Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
03.11.2018

А можа купалаўская Паўлінка - гэта маладая Беларусь, якая стаіць перад выбарам? Чаму інфармацыя, пададзеная ў выглядзе гісторыі, найлепш успрымаецца? Як працаваць са стэрэатыпамі? Чаму бывае, што "па вушах цякло, а ў могз не папала"? Галіна Сухава, Ларыса Валынец, Таццяна і Сяргей Фадзіны разважаюць пра тое, як трэба вучыць дзяцей у інфармацыйным грамадстве.

02.11.2018
Калі б настаўнікам загадалі выкарыстоўваць фізічнае пакаранне вучняў за памылкі, ці пагадзіліся б яны?  Які працэнт тых, хто пагадзіўся?  Колькі гатовы адмовіцца выконваць такі загад?
01.11.2018

Калі ў медыцыне лекары сталі лячыць па пратаколе, які ствараюць навукоўцы, — вынікі выздараўлення пацыентаў нашмат палепшыліся. Настаўнікі пакуль кіруюцца ў навучанні інтуіцыяй, бо не ведаюць, што ёсць педагогіка, заснаваная на дадзеных.
Глядзіце лекцыю Кацярыны Куксо, чытайце даследаванні Джона Хэці і іншых навукоўцаў, якія ведаюць, што працуе ў педагогіцы, а што - не.

30.10.2018

За апошнія некалькі дзён сітуацыя вакол новых правілаў падліку вынікаў цэнтралізаванага тэставання напалілася настолькі, што педагогі Яўген Лівянт і Сяргей Альшэўскі прынялі рашэнне падрыхтаваць зварот з патрабаваннем адмяніць новыя правілы.

30.10.2018

Новыя патрабаванні да сістэмы масавай адукацыі прыйшлі з боку бізнесу яшчэ ў канцы мінулага стагоддзя.

27.10.2018

Што трэба разумець пад найлепшымі школьнымі практыкамі? Як зрабіць школу эфектыўнай? Ці можна знайсці агульную мову з бацькамі? І як можа дапамагчы ў гэтым кінаклуб? Пра ўсё гэта ішла гаворка падчас другой педагагічнай неканферэнцыі ЕdСаmр Bеlаrus — 2018, дзе настаўнікі самі галасавалі за ідэі і тэмы, якія яны жадаюць абмеркаваць са сваімі калегамі.

23.10.2018

У сацыяльныя сеткі арганізатары Edcamp Belarus-2018 выклалі 567 фотаздымкаў. Глядзіце, далучайцеся да настаўніцкаіх суполак.

21.10.2018

Як зрабіць, каб у вучняў загарэліся вочы... Трэці год запар у Беларусі рэалізуецца інавацыйны праект па апрабацыі перакуленага навучання, у якім задзейнічаны 13 устаноў адукацыі. Пра тое, навошта перакульваюць урок, як працуе такая мадэль і якія яна мае перавагі, — мы гутарым з навуковым кіраўніком праекта, прафесарам кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі АПА Мікалаем ЗАПРУДСКІМ.

17.10.2018

Галоўны прынцып EdCamp — «дай, калі можаш, вазьмі — калі хочаш». Падчас ЕdСаmр — 2018 педагогі чыталі казкі на новы лад, інтэрпрэтавалі тэксты, развівалі навыкі крытычнага мыслення, складалі газетныя загалоўкі, паглыбляліся ў свет кіно, гулялі ў настольныя гульні, слухалі школьніка Колю, які расказваў пра біткойны і блокчэйн, ладзілі фізічныя эксперыменты і нават танцавалі

Старонкі