Архіў навін
Падручнік «Музыка 3 клас» 1-я чвэрць
Тут вы можаце спампаваць падручнік Музыка 3 клас 1-я чвэрць.
А.Р. Гуляева, М.Б. Гарбунова, І.В. Яшчэмбская-Калёса.
Поўная версія падручніка з'явіцца ў продажы ў бліжэйшы час.
Музыка 3 клас 1-я чвэрць. А.Р. Гуляева, М.Б. Гарбунова, І.В. Яшчэмбская-Калёса.
Пампавацьтут
Крыніца інфармацыі: Сайт adu.by
Шаноўныя калегі!
Каманда Nastaunik.info віншуе вас з новым навучальным годам!
Спадзяемся, што за лета вы добра адпачылі, набраліся сіл, каб зноў акунуцца ў працоўны вір і адолець усе школьныя новаўвядзенні. Не забывайцеся дасылаць свае метадычныя матэрыялы, заахвочвайце калег у час працы ў Інтэрнэце не толькі спампоўваць новыя міністрэскія распараджэнні і дакументы, але і заходзіць на наш сайт, падпісвацца на рассылку.
Крытычнае ацэньванне сайтаў малодшымі і сярэднімі школьнікамі
Раней на nastaunik.eu мы ўжо размяшчалі пераклад фрагментаў украінскай кнігі Н. Вукінай, Н. Дэментыеўскай і І. Сушачанкі «Крытычнае мысленне: як яму навучаць», прысвечаны саманавучанню настаўнікаў пры ацэнцы інтэрнэт-рэсурсаў. Зараз прапануем вам распрацоўкі практыкаванняў па навучанні крытычнаму ацэньванню вэб-старонак для вучняў малодшай і сярэдняй школы з гэтай жа кнігі.
Спампаваць пераклад(pdf, 132 КБ)

Тэарэма Піфагора – школьнікам і іншапланецянам
Настаўнік матэматыкі Іван Храпавіцкі задаўся пытаннем, што варта было ўлучыць у пасланне, калі б мы выйшлі на кантакт з нейкай незямной цывілізацыяй? Паводле меркавання розных спецыялістаў гонар прэзентаваць культуру планеты Зямля мелі б: 9-я сімфонія Бетховена, формула Эйнштэйна, адзін з твораў Шэкспіра, штосьці з біялогіі і формула Піфагора.
З гэтай нагоды ён распрацаваў у праграме «Жывая геаметрыя» міні-дапаможнік, які ўлучае аніміраваныя ілюстрацыі розных доказаў вялікай тэарэмы, а таксама практыванні па гэтай тэме школьнай праграмы.
Спампаваць дапаможнік (rar, 325 КБ)

Новы навучальны год у лічбах
— Па дадзеных Мінадукацыі, у гэтым навучальным годзе ў школы пайдуць больш 93 тыс. першакласнікаў. Усяго ж у беларускіх школах будзе навучацца каля 1 млн. 100 навучэнцаў
— Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Беларусі, у першым паўгоддзі 2008 года сярэднемесячная зарплата педагагічных работнікаў (акрамя прафесарска-выкладчыцкага саставу) склала 679,5 тыс. рублёў. Гэта 72,5% ад узроўня зарплаты ў прамысловасці. Зарплата настаўнікаў склала ў сярэднім 718 тыс. руб.
Ці адбудзецца скарачэнне настаўнікаў?
Вось як на гэта пытанне адказалі намеснік міністра адукацыі і намесьнік дырэктара школы.
Паводле звестак Міністэрства адукцыі, пераход з 12-гадовага на 11-гадовае навучанне ў сярэдняй школе не выклікаў скарачэння педагагічных кадраў. Пра гэта паведаміў 28 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік міністра адукацыі Беларусі Казімір Фарыно. Паводле яго слоў, «апасенні наконт гэтага былі, тым не менш гэтага не здарылася».
Метадычныя распрацоўкі да Дня ведаў
Набліжаецца пачатак новага 2008/2009 навучальнага года. Міністэрства адукацыі рэкамендуе 1 верасня першы ўрок прысвяціць Дню ведаў, Дню беларускай пісьменнасці, пад агульным назовам «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».
Як заўсёды, дарагія калегі, Нстаўнік.інфо імкнецца дапамагчы вам з матэрыяламі, каб першы ўрок года сапраўды спадабаўся нашым дзецям і дапамог усім нам ганарыцца, што мы беларусы.
Мы спадзяемся, што нашыя матэрыялы дапамогуць выбраць форму і змест, які вам даспадобы, і замест нудотнай лекцыі пра поспехі сельскай гаспадаркі і добрае жыццё ветэранаў правесці цікавую дыскусію, віктарыну, конкурс, гульню, сустрэчу з літаратарам, музычную гасцёўню, майстар-клас па народных танцах ці спевах і г. д.
Зазірніце, калі ласка, на старонкі Грамадзянская адукацыя і Нацыянальная адукацыі і выхаванне – там вы знойдзеце паўсотні ідэяў і сцэнароў школьных мерапрыемстваў.
А каму зусім няма часу шукаць – прапануем план першага ўрока ў 5 класе, прысвечанага Беларусі, які распрацавала настаўніца Талькаўскай школы Наталля Ільініч Спампаваць матэрыял (zip, 17 КБ)
Спадзяемся атрымаць і вашыя распрацоўкі для размяшчэння на сайце.
Будзем разам!
Шчыра ваш,
Nastaunik.info