online Week»), які праходзіць у больш чым 50 краінах. Сёлета ў Беларусі партнёрамі Тыдня ладзяцца наступныя мерапрыемствы:
• 18 сакавіка – вэбінар па анансаванні мерапрыемстваў Тыдня.
• 19 сакавіка – запіс на курс дыстанцыйнага электроннага навучання: «Клубы ЮНЕСКА: магчымасці для ўдзелу ў грамадскім жыцці».
• 20 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Вэб-школа» для вучняў 7 – 9 класаў (на базе ДУА «Красненская сярэдняя школа», Гомельскі раён).
• 20 сакавіка – інтэнсіўныя заняткі па навучанні камп’ютарнай пісьменнасці для пажылых людзей (у Мінскім філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта).
• 21 сакавіка – прэзентацыйная пляцоўка «Віртуальнае падарожжа па Беларусі» для пенсіянераў вёскі Грабаўка (на базе ДУА «Грабаўскі дзіцячы сад – сярэдняя школа», Гомельскі раён).
• 22 сакавіка – вэбінар «Ключавыя кампетэнцыі трэнера ў галіне нефармальнай адукацыі».
• 24 сакавіка – бясплатны майстар-клас індывідуальным прадпрымальнікам «Інтэрнэт-рэклама з нуля».

14.03.2013

Тэма новага нумару дзіцячага часопіса «Гарбузік» – «Акіян». Часопіс падрос і цяпер мае 20 старонак, гартаючы якія, дзеткі змогуць:
Адшукаць, дзе права і лева
Вывучыць, чаму акіян салёны
Падлічыць дэльфінаў, разблытаць трос, напужаць пірата
Даследаваць, як утвараецца шторм
Павудзіць рыбу
Павандраваць па Канадзе
Зрыфмаваць беларускія і англійскія словы
Адказаць, якога колеру снег
Прачытаць, як жабка стала прыгожай
Змайстраваць акварыум
Разгадаць крыжаванку

12.03.2013

Тэма нумару: Актыўная ацэнка – курс дыстанцыйнага навучання

- Рэфлексіўныя нататкі галоўнага кансультанта і ментара курса
- «Паглядзіце, колькі новых матэрыялаў мы маем, колькі педагагічных ідэй!»
- Уражанні ўдзельнікаў курса

12.03.2013

Бюлетэнь «Настаўнік.info» №25

Актыўная ацэнка: курс дыстанцыйнага навучання:
- Рэфлексіўныя нататкі галоўнага кансультанта і ментара курса
- «Паглядзіце, колькі новых матэрыялаў мы маем, колькі педагагічных ідэй!»
- Уражанні ўдзельнікаў курса

12.03.2013

Апошні тэрмін – 20, 24 сакавіка 2013 г.

23 сакавіка 2013 г. ва ўсім свеце будзе праводзіцца акцыя «Гадзіна Зямлі» – штогадовая падзея, якая ініцыюецца Сусветным фондам дзікай прыроды (WWF). Арганізацыя заклікае ўсіх – прыватных асоб, арганізацыі, школы, муніцыпальныя аб’яднанні, камерцыйныя установы – выключыць святло і іншыя не жыццёва неабходныя электрапрыборы на адну гадзіну (акрамя ліфтоў), каб стымуляваць інтарэс да праблемы змянення клімату.
Цэнтр экалагічных рашэнняў у межах гэтай акцыі і праекта ШПІРЭ прапаноўвае ўстановам адукацыі і ўсім зацікаўленым прыняць удзел у мерапрыемствах: стварэнні супольнага відэароліка «60 секунд для Зямлі» ды інтэлектуальнай гульні «Зялёнае Што? Дзе? Калі?».

06.03.2013

5 сакавіка споўнілася 60 год баранавіцкаму краязнаўцу ды асветніку Віктару Сырыцу.
Сп. Віктар – адзін з першых удзельнікаў і пераможцаў конкурсу «Ноўтбук для актыўнага настаўніка». У 2009 годзе ён здабыў прыз у конкурсе за шэраг метадычных матэрыялаў па беларускай гісторыі.
Віншуем Віктара Сырыцу з юбілеем, зычым добрага настрою і выдатных дасягненняў!

05.03.2013

Кася Крот, Твой стыль (Гародня)

Збор подпісаў за вяртанне беларускай мовы ў выкладанне гісторыі і геаграфіі Беларусі распачала гарадзенка, маці двух сыноў Іна Соркіна.
Іна Соркіна: Пытанне мяне хвалюе з 2008 года, калі пад пераход на рускую мову вывучэння гісторыі Беларусі трапляў мой старэйшы сын.
Шмат гаворыцца пра нібыта выбар бацькамі мовы выкладання гэтых прадметаў. Аднак сведчу ад імя бацькоў: у нас ніхто не пытаўся. Больш за тое, на бацькоўскім сходзе нашага класа амаль усе (за выключэннем двух чалавек) выказалі жаданне, каб дзеці вывучалі гісторыю Беларусі па-беларуску.
Лічу памылковым перавод выкладання геаграфіі і гісторыі Беларусі на рускую мову, і думаю, што гэтую памылку неабходна выправіць.

04.03.2013

Сёння спаўняецца 55 год педагогу, філолагу і грамадскаму дзеячу Лявону Баршчэўскаму.
Карыстаючыся нагодай, выказваем сп.Лявону шчырае захапленне і шанаванне, зычым натхнення, здароўя ды працоўнага плёну!

04.03.2013

Магілёўскі тэлеканал ТВ-2 

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры з магілёўскай гімназіі №1 стаў пераможцам гарадскога фестываля педагагічных ідэй «Настаўнік года – 2013». Чым жа Юрый Каласоўскі ўразіў журы?
Вынаходзіць веласіпед не прыйшлося: дапамагло супрацоўніцтва з польскімі калегамі, якія ўжо даўно карыстаюцца методыкай «Актыўная ацэнка». Настаўнік першай гімназіі горада і сам праводзіць урокі па гэтай тэхналогіі, і калегам раіць.

04.03.2013

Арганізацыйны сход – 11 сакавіка

Бясплатныя заняткі для школьнікаў 7 – 10 класаў па вуснай і пісьмовай беларускай мове з вядомымі філолагамі, а таксама па гісторыі са слыннымі гісторыкамі ў мінскай сядзібе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13, ст. метро «Плошча Перамогі»).
Арганізацыйны сход – 11 сакавіка (панядзелак). Пачатак: 17.30.

Старонкі