Архіў навін
Конкурс «Пласты памяці»
Праграма Geschichtswerkstatt Europa (Гісторыя Еўропы) запрашае студэнтаў, выпускнікоў, пачаткоўцаў-навукоўцаў, а таксама аматараў гістарычнай навукі прыняць удзел у праекце «Пласты памяці». Кандыдаты мусяць быць ва ўзросце ад 18 да 35 год. Вынікам працы мусіць быць стварэнне тэксту, фотарэпартажу ці фільма. Фінансуюцца выдаткі на праезд, пражываньне, набыцьцё неабходных сродкаў для выканання праекта і транспарт.
ТРЭНІНГ САВЕТА ЕЎРОПЫ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА
12–19 кастрычніка Савет Еўропы ладзіць трэнінг-курс па адукацыі дзяцей правам чалавека. Трэнінг адбудзецца ў Еўрапейскім моладзевым цэнтры ў горадзе Будапешт (Венгрыя). Мэтай навучальнага курсу з'яўляецца падвышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў бюро амбудсменаў і адвакацкіх службаў у еўрапэйскіх краінах у галіне навучання дзяцей правам чалавека з ухілам на выкарыстанне Компасіто (COMPASITO) – навучальнага дапаможніка, які прысвечаны ў асноўным адукацыі дзяцей правам чалавека.
Мікалай Бусел
Сакавік 2008г
У “Советской Белорусии” ў чацвер, 6 сакавіка 2008 года была выдрукаванa вялікая філіпіка “Педагагічны сверб рэфарматарства” акадэміка сп. Анатоля Рубінава, вядомага пладавітага публіцыста, намесніка галавы неканстытуцыйнага органу ўлады “Адміністрацыі прэзідэнта”. Філіпіка скіравана на цяперашнюю няўдалую адукацыйны рэформу...Я не буду прыводзіць аргументы “за” і “супраць” 11- ці 12-гадовага тэрміну школьнага навучання. Я спынюся на палажэннях артыкула сп. Анатоля Рубінава, якія выклікаюць нязгоду і пярэчанне. Кідаецца ў вочы, што артыкул утрымлівае шэраг непраўдзівых сцверджанняў.
“Паўночны Вецер – 2008”
Шаноўнае спадарства!
Шчыра запрашаем Вас да ўдзелу ў намётавым музычна-гістарычным летніку “Паўночны Вецер – 2008”.
Што такое “Паўночны Вецер – 2008”? Гэта людзі, якія выязджаюць па-за межы вялікага горада. Гэта намётавы гарадок на поўначы Беларусі, ў Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пектнасць прыроды паўночнае Беларусі. Гэта майстар-класы па рамёствах і забаўляльнай культуры. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філасофскіх пытаннях.
Вынікі конкурсу «Нашчадкі Скарыны»
Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Таварыства беларускай школы” падвяло вынікі конкурсу “Нашчадкі Скарыны” на лепшую роднамоўную групу дашкольнай установы Мінскай вобласці.
Пераможцамі яго сталі групы ў дашкольных установах:
- вёскі Наваселле Мінскага раёна (заг. Кацярына Мазуркевіч, муз. кіраўнік Таццяна Глебік, вых. Таццяна Гоман);
- №38 г.Салігорска (заг. Тамара Карпук, нам. Святлана Краўчэня);
- вёскі Палічын Любанскага раёна (заг. Яніна Богуш);
- вёскі Морач Клецкага раёна (заг. Соф’я Лаган).
Алесь Лозка
Старшыня РГА «Таварыства беларускай школы»
Усяго на роднай мове ў 2006 г. вучылася 23,3% школьнікаў. Шмат адстаюць ад адстаючай беларускай школы дашкольныя ўстановы. Толькі 12,9% дзяцей займаецца (больш-менш!) на роднай мове з агульнай колькасці дашкольнага ўзросту, а ў сталіцы толькі – 0,3%. Гэта даволі крытычныя межы існавання нацыі. Як вядома, па вызначэнні ЮНЕСКО народ знаходзіцца на мяжы знікнення, калі на мове размаўляе менш 30% дзяцей. Вось да чаго нас прывялі.
Справа намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі будзе жыць?
1 верасня ў Мінску адкрыецца новая беларускамоўная гімназія. Пра гэта 5 жніўня на прэс-канферэнцыі паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно.
Гімназія будзе дзейнічаць на базе сярэдняй школы № 2. К.Фарыно праінфармаваў, што ў школах і класах з беларускай мовай навучання вучацца прыблізна 27 % дзяцей (па дадзеных ТБШ – 21 %). «Гэта тыя вучні, якія атрымліваюць адукацыю па ўсіх прадметах на беларускай мове. Матэматыка, фізіка і далей», — удакладніў ён. Намеснік міністра адукацыі не лічыць, што ў школах нейкім чынам ушчамляецца беларуская мова. Для пацвярджэння гэтага ён прадэманстраваў тыпавы вучэбны план міністэрства, абавязковы для выканання ўсімі навучальнымі ўстановамі краіны.
«Тут вы можаце бачыць, што на навучанне рускай і беларускай моў і літаратуры адводзіцца роўная колькасць часу», — сказаў К. Фарыно. Паводле меркавання загадчыка кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання Інстытута журналістыкі Белдзяржуніверсітэта Віктара Іўчанкава, беларуская мова набывае сярод выпускнікоў сярэдніх школ ўсё большую папулярнасць. «Гэта мы бачым па выніках цэнтралізаванага тэставання. Усё больш абітурыентаў праходзяць тэставанне па беларускай мове і літаратуры», — паведаміў В. Іўчанкаў.
Паводле «Нашай Нівы»
Даведка:
СШ №2 знаходзілася пад кіраўніцтвам намесніка старшыні ТБШ Аляксандра Сядзякі, пакуль той не выставіў свю кандыдатуру ў якасці кандыдата на мінулых выбарах. СШ №2 з'яўляецца школай з паглыбленым вывучэннем французскай мовы, мела статус беларускамоўнай, пакуль дырэктарам быў Алесь Сядзяка.
Віктар Іўчанкаў замешаны ў справе выключэння студэнта Франака Вячоркі з факультэта журналістыкі БДУ.
Казімір Фарыно знакаміты тым, што ў 2003 годзе паставіў асабісты подпіс у працоўныя кніжкі ўсіх зволеных настаўнікаў Беларускага Гуманітарнага ліцэя імя Я. Коласа, асабіста падпісаўшы ім «воўчы білет».
Рыхтуецца зборнік матэрыялаў па нефармальнай адукацыі
Партнёрская сетка Арганізацый грамадзянскай адукацыі рыхтуе да выдання зборнік “Нефармальная адукацыя ў Беларусі”.
Мэта выдання: фармаванне пазітыўнай грамадскай думкі пра дзейнасць арганізацый нефармальнай адукацыі; прасоўванне адукацыйных арганізацый і адукатараў у значным асяроддзі. Нефармальнай адукацыяй мы разумеем любое арганізаванае навучанне, якое адбываецца па-за межамі сістэмы фармальнай адукацыі. У якасці фармальнай адукацыі мы разумеем сістэму агульнай, вышэйшай і прафесійнай адукацыі, што ажыццяўляецца на аснове дзяржаўных стандартаў, і па атрыманні якой выдаецца пасведчанне дзяржаўнага ўзору.
Мова выдання: мова рэдакцыі выдання – беларуская, кароткая анатацыя на ангельскай і расійскай мовах.
Мову матэрыялаў абіраюць аўтары.
Калі Ваша арганізацыя і/ці Вы асабіста маеце дачыненне да сферы нефармальнай адукацыі Беларусі, просім даслаць нам інфармацыю пра сябе і свае адукацыйныя праграмы (узор глядзіце тут).
Інфармацыя прымаецца толькі ў электронным выглядзе на беларускай або рускай мове на e-mail: adukatar.aga@gmail.com
Рэдакцыя пакідае за сабой права на адбор і рэдагаванне дасланых матэрыялаў.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікнуць, звяртайцеся да тэл. +375 29 7114650; +375 29 6518601 Галіна Мацюшэнка.
ВАНДРОЎКА ПА ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ
Магілёўская суполка ТБМ імя Францішка Скарыны з 8 па 10 жніўня ладзіць чарговую вандроўку па Заходняй Беларусі – Берасьцейскаму Палессю.