Архіў навін
19 студзеня адбылося чарговае паседжанне Канцылярыі Таварыства беларускай школы. На паседжанні былі папярэдне абмеркаваныя вынікі працы Таварыства ў 2012 годзе, планы стварэння новых суполак ТБШ. Але асноўным пунктам абмеркавання стала праўная і фактычная сітуацыя навучання па-беларуску ў гімназіі №4 г.Мінска.
Надзея Наймушына, TUT.BY
Часам цяжка сабе ўявіць, як проходзіць урок фізікі ці матэматыкі на беларускай мове. А як выкладаюць кітайскую на беларускай? У гасцях у навучэнцаў беларускамоўнай гімназіі №23 напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы.
Ціхія калідоры, няшматлікія кабінеты, у якіх не знойдзеш больш за 20 вучняў, строгі дрэс-код і, канешне, размовы на беларускай мове – менавіта такая абстаноўка пануе ў гімназіі. Карэспандэнтам пашанцавала апынуцца на ўроку фізікі ў 10-м класе. Разам з вучнямі ўзгадалі «Паслядоўнае і паралельнае злучэнне праваднікоў».
Апошні тэрмін – 26 лютага
«Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» запрашае спецыялістаў у пытаннях вышэйшай адукацыі да ўдзелу ў навучальным візіце ў Прагу, які пройдзе 18 – 22 сакавіка 2013 г.
У часе азнаямленчага туру беларускія эксперты атрымаюць магчымасць наладзіць кантакты з калегамі з вядучай чэшскай ВНУ – Карлава Універсітэта ў Празе, сустрэцца з прадстаўнікамі Міністэрства адукацыі Чэхіі, адказнымі за рэфармаванне чэшскай вышэйшай школы, далучэнне краіны да Балонскага працэсу і імплементацыю яго прынцыпаў у сістэме вышэйшай адукацыі.
Апошні тэрмін – 25 сакавіка
United World Colleges абвясціў конкурс для беларускіх вучняў на атрыманне бясплатных стыпендый на навучанне ў каледжах Італіі і Галандыі.
Навучанне вядзецца на англійскай мове па сістэме Міжнароднага бакалаўрэата (International Bacalaureat). Тэрмін навучання – 2 гады. Прэтэндэнты мусяць мець 16 год на 1 верасня 2013 г.
На I тур трэба даслаць: эсэ на тэму «Маё любімае свята» (2 старонкі А4 на англійскай ці беларускай мовах); копію ведамасці паспяховасці за бягучы навучальны год; характарыстыку ад класнага кіраўніка; копіі грамат і дыпломаў, якія сведчаць пра грамадскую, творчую і спартыўную дзейнасць.
Юрыдычная клініка БДЭУ прапануе школам супрацоўніцтва – правядзенне студэнтамі-юрыстамі Факультэта права БДЭУ заняткаў па праве (розныя тэмы) для школьнікаў.
У рамках «Жывога права» студэнты праводзяць заняткі на прававую тэматыку з выкарыстаннем інтэрактыўных методык выкладання у школах, гімназіях, дзіцячых інтэрнатных установах.
Асноўныя тэмы заняткаў: адміністрацыйная адказнасць, крымінальная адказнасць, шлюб і сям’я, абарона правоў спажыўцоў, асновы працоўнага права для малалетніх, спадчына у жыцці кожнага.
Правальсаваць лёгкім крокам на якім-свяце лічыцца шыкоўным ды выклікае захапленне і лёгкую зайздрасць. Акрамя таго, ва ўсіх еўрапейскіх сталіцах усталявалася традыцыя: выпускны баль – гэта белая сукенка, фрак і вальс.
Апошні трэрмін – 19 лютага
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» ў лютым-красавіку 2013 г. праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Школа трэнерскага майстэрства».
У рамках навучальнай праграмы будуць зладжаныя 5 узаемазвязаных інтэрактыўных семінараў і 4 вэбінары паміж імі пачатковага ўзроўню па навучанні асновам працы трэнера з групай ва ўмовах нефармальнай адукацыі. Агульная працягласць курса: 72 акадэмічныя гадзіны (40 – семінары, 4 – вэбінары, 28 – практыкум).
Паміж семінарамі і вэбінарамі будзе арганізавана практычная адукацыйная дзейнасць удзельнікаў для замацавання атрыманых ведаў і ўменняў на базе сваіх арганізацый, а таксама наладжана праца па абмене досведам у рамках партала дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ».
Унёсак удзельнікаў складае 200 000 беларускіх рублёў за кожны семінар. Настаўнікі могуць звяртацца да арганізатараў па зніжкі.
Па заканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы навучання, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе з указаннем усіх выкананых кампанентаў. Выпускнікам курса будзе прапанаваны ўдзел у іншых праграмах павышэння кваліфікацыі ў вобласці нефармальнай адукацыі.
22 лютага 19:00
Хочаце даведацца, якія існуюць праграмы для навучання за мяжой? Ці хацелі б павучыцца ў іншай краіне, але не ведаеце, як гэта зрабіць? 22 лютага на тэматычнай сустрэчы збяруцца прадстаўнікі розных праграмаў, якія дзейнічаюць у Беларусі, а таксама іх удзельнікі. Спецыяльныя госці:
• Viktar Khotsim (International Education and Career Advising Center, EHU);
• Karsten Münchhoff (German Academic Exchange Service (DAAD));
• Alexander Wolf (Robert Bosch Stiftung);
• Rajko Lassonczyk (Goethe-Institut, Minsk);
• Kristin Ekström (Svenska institutet, Minsk);
• А таксама людзі, якія прайшлі навучанне па праграмах UGRAD, Erasmus Mundus, DAAD.
Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь апублікаваў «Статыстычны агляд да Міжнароднага дня роднай мовы». Што характэрна, па руску. У аглядзе пададзены лічбы гэтага навучальнага года, датычныя беларускамоўных выхаванцаў і навучэнцаў ва ўстановах адукацыі Беларусі.
Такім чынам, у 2012/2013 навучальным годзе беларускамоўныя садкі наведваюць каля 45 тысяч дзяцей (11,4%), садкі з рускай і беларускай мовамі – каля 15 тысяч дзяцей (3,8%).
Беларускамоўных школьнікаў сёлета – 151 тысяча (16,4%).
Ва ўстановах сярэдняй спецыяльнай адукацыі 1400 навучэнцаў (0,9%) вучацца па-беларуску, каля 22 тысяч (14,6%) – на дзвюх мовах.
Нарэшце, у цяперашніх ВНУ па-беларуску навучаюцца каля 700 чалавек (0,2%), па-беларуску і па-руску – каля 160 тысяч студэнтаў (37,4%).
Міхась Скобла, Радыё Свабода
Паводле афіцыйнай статыстыкі ў Беларусі 51% беларускамоўных школаў. На асаблівай дошцы гонару Мінадукацыі дзве сталічныя гімназіі – № 4 і № 23. Але якая рэальнасць схаваная за лічбай 51%? Госцем перадачы «Вольная студыя» – скульптар Гэнік Лойка, які адстойвае права сваіх дзяцей вучыцца па-беларуску – акурат у «беларускамоўнай» гімназіі № 4.