Архіў навін
Дапаможнік для арганізатараў краязнаўчых маршрутаў
Распрацоўкі мерапрыемстваў, якія дазволяць вучням 7 – 11 класаў выявіць свае веды па гісторыі ды геаграфіі роднагаі краю, даслалі Святлана Сяргеева, Наталля Шаршнёва (ДУ ВПА ліцэй «Беларуска- Расійскага ўніверсітэта», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Падрыхтоўка пазнавальна-спартыўнай гульні патрабуе не аднаго тыдня. Аўтары спадзяюцца, што прапанаваныя распрацоўкі дапамогуць калегам, якія пажадаюць правесці маршрут, значна паскорыць гэты працэс.
Урок-дыскусія для вучняў 10 класа, дасланы Галінай Скарынай, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска». Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.
«Скуратовіч – вораг народа ці «новы» беларус?»
Урок-дыскусію па беларускай літаратуры для вучняў 10 класа даслала Галіна Скарына, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Твор К.Чорнага «Трэцяе пакаленне» падаецца ў спісе для самастойнага чытання. Таму вельмі дарэчы праверыць веданне тэксту менавіта ў дыскусіі, праз тое выклікаць яшчэ большую цікавасць да творчасці К. Чорнага.
Але апошнім часам праграма не прадугледжвае гадзінаў для правядзення ўрокаў пазакласнага чытання, ды абавязвае сачыць, як і што чытаюць вучні. А сярод уменняў вучняў у праграме ўказваецца наступнае: «Вучні павінны ўмець рыхтаваць вусны ( або пісьмовы ) разгорнуты адказ на праблемнае пытанне па вывучаным творы». Таму можна ўрок такога кшталту правесці за кошт гадзін для ўрокаў развіцця мовы.
Дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў (да факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы») даслала Валянціна Сцяпурка, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска».
«Падарожжа ў горад Майстроў»: Дапаможнік да факультатыўных заняткаў
Дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў (да факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы») даслала Валянціна Сцяпурка, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Структура кніжкі: слоўнікі – тлумачальны і беларуска-рускі; апавяданні – пра майстэрню, майстра і яго вырабы; займальны матэрыял – вершы, скорагаворкі, прыказкі, загадкі, крыжаванкі; заданні для самаправеркі і для пошуку новых ведаў.
Бацькоўскі сход і сумесная класная гадзіна для вучняў і бацькоў 6 – 7 класаў
Даслала Эла Якубоўская, ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Жодзiна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння шмат бацькаў жаляцца, што іх дзеці цэлымі днямі сядзяць за камп’ютарам. Што ў іх гады яны бегалі па вуліцы, гулялі ў футбол і г.д.
«Камп’ютар забараніць нельга дазволіць!»
Бацькоўскі сход і сумесную класную гадзіну для вучняў і бацькоў 6 – 7 класаў даслала Эла Якубоўская, ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Жодзiна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння шмат бацькаў жаляцца, што іх дзеці цэлымі днямі сядзяць за камп’ютарам. Што ў іх гады яны бегалі па вуліцы, гулялі ў футбол і г.д. Ці часта задумваюцца бацькі пра тое, што дзецям прыйдзецца жыць у свеце камп’ютараў: інтэрнэт, банкаматы, тэрміналы, смартфоны, камп’ютарная дыягностыка – усё гэта ўжо ёсць цяпер. І нашы дзеці павінны быць на «ты» з гэтымі сістэмамі. А мы, вяртаючы іх у мінулае, наша мінулае, магчыма, перашкаджаем ім вучыцца. У нас было адно жыццё, у дзяцей будзе зусім іншае. Гэта ўсё адно, што прымусіць нас хадзіць на балі і насіць гарсэты.