Архіў навін
11 мая
Шаноўныя бацькі! Таварыства беларускай школы ладзіць супольны бацькоўскі сход і запрашае ў ім паўдзельнічаць усіх зацікаўленых тэмай нацыянальнага ўзгадавання дзяцей.
На сходзе будуць абмеркаваныя наступныя пытанні:
- Праўны кантэкст навучання і выхавання па-беларуску
- Беларуская школа, беларускі садок. Бацькі, педагогі, адміністрацыя
- Стварэнне беларускага асяроддзя для дзяцей па-за школай
Вольга Навасад, t-styl.info
Псіхолагі сцвярджаюць, што дзіцячы садок для дзяцей з’яўляецца своеасаблівай казармай. Тут усё па раскладзе і пад кантролем як з боку работнікаў, так і бацькоў: сняданак, туалет, заняткі, сон, нават час для гульняў па раскладзе. І ўсё гэта – дзеля таго, каб засцерагчы дзіця ад розных непрыемных сітуацый.
Стаўшы школьнікам, дзіця ўжо можа само выбіраць, калі яму рыхтаваць урокі, калі есці і гуляць, і з часам бацькоўскі кантроль слабее. Але на змену ахоўнаму кантролю прыходзіць так званы сацыяльны кантроль, які з кожным годам для вучняў беларускіх устаноў адукацыі становіцца больш адчувальным.
Урок гісторыі Беларусі для вучняў 7 класаў. Распрацавала Аксана Колтан, гімназія-інтэрнат г. Мядзела. Сцэнар урока спалучае метады актыўнай ацэнкі, актыўныя і інтэрактыйныя прыёмы, самастойную, часткова-даследчую форму дзейнасці вучняў, працу з навучальнай і дадатковай літаратурай.
Апошні тэрмін – 8 мая
Да ўдзелу ў доўгатэрміновым адукацыйным курсе «Акадэмія Першых – 2» запрашаюцца маладыя людзі ад 18 да 35 гадоў, прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў. Мэта курсу – падрыхтоўка дэмакратычных моладзевых лідэраў, якія будуць браць актыўны ўдзел у жыцці сваіх арганізацый і супольнасцяў.
Адукацыйны курс складаецца з 5 семінараў і сустрэчы па ацэнцы вынікаў праекта (17 семінарскіх дзён), а таксама хатніх заданняў і рэалізацыі навучальных праектаў. Кожны ўдзельнік, які паспяхова скончыць курс, атрымае сертыфікат.
Апошні тэрмін – 10 мая
Міністэрства замежных справаў Чэхіі вылучае 140.000 еўра на малыя праекты, якія будуць ажыццяўляцца краінамі-сябрамі Усходняга Партнёрства ў 2013 г. Праект абавязкова павінен зангажоўваць болей за адну краіну УП і быць скіраваны на вырашэнне праблемаў, актуальных для некалькіх краінаў.
Перавага будзе надавацца праектам, датычным тэмаў працы 1-й і 4-й працоўных групаў Форуму грамадзянcкай супольнасці УП. Праект мусіць быць пачаты 1 чэрвеня і скончаны да 15 кастрычніка 2013 г.
Максімальны памер гранта – 20.000 еўра.
Гарбузік №4: Космас
У нумары:
- вясёлыя вершыкі і загадкі з англійскага фальклёру з аўтарскімі малюнкамі і заданнямі;
- касмічная энцыклапедыя;
- міжпланетная суперзадача;
- майстраванне іншапланетніка (у малюнках і фотаздымках);
- гульня «Раскідач у хаце»;
- тузін спосабаў запомніць лета;
- што такое вясёлка?
- апавяданне для самых маленькіх;
- вясёлыя карцінкі і вершыкі для вывучэння англійскай мовы;
- казка «Мышы ляцяць на Марс»;
- касмічная крыжаванка;
- адказ на пытанне «Чаму зоркі мігцяць?»;
- і шмат сюрпрызаў, усмешак, радасных адкрыццяў і прыемных уражанняў!
Яўген Лівянт, kp.by
Ці рэальна ў школах адрадзіць профільнае навучанне?
На пачатку красавіка на сайце Міністэрства адукацыі з’явілася інфармацыя пад загалоўкам: «З 1 верасня ў X класах сярэдніх школ дазваляецца арганізоўваць вывучэнне асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні». Слова «дазваляецца» ў загалоўку мяне крыху здзівіла.
Прыём заявак з 21 па 31 мая
24-ы метадычны летнік «Альхоўка-2013» і аўтарскія курсы М.І.Запрудскага па тэме «Тэорыя і практыка абагульнення вопыту педагагічнай дзейнасці будуць праходзіць з 1 па 6 ліпеня 2013 г.
Як стаць удзельнікам?
1. Вельмі захацець.
2. Напісаць заяўку, у якой пазначыць: • прозвішча, імя, імя па бацьку; • месца працы, пасаду; • хатні адрас; • прозвішча, імя, імя па бацьку кіраўніка, які падпіша загад аб вашай камандзіроўцы (калі яе дадуць); • колькі раз вы былі ў нашым летніку; • па якой тэме вы збіраецеся абагульняць свой вопыт.
3. Даслаць заяўку.
Працэс падрыхтоўкі вучнёўскага даследавання
Даследчая дзейнасць школьнікаў – дзейнасць, якая звязана з рашэннем вучнямі творчай, даследчай задачы з загадзя невядомым вынікам і прадугледжвае наяўнасць асноўных этапаў, характэрных для традыцыйнага навуковага даследавання: пастаноўку праблемы, вывучэнне тэорыі, падбор методык даследавання, збор матэрыялу, яго аналіз і абагульненне, уласныя высновы.
Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль паэтапна разглядае ўвесь працэс падрыхтоўкі даследавання: ад выбару тэмы – да абароны работы.