Архіў навін
Вам не ўсё роўна, чаму і як вучыць дзяцей? Вы бачыце праблемы школьнага курсу фізікі? Вы ведаеце, як іх рашыць? Ці, можа, вас цікавіць, што на гэты конт думаюць іншыя? Тады вам сюды.
На сайце «Школьная фізіка» створана новая рубрыка «Праблемы школьнай фізікі». Аўтар сайта Аляксандр Саковіч і яго калегі запрашаюць ўсіх зацікаўленых паўдзельнічаць у абмеркаванні .
Сярод актуальных тэмаў:
- Задачы ЦТ 2012;
- Спосабы павышэння якасці ведаў па фізіцы;
- Праграма ўступных выпрабаванняў...
Апошні тэрмін падачы заявак – 22 кастрычніка
Шаноўныя сябры і калегі!
Запрашаем вас да ўдзелу ў IV Фестывалі нефармальнай адукацыі, які пройдзе з 7 па 9 снежня 2012 года.
Фестываль у Беларусі ўжо стаў традыцыяй у вядзенні прафесійнай камунікацыі і святам для мноства педагогаў, андрагогаў, трэнераў і іншых людзей, што падзяляюць каштоўнасці нефармальнай адукацыі на працягу ўсяго жыцця.
Тэма IV Фестывалю – «Нефармальная адукацыя для ўсіх пакаленняў».
Да ўдзелу ў Фестывалі запрашаюцца прадстаўнікі арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у сферы нефармальнай і дадатковай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь, СНД дыі іншых еўрапейскіх краінах.
Эстонія выбудавала адну з наймацнейшых сістэмаў адукацыі ў свеце і паказала найлепшыя паказчыкі развіцця сярэдняй адукацыі сярод усіх караінаў посткамуністычнага блоку. Паводле даследаванняў PISA, уваходзіць ў пяцёрку найлепшых краін Еўропы паводле ўсіх трох параметраў. Якім чынам Эстонія здолела дасягнуць такіх вынікаў? Якія крокі рабіла міністэрства адукацыі краіны, каб эстонская адукацыя стала адной з самых эфектыўных і запатрабаваных у свеце?
Эстонія выбудавала адну з наймацнейшых сістэмаў адукацыі ў свеце. Гэтая маленькая краіна паказала найлепшыя паказчыкі развіцця сярэдняй адукацыі сярод усіх краінаў посткамуністычнага блоку і, паводле даследаванняў PISA, Эстонія ўваходзіць у пяцёрку найлепшых краін Еўропы паводле ўсіх трох параметраў, а ўзроўнем ведаў прыродазнаўчых прадметаў эстонскія школьнікі саступаюць толькі фінскім.
Якім чынам Эстонія здолела дасягнуць такіх вынікаў? Якія крокі рабіла Міністэрства адукацыі, каб эстонская адукацыя стала адной з самых эфектыўных і запатрабаваных у свеце?
Знаёмтву з эстонскай адукацыяй будзе прысвечаны шэраг артыкулаў Наталлі Ільініч, якія была ў складзе беларускай дэлегацыі падчас адукацыйнага візіту ў Талін і Тарту. Прапануем першы артыкул цыклу – «Адукацыйны візіт у Эстонію, ці эстонская адукацыя вачыма беларускага настаўніка»
Андрэй Чахомаў, настаўнік хіміі, г. Кобрын
У гэтым артыкуле я хачу падзяліцца сваім вопытам выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі (АА) ў беларускай школе. Артыкул зусім не прэтэндуе на “ісціну ў апошняй інстанцыі” і напісаны не для палемікі па пытанні. Гэта проста мае меркаванні і мой суб’ектыўны вопыт выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі на працягу цэлай вучэбнай чвэрці (3-яй чвэрці 2011–12 навучальнага года).
Андрэй Чахомаў, настаўнік хіміі, г. Кобрын
У гэтым артыкуле я хачу падзяліцца сваім досведам выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі (АА) у беларускай школе. Артыкул зусім не прэтэндуе на «ісціну ў апошняй інстанцыі» і напісаны не для палемікі па пытанні. Гэта проста мае меркаванні і мой суб’ектыўны досвед выкарыстання сістэмы актыўнай ацэнкі на працягу цэлай вучэбнай чвэрці (3-й чвэрці 2011 – 2012 навучальнага года). Сістэма АА выкарыстоўвалася ў 9 «Б» класе сярэдняй школы №7 г. Кобрына, прадмет – хімія. Магчыма, у іншым класе і ў іншага настаўніка атрымаюцца зусім іншыя вынікі.
Гарадзенскіх гісторыкаў, выкладчыкаў унівэрсытэта імя Янкі Купалы, якія прычыніліся да выдання кнігі «Гродназнаўства», пачалі выклікаць да рэктара і браць тлумачэнні. Усё таму, што кніга выдадзеная не дзяржаўным выдавецтвам, а выйшла ў серыі «Гарадзенская бібліятэка», паведамляе сайт Радыё Свабода. На гарадзенскіх сайтах з'явілася інфармацыя пра тое, што гісторыкаў выклікалі да рэктара, а таксама з імі мелі размову супрацоўнікі КДБ.
Самі гісторыкі не адмаўляюць, што іх сапраўды выклікалі ў рэктарат і што з імі гутарылі супрацоўнікі КДБ, але каментаваць сітуацыю адмаўляюцца, бо ўсім пагражае страта працы.
Што рабіць выкладчыку ў такой сітуацыі, калі яго «папярэджваюць ", пагражаюць, запалохваюць?
Група маладых і крэатыўных клоўнаў шукае беларускага настаўніка пачатковых класаў для кансультацыі. Будзем удзячныя за дапамогу ў распрацоўцы забаўляльнай праграмы для малодшых школьнікаў. Нам патрэбны Ваш вопыт і парады.
Кантактны тэлефон: +375 29 8425789 Настасся, e-mail: nastaliuban1@rambler.ru
Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -16“ запрашаюцца гарадзенцы ад 16 год і вышэй!
АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ прымаюцца ад 10-га да 28-га верасня на e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com ці па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-79 (трэці паверх), з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі). Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе ўзгоднены з кожным індывідуальна. Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць у пазначаны вышэй час па тэлефонах: (029) 783–08–45; (0152) 75–71–72 і e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com
Павел Свярдлоў, Еўрарадыё
На прыкладзе ЦТ па фізіцы эксперты аналізуюць ўзровень студэнтаў, неадпаведнасць уступных іспытаў школьнай адукацыі, «мову РІКВа» і складанне тэстаў.
10 дзён таму ўчорашнія абітурыенты занялі свае месцы ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях. Наколькі яны вартыя вышэйшай адукацыі? Колькі з іх пасля першай жа сесіі сыйдзе з ВНУ? Пра ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў, адпаведнасць цэнтралізаванага тэставання патрабаванням вышэйшай школы і фізічны слэнг спрачаюцца выкладчык БДУ Валянцін Асташынскі і рэпетытар Яўген Лівянт.