Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
10.04.2013

Апошні тэрмін – 17 красавіка 23:55

11–12 мая 2013 г. у Вільні пройдзе трэнінг «Прававое інфармаванне назіральнікаў», накіраваны на лепшую юрыдычную падрыхтаванасць назіральнікаў за выбарамі.
Што рабіць, калі вы заўважылі парушэнні на ўчастку? Як абскардзіць дзеянні камісіі і іншых асобаў? Як сябе паводзіць у выпадку надзвычайнай сітуацыі, звязанымі з выкананнем абавязкаў назіральнікаў? Адказы на ўсе гэтыя пытанні можна будзе пачуць на трэнінгу, якія арганізоўваецца ў межах праекту «Назіранне за выбарамі: тэорыя і практыка».


09.04.2013

Агляд адукацыйных навін

- Ці выжывуць беларускія школьнікі ва ўмовах глабальнай эканомікі? >>>
- Выйшла кніга пра гісторыю астраноміі ў Беларусі >>>
- Ці можна ў інвалідным вазку дабрацца да дыплома ВНУ? >>>
- Ва Украіне створаць адкрыты банк тэставых заданняў >>>
- Конкурс для студэнтаў «Рэбрэндынг адукацыі» >>>

09.04.2013

Ірына Гуськова 

6 красавіка ў ДУА СШ № 207 г. Мінска адбыўся практычны міжнародны семінар «Прэзентацыя фестывалю праектаў “Мы – грамадзяне Беларусі”».
У семінары прынялі ўдзел прарэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі Міхал Пазнікаў, начальнік аддзела выхаваўчай працы ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска Святлана Кудзіна, адміністрацыя і педагогі ДУА «Сярэдняя школа № 207 г. Мінска», арганізатар конкурсу «Мы – грамадзяне Украіны» Пётр Кендзар, арганізатары конкурсу «Я – грамадзянін» у Чэшскай Рэспубліцы Радэк Прохазка і Марцін Мацейка.
Сучасная сістэма адукацыі рыхтуе прагматычных, ашчадных і абыякавых людзей, здольных выконваць дзеянні паводле інструкцыі, але няздольных крэатыўна мысліць і браць адказнасць на сябе. Паўстае пытанне: якім мы павінны выхоўваць грамадзяніна? Перш за ўсё, такім, які мае пэўныя сацыяльныя кампетэнцыі.


08.04.2013

Агляд адукацыйных навін

- Ігар Кузьмініч: Выкладчыкі павінны працаваць без страху >>> 
- Экс-прарэктар БДУ: Беларуская школа працягвае выхоўваць рабоў >>> 
- Блог настаўнікаў Беларусі: Здаць грошы ў фонд чагосьці там і справаздацца... >>> 
- Выкладчыкі з Гродна вучаць англійскую мову, каб зарабляць больш >>> 
- Беларускія настаўнікі ў Польшчы >>> 
- «Хай Пуцін ходзіць у жаночых туфлях» – маскоўскія школьнікі пра ўвядзенне школьнай формы >>> 
- Настаўнікі паднялі паўстанне і захапілі чатыры радыёстанцыі ў мексіканскім штаце Герэра >>> 

05.04.2013

Мікалай ЗАПРУДСКІ,
прафесар кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі
Акадэміі паслядыпломнай адукацыі
.
“Настаўніцкая газета” ўжо неаднойчы звярталася да тэмы актыўнай ацэнкі. Ёсць прычыны, каб прадоўжыць тэму: па-першае, традыцыйная практыка кантролю і ацэнкі не задавольняе многіх педагогаў; па-другое, настаўнікі і метадысты праяўляюць вялікую цікавасць да праблемы аптымальнай арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці на ўроку; у адукацыйным працэсе многія педагагічныя праблемы могуць паспяхова вырашацца пры прымяненні актыўнай ацэнкі (матывацыі вучняў да пазнавальнай дзейнасці і павышэння іх адказнасці, забеспячэння высокай выніковасці навучання, стварэння псіхалагічнага камфорту на занятках і інш.)

05.04.2013

У Міжнародны дзень роднай мовы 21 лютага сёлета скульптар Гэнік Лойка, чые дзеці вучацца ў гімназіі №4 г. Мінска, правёў на ганку гімназіі творчую акцыю супраць русіфікацыі беларускамоўных школаў. Непасрэднаю прычынаю акцыі было юрыдычна хібнае ўпісанне ў статут гімназіі пункту пра дзве мовы навучання ў ёй. Бацькі вучняў-гімназістаў пры дапамозе Таварыства беларускай школы падрыхтавалі ліст-заяву, адрасаваную дырэктару гімназіі ды Фрунзенскаму РУА г. Мінска. 3 красавіка 2013 г. дэлегацыя бацькоў навучэнцаў 4-й гімназіі г. Мінска і Таварыства беларускай школы наведала дырэктара гэтай установы сп. Ю. Бандарэнку.

05.04.2013

Абласны этап конкурса «Настаўнік года – 2013» завяршыўся суперфіналам. Лепшым на Магілёўшчыне стаў настаўнік беларускай мовы і літаратуры з гімназіі №1 горада Магілёва Юрый Каласоўскі. У аснову педагагічных ідэй Юрася пакладзена стратэгія актыўнай ацэнкі.
Відэа знаходіцца тут




03.04.2013

875 тысяч дзяцей Даніі не могуць наведваць школы з-за канфлікту паміж прафсаюзам настаўнікаў і мясцовымі ўладамі.
Настаўнікі Даніі выйшлі на страйк, таму што апасаюцца, што ўзровень адукацыі можа быць зніжаны. Пры гэтым заробак настаўніка ў Даніі складае каля 5 тысяч еўра пры сярэдняй нагрузцы 16 гадзін у тыдзень.
А чаму трэба здарыцца, каб на вуліцу выйшлі беларускія педагогі?


03.04.2013

Агляд адукацыйных навін

- За што ціснулі на Ігара Кузьмініча >>>
- Казка Ігара Кузьмініча пра Белага рыцара >>>
- Аўтар «Гродназнаўства» Вячаслаў Швед таксама застаўся без пасады прафэсара >>>
- Швед: Яны нас выпіхваюць, каб астатнія маўчалі >>>
- Сельскія школы: расклад на заўтра >>>
- БДУІР пераходзіць на навучанне па сістэме 4+2. Што гэта такое? >>>




03.04.2013

«Кто скупил дома в Майями? – Доктора с учителями!»

Глядзець/

Старонкі