Архіў навін
20 – 21 красавіка
Гэтымі выходнымі ў Беларусі адбудзецца чарговы «Фэст экскурсаводаў», прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18 красавіка з ініцыятывы ЮНЕСКА вось ужо 30 год.
У межах фэсту пройдуць эксурсіі на розныя тэмы па розных гарадах Беларусі, а таксама ў Вільні і Варшаве. Традыцыйна ў спісе – дзіцячыя маршруты.
Поўны спіс экскурсій можна паглядзець на fest.icomos.by.
19 красавіка
Універсітэт Вітаўта Вялікага (Коўна, Літва) ладзіць у Мінску публічную лекцыю «Сучасная вышэйшая адукацыя ў Літве: новыя магчымасці для беларусаў». Падчас лекцыі доктар Кейстуціс Барткявічус (Kestas Bartkevicius) і доктар Юрга Ёнуцітэ (Jurga Jonutytė) распавядуць пра досвед Універсітэта Вітаўта Вялікага і магчымасці атрымання сучаснай адукацыі ў Літве, у тым ліку для беларусаў.
Запрашаем выкладчыкаў, аспірантаў і студэнтаў універсітэтаў, настаўнікаў і навучэнцаў школ, а таксама ўсіх зацікаўленых.
Лекцыя адбудзецца 19 красавіка у канферэнц-зале гатэля Crowne Plaza (вул. Кірава, 13), пачатак а 18.00. Уваход вольны.
Кожныя панядзелак і серада
На бясплатнай аснове кожны ахвочы можа палепшыць свае моўныя веды і практыку, удасканаліць веды па гісторыі і культуры Беларусі.
Старшыня ТБМ Алег Трусаў: «Заняткі ладзяцца ў дзвюх узроставых групах: навучэнцы 7–8 класаў і 9–10 класаў. Выкладаюць у асноўным кандыдаты і дактары навук. Глыбока вывучаем беларускую мову, гісторыю, літаратуру. Як сведчаць першыя водгукі, дзецям вельмі цікава. Запрашаем далучацца і іншых – перадусім тых, хто хоча глыбей даведацца пра нашу гісторыю, мову, культуру. Курсы будуць працягвацца яшчэ некалькі месяцаў».
Адзін з выкладчыкаў моўных курсаў – мовазнаўца Лявон Баршчэўскі. Ён кажа, што магчымасць атрымаць дадатковыя веды спрыяльна адбіваецца на паспяховасьці наведнікаў, што дэманструе досвед апошніх гадоў.
Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Генадзь Пальчык запрасіў РГА «Таварыства беларускай школы» сфармуляваць прапановы па ўдасканаленні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Нагадаем, што ТБШ даслала Г. Пальчыку афіцыйны ліст, у якім выказала сваю зацікаўленасць ва ўдзеле ў пашыраных пасяджэннях і парламенцкіх слуханнях, прысвечаных маніторынгу правапрымяняльнай практыкі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Старшыня камісіі адказаў, што праца па выяўленні найбольш праблемных пытанняў у адукацыйнай сферы, якія патрабуюць вырашэння на заканадаўчым узроўні, будзе працягвацца да канца навучальнага года. Прапановы Таварыства беларускай школы па ўдасканаленні Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі будуць абавязкова разгледжаныя, і, пры патрэбе, абмеркаваныя на адмысловай сустрэчы з прадстаўнікамі ТБШ, – паабяцаў Г.Пальчык.
Тамара Мацкевіч
Не так даўно адзін з бацькоў гімназістаў скульптар Генадзь Лойка правёў адзіночны пікет каля будынка гімназіі №4 супраць зменаў у статут гэтай установы, якія дазвалялі паступова перавесці навучанне ў гімназіі на рускую мову. Яго тады судзілі і пасадзілі на 5 сутак. Аднак на тым справа не скончылася. Падзея прыцягнула ўвагу бацькоў гімназістаў, якія пачалі збіраць подпісы за вяртанне беларускай мовы, як адзінай мовы навучання і выхавання, у статут гімназіі.
Як стварыць сістэму, якая будзе даваць вялікай колькасці людзей якасныя веды? Спачатку я меркаваў, што вучоба павінна быць на англійскай мове. Тады можна будзе адкрываць ВНУ па ўсім свеце. Але потым я, вядома, зразумеў, што, калі заняцца яшчэ і выхаваннем элітаў у Грузіі, то стварэннем англамоўнага універсітэта гэтая задача не вырашаецца. Вельмі важна вучыць на грузінскай мове. Інакш людзі, якія вучацца ў бакалаўрыяце на замежнай мове, перастаюць паўнавартасна валодаць роднай мовай - прынамсі, у сваёй спецыяльнасці. Я сустракаў добрых юрыстаў, якія вучыліся ў Германіі, але не здольныя напісаць закон па-грузінску. Яны проста такімі канструкцыямі не карыстаюцца.
Карацей, я стварыў строга грузінскі універсітэт.
11 красавіка ў ДУА «Гімназія № 14 г. Мінска» прайшла адкрытая навукова-практычная канферэнцыя настаўнікаў «Сучасныя падыходы да павышэння якасці адукацыйнага працэсу».
Да ўдзелу былі запрошаны настаўнікі школ, ліцэяў, гімназій, вучэбна-педагагічных комплексаў – з мэтай сістэматызацыі і распаўсюду практычнага досведу і пашырэння кантактаў паміж беларускімі ўстановамі адукацыі.
Алена Спасюк, naviny.by
Настаўнікаў у Беларусі шмат, але іх колькасць не спрыяе паляпшэнню якасці адукацыі ў школах – такую выснову змяшчае Агляд дзяржаўных выдаткаў у Беларусі, падрыхтаваны экспертамі Сусветнага банка..
Адзначыўшы даступнасць, некарумпаванасць адукацыі ў Беларусі, спецыяліст па праграмах дэпартамента адукацыі Сусветнага банка Ганна Аліфер на семінары беларускага ўрада і Сусветнага банка 5 красавіка ў Мінску вылучыла шэраг праблем сферы.
Прапануем для вашай школы (навучальнай установы) канцэртную праграму з песнямі, якія ўваходзяць у «Альбом школьных песень».
У канцэрце-прэзентацыі ўдзельнічаюць аўтары і выканаўцы, якія стваралі дыск, а таксама спецыяльныя госці. Песні прысвечаны разнастайным праявам школьнага жыцця («Першыя ўрокі», «Нашы настаўнікі», «Школьны вальс», «Лета», «Дырэктар школы», «Апошні званок», «Вальс развітання» і г.д.).
Мы прыязджаем на сваім транспарце, прывозім інструменты. Па магчымасці, на некаторых сцэнах мы просім паставіць гукаўзмацняльную апаратуру (калонкі, узмацняльнікі, мікшэрны пульт). Месцам правядзення прэзентацыі можа быць актавая зала, аўдыторыя, музей, бібліятэка.