Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
08.06.2013

Апошні тэрмін – 5 ліпеня 

Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езяраньскага запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і пэўных рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі паўдзельнічаць у праграме Study Tours to Poland.
У праграме могуць прыняць удзел паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням: узрост 18 – 21 год; грамадзянства азначаных краін; навучанне ў азначаных краінах; дзейны замежны пашпарт; раней не ўдзельнічалі ў праграмах Study Tours to Poland ды Study Visit in Gdynia.
Візіты адбываюцца ў кастрычніку і лістападзе 2013 г. Працягласць візіту – 12 дзён.

06.06.2013

Апошні тэрмін – 1 жніўня 2013 г. 

Да правядзення літаратурнага конкурса «Экслібрыс» далучылася інтэрнэт-крама электронных кніг ebooks.prestigioplaza.com.
Перамога ў «Экслібрысе» прынясе аўтару не толькі заслужаную славу дзіцячага пісьменніка, але і новую мадэль планшэта Prestigio MultiPad 8.0 3G Note, створаную адмыслова для тых, чыя праца звязаная са словам. Гэты планшэт дазваляе пісаць ад рукі ў лічбавы нататнік пры дапамозе стылуса. Журналіст можа рабіць нататкі падчас інтэрв’ю, пісьменнік – занатоўваць новы аповед або верш, вандроўнік – ствараць падарожны дзённік, студэнт – канспектаваць лекцыі, дызайнер – маляваць і рэдагаваць фатаграфіі.
Нагадаем, што літаратурны конкурс «Экслібрыс» імя Янкі Маўра, абвешчаны ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускім ПЭН-цэнтрам, сёлета прысвечаны дзіцячай літаратуры.

 

06.06.2013

Грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай школы», сайт «Nastaunik.info» пры падтрымцы іншых адукацыйных арганізацый запрашаюць педагогаў, бібліятэкараў, адукатараў ды іншых зацікаўленых у тэме асобаў да ўдзелу ў семінары-практыкуме «Школа як платформа фарміравання сацыяльна-грамадзянскіх кампетэнцый».
Семінар адбудзецца 22–24 чэрвеня пад Мінскам.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – 17 чэрвеня 2013 г.
Тэматыка семінара будзе сканцэнтравана вакол тэмаў сацыяльнай справядлівасці, каштоўнасці жыцця, пазбягання агрэсіі ды стварэння добразычлівай, спрыяльнай для развіцця і навучання атмасферы.

06.06.2013

У сеціве з’явіўся ў добрай якасці фільм «У тумане», зняты рэжысёрам Сяргеем Лазніцам паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Стужка ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ганаравана спецыяльным прызам.

05.06.2013

Апошні тэрмін – 13 чэрвеня

15 чэрвеня ў Мінску пройдзе прэзентацыя доўгатэрміновага трэнінгу «"Via Experientia – 4" – Міжнародная акадэмія навучання праз досвед».
Праграма арыентавана на спецыялістаў, якія працуюць у сферы навучання: спецыялістаў кампаніяў па працы з персаналам, кансультантаў, менеджараў, трэнераў у галіне нефармальнай адукацыі, выкладчыкаў і супрацоўнікаў сістэмы фармальнай адукацыі, сацыяльных работнікаў ды інш.
Удзел у прэзентацыі – бясплатны.

05.06.2013

4 чэрвеня ў Мінску пасля цяжкай хваробы памёр лінгвіст, педагог, журналіст Юрась Бушлякоў. 
29 мая яму споўнілася 40 гадоў.
Як многія мінскія школьнікі 1980-х, ён быў вызвалены ад беларускай мовы, не вывучаў яе да 10 класа. А пасля... закахаўся ў мову і пайшоў вучыцца на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ. Скончыў яго з чырвоным дыпломам. У 2003 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Моватворчая практыка Янкі Станкевіча (з гісторыі нармалізацыі беларускай мовы)». Выкладаў на родным філфаку, у Коласаўскім ліцэі, у Карлавым універсітэце (Прага).

04.06.2013

У сеціве з’явіўся ў добрай якасці фільм «У тумане», зняты рэжысёрам Сяргеем Лазніцам паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава. Стужка ўдзельнічала ў асноўнай конкурснай праграме 65-га Канскага кінафестывалю, дзе была ганаравана спецыяльным прызам.
Беларусь. 1942. Разгар фашысцкай акупацыі і партызанскай вайны. Недалёка ад хутара, дзе жыве чыгуначны абходчык Сушчэня, узарваны цягнік. Невінаватага Сушчэню арыштоўваюць разам з групай дыверсантаў, але не караюць смерцю, а адпускаюць на волю. Разносіцца чутка, што Сушчэня – калабарацыяніст, і партызаны Бураў і Войцік прыязджаюць забіць здрадніка...

04.06.2013

Наша Ніва

Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне зарэгістравалася 117768 чалавек.
Рэкордна нізкая колькасць абітурыентаў выбрала для здачы на тэставанні беларускую мову – усяго 33 564 (28%).
Усе апошнія пяць гадоў гэтая лічба няўхільна скарачалася. У 2012 ЦТ па беларускай абралі 32%, у 2011 – 35%, у 2010 – 39%, у 2009 – 37%, у 2008 – 42%.

 

03.06.2013

Апошні тэрмін для настаўнікаў – 10 чэрвеня

15–16 чэрвеня ў Мінску адбудзецца двухдзённы трэнінг па асновах правядзення вуснагістарычных праектаў. Вядоўцамі заняткаў будуць спецыялісты Беларускага архіва вуснай гісторыі (Алесь Смалянчук, Вольга Іванова, Ірына Кашталян, Павал Сітнік), а таксама прадстаўніца нямецкай вуснагістарычнай школы Імке Хансэн (Універсітэт Гамбурга, Германія).
Плануецца, што ў першы дзень мы практычна пагаворым пра прынцыпы збору, першаснай апрацоўкі і захавання інтэрв’ю са сведкамі часу, у другі – пра асновы іх аналізу. Для жадаючых ёсць магчымасць удзелу ў адным з дзён мерапрыемства.

01.06.2013

Апошні тэрмін – 31 жніўня

У 2013 годзе ў г.Светлагорску Гомельскай вобласці плануецца выпуск ІІІ зборніка артыкулаў «Шацілкаўскія чытанні».
Мэта выдання – аб’яднанне і папулярызацыя даследаванняў, якія звязаны з нашым краем (Светлагорскі і суседнія раёны), а таксама працаў даследчыкаў – нашых зямлякоў (якія нарадзіліся ці жылі раней у гэтых раёнах). Могуць быць апублікаваны матэрыялы па любой навуковай галіне.
У прыватнасці, вітаюцца артыкулы, напісаныя па выніках гістарычна-краязнаўчых даследаванняў, да якіх былі далучаны навучэнцы, студэнты і дабраахвотнікі. Мяркуецца таксама публікацыя юнацкіх артыкулаў (навучэнцаў 10 – 11 кл., студэнтаў).

Старонкі