Архіў навін
Апошнія тэрміны – 23, 30 мая
Што такое сапраўдны ўніверсітэт, якім ён павінен быць? Якія праблемы хвалююць беларускіх студэнтаў і як іх можна вырашыць? Прыходзьце на семінар «Правы студэнтаў простай мовай» 25 мая або 1 чэрвеня.
У праграме семінара: тэорыя і філасофія правоў чалавека, правы студэнтаў, дыскусіі пра сапраўднага студэнта, яго/яе ролю і месца ва ўніверсітэце, а таксама дзеянні і механізмы абароны правоў студэнтаў.
21 мая
З нагоды Дня Еўропы, які адзначаецца ў Еўрапейскім Саюзе 9 мая, запрашаем студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў ВНУ, даследчыкаў на міжнародны адукацыйны кірмаш.
21 мая з 10:00 да 15:30 у Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханеса Раў (Мінск, пр-т газеты «Правда», 11, станцыя метро «Пятроўшчына») выступаць з прэзентацыямі і адказваць на пытанні наведвальнікаў будуць прадстаўнікі Офіса праграмы TEMPUS у Беларусі; польскіх і літоўскіх універсітэтаў і фондаў акадэмічных абменаў; амбасадаў Вялікабрытаніі, Італіі, Фінляндыі, Францыі; Бюро Германскай службы акадэмічныіх абменаў (DAAD); Інстытута імя Гётэ; Еўрапейскай валанцёрскай службы; Інстытута шведскіх даследванняў; Беларускага нацыянальнага інфармацыйнага офіса 7-й Рамачнай праграммы навукова-тэхналагічнага развіцця Еўрапейскай Супольнасці.
3 1 па 12 мая ў Магілёве, Гродна і Мінску адбыліся паўфінальныя гульні юбілейнага, Х Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?». У гэтым спаборніцтве сышліся 15 школьных каманд з розных навучальных устаноў нашай краіны.
У юбілейны год агульная тэма гульні адпаведная – «Еўрапейскія і беларускія юбілеі і памятныя даты: людзі, падзеі, арганізацыі». Каманды прайшлі праз выпрабаванні 4 конкурсаў: пісьмовы тэст па гісторыі ЕС, брэйн-рынг на юбілейных і памятных датах краін ЕС, заданне па нацыянальна-вызваленчым паўстанні 1863–1864 гг., медыяазбука «Беларусь і Еўропа: асобы-юбіляры 2013».
Вядомы беларускі акцёр і тэлевядоўца Юрась Жыгамонт бліскуча правёў 4 паўфінальныя гульні. У склад журы ў розных рэгіёнах уваходзілі вядомыя грамадскія дзеячы, пісьменнікі, гісторыкі. Журы справядліва судзіла і цікава каментавала гульню.
Апошнія тэрміны – 24 мая, 20 чэрвеня 2013 г.
Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» запрашае да ўдзелу ў аднадзённых семінарах «Магчымасці працы з тэмай «Наш сусед Еўрасаюз» у школе: метадычныя асновы». Семінары адбудуцца ў Мінску 26 мая і 22 чэрвеня 2013 г.
Асноўныя пытанні, якія будуць разглядацца на семінары:
• Стварэнне і функцыянаванне Еўрапейскага саюза;
• Актуальныя праблемы і перспектывы развіцця Еўрапейскага саюза;
• Беларусь паміж ЕС і ЕўрАзЭС;
• Як зрабіць навучанне эфектыўным і прывабным: метадычныя рэкамендацыі.
Поўны тэкст прапановаў наконт удасканалення і практычнага ўжывання арт. 90 Кодэкса аб адукацыі, абмеркаваныя і прынятыя Нацыянальным бацькоўскім сходам пры Таварыстве беларускай школы.
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь гарантуецца «свабода выбару мовы выхавання i навучання» (арт. 50), якая практычна «забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп, патокаў) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданнем літаратуры, падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў на беларускай і рускай мовах» (Кодэкс Рэспублікі Беларусь Аб адукацыі, арт. 90, п. 2).
Навучанне пачынаецца 15 мая 2013 г.
У рамках праекта «Пр@вы дзіцяці – з Інтэрнэту ў школу» групай беларускіх настаўнікаў падрыхтаваны два дыстанцыйныя курсы па правах дзіцяці: «ВЯЛІКІЯ правы маленькіх дзяцей (актыўныя метады ў прававым выхаванні)» і «Аб чым маўчаць нашы дзеці (гвалт і правы дзіцяці)».
Курсы прызначаны для настаўнікаў школ, класных кіраўнікоў, сацыяльных педагогаў, работнікаў СПЦ, а таксама студэнтаў, прадстаўнікоў няўрадавых арганізацый, моладзевых лідэраў. Навучанне бясплатнае.
Упершыню за апошнія паўтара дзесяцігоддзя прайшоў Нацыянальны бацькоўскі сход. Бацькі дамагаюцца рэальнага, а не фармальнага забеспячэння права вучыцца па-беларуску на ўсіх ступенях навучання – ад дзіцячага садка да ВНУ.
19 мая
Міжнародны дзень сем’яў (International Day of Families) заснаваны Генеральнай асамлеей ААН у 1993 годзе. Паўсюдна яго святкаванне прызначана на 15 мая.
Хіба не выдатна адcвяткаваць яго ў яднанні з прыродай? Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае сабрацца ўсёй сям’ёй і адзначыць Міжнародны дзень сем’яў у нядзелю 19 мая 2013 г.
Сёлета музей сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй «Беларусьфільм» прапануюць цікавую праграму, заснаваную на сюжэце мультыплікацыйнага фільма «Прыгоды Несцеркі» рэжысёра Ігара Воўчака.
Апошні тэрмін – 16 мая
Каманда «Правоў Чалавека «на пальцах» правядзе 18 – 19 мая ў Гомелі і Магілёве праваабарончы ўікэнд.
У праграме два семінары: 18 мая ў Гомелі і 19 мая ў Магілёве (субота і нядзеля), а таксама вялікая колькасць разважанняў на тэму правоў чалавека, талерантнасці, большасці і меншасці, ды пра тое, якая розніца паміж праваабаронцамі і палітыкамі.
10 – 16 мая
Цэлы тыдзень ў мінскім кінатэатры «Перамога» будуць круціць еўрапейскае кіно на мове арыгіналу. Штодня можна будзе наведаць 2 фільмы з Францыі, Фінляндыі, Славакіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літвы ды інш. Уваход вольны!
Распачнецца фестываль стужкай з Фінляндыі «Лапландская адысея», якую прадставіць рэжысёр Доме Карукаскі.
Праграма фестывалю ўключае ў сябе 14 разнажанравых фільмаў з краін Еўропы: Фінляндыі, Славакіі, Чэхіі, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Італіі, Францыі, Румыніі, Швецыі, Германіі, Швейцарыі.
Фільмам закрыцця фестывалю стане стужка Сяргея Лазніцы «У тумане».