Архіў навін
Запрашаем паўдзельнічаць у практычным міжнародным семінары па грамадзянскім выхаванні моладзі «Прэзентацыя фестывалю праектаў “Мы – грамадзяне Беларусі”», які адбудзецца 6 красавіка, а 10.00 у ДУА «СШ № 207 г. Мінска» (вул. Рафіева, 103). У мерапрыемстве прымуць удзел адміністрацыя школы, настаўнікі ДУА «СШ № 207 г. Мінска», прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі, кандыдат педагагічных навук Пазднікаў М.А., адзін з арганізатараў конкурсу «Мы – грамадзяне Украіны», кандыдат педагагічных навук Кендзар П.І., арганізатары конкурсу «Я – грамадзянін» у Чэшскай Рэспубліцы, настаўнікі Р. Прахазка і кандыдат філасофскіх навук М.Мацейка.
Тэлефон для даведак 205 26 57.
Для каго: студэнты і магістранты
Дзе: Германія
Калі: 1 кастрычніка 2013 – 28 лютага 2014
Фінансавыя ўмовы: стыпендыя
Дэдлайн: 21/04/2013
Аб’яднанне студэнцкага абмену ў Цэнтральнай і Усходняй Эўропе (GFPS) выдзяляе стыпендыі для беларускіх студэнтаў і магістрантаў для навучання ў нямецкім універсітэце на працягу зімовага семестра 2013–2014 (1 кастрычніка 2013 – 28 лютага 2014).
Інстытут імя Гётэ ў Мінску пачынае новы адукацыйны праект для беларускай моладзі “Roots and Treetops / Карані і вершаліны”, які будзе ажыццяўляцца ў супрацоўніцтве з Брытанскім Саветам у Польшчы і Французскім Альянсам у Малдове. У рамках дадзенага праекта маладыя людзі, якія пройдуць адбор, атрымаюць магчымасць прыняць удзел у бясплатных супер-інтэнсіўных курсах англійскай, нямецкай і французскай моў. Акрамя гэтага, на апошняй стадыі праекта яго ўдзельнікі наведаюць шэраг еўрапейскіх краін, каб бліжэй пазнаёміцца са структурай Еўрапейскага Саюза і дзейнасцю яго інстытутаў.
Анкеты-заяўкі знаходзяцца тут
Дарагія калегі-настаўнікі! Замест першакрасавіцкай «качкі" пра тое, што адмянілі суботнікі ці абавязковую падпіску, прапануем вам падборку жартаў пра нашу школу. Добрага настрою вам і вашым вучням!
Настаўнік: «Палова не можа быць большай або меншай. На жаль, большая палова класа гэтага не разумее».
----------
Узровень дэмакратыі ў нашай школе настолькі высокі, што ніхто не баіцца ўголас сказаць самі разумееце што самі разумееце пра каго.
-----------
- За настаўніцай гоніцца рабаўнік: «Давай деньги!»
- Адкуль у мяне грошы – я ж настаўніца.
- Тогда давай часы!
- Часы не дам – забірай класнае кіраўніцтва.
«Прашу разглядаць мой сыход з установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» формай ПРАТЭСТА супраць незаконнага пераследу выкладчыкаў за іх грамадскія погляды» – напісаў 31 сакавіка ў Ігар Кузьмініч.
Сваё рашэнне ён патлумачыў у адкрытым лісце, накіраваным на імя старшыні гарадзенскага аблвыканкаму Сямёна Шапіры.
Агляд адукацыйных навін
- 7 год праграме імя Кастуся Каліноўскага >>>
- Іна Кулей: У Беларусь вярнулася 80% «каліноўцаў" >>>
- Тэст для рэктара >>>
- У Мінску абмеркавалі сістэму забеспячэння якасці вышэйшай адукацыі ў краінах Еўрасаюза, Грузіі і Казахстана >>>
- Ці будзе ў Расіі школьная форма? >>>
Навучанне напісанню дзелавых папер у большасці краінаў з'яўляецца часткай школьнай праграмы. Пакуль нашы дзеці ўстаўляюць прапушчаныя літары ў састарэлыя тэксты практыкаванняў, прапануем настаўнікам павучыцца таму, чаму трэба вучыць дзяцей.
BOSS Belarus (Брацтва арганізацыяў студэнцкага самакіравання) запрашае да ўдзелу ў семінары “Як пісаць матывацыйны ліст”, які пачнецца ў 12 гадзін 7 красавіка ў Мінску па адрасе: вул. Старынаўская, д. 15, пам. 3.
У часе трэнінгу ўдзельнікі даведаюцца што трэба пісаць у матывацыйным лісце, на чым акцэнтаваць увагу і г. д. Рэгістрацыйны ўнёсак складае 30 тысяч рублеў. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету.
Апошні тэрмін – 30 чэрвеня
Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры пройдзе 6 – 12 ліпеня. Сёлета ён складаецца з 3-х частак:
1) Падчас святкавання Купалля ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца са шчодрасцю і багаццём Любаншчыны, а таксама далучыцца да танцавальнай акцыі «Лявоніха на 100 пар»;
2) На танцавальнай школе «Пятровіца» будзе вучыць Сяргей Выскварка з Любані – спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце, традыцыйнай манеры выканання, мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву «Верабейкі». Да яго далучацца выкладчыкі танцаў з іншых рэгіёнаў Беларусі;
3) У завяршэнне ўдзельнікі змогуць далучыцца да рэканструкцыі календарна-абрадавага свята Пятровіца (Пятрок).
31 сакавіка
У апошні дзень сакавіка ў Мінску ўпершыню пройдзе Фестываль моў!
На працягу аднаго дня наведвальнікаў Фестывалю чакаюць аповеды пра больш за 30 розных моў свету – старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама некалькі папулярных лекцый на лінгвістычную тэматыку.
Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы – гэта захапляльная міні-лекцыя працягласцю 40 хвілін, падчас якой прэзентатар (спецыяліст па пэўнай мове) падзеліцца са слухачамі самымі цікавымі фактамі пра гэтую мову.
Урок для вучняў 3 класа даслала Ірына Перарэжка, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі. Урок распрацаваны паводле методыкі «Актыўная ацэнка».