Архіў навін
«Парадкавыя лічэбнікі»: Урок для вучняў 6 класа
Даслала Юлія Паўлава, ДУА «Гімназія № 1 г.Барысава» на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Тэма ўрока: Парадкавыя лічэбнікі. Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу. Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме «Лічэбнік», урок №58 у каляндарным планаванні. Мэта: спрыяць паглыбленню паняцця пра парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і правапіс.
З пошты Настаўнік.Info
Гімназія №4 г.Смаргоні стала другой установай адукацыi ў Еўропе, якая атрымала прыз на School Enterprise Challenge International – міжнародным конкурсе праектаў бізнэс-адукацыі ў школе ды грамадстве. Каманда гімназіі выперадзіла больш чым 600 школ з Еўропы, Азіі ды Афрыкі.
Гімназісты, разам з куратарам У.І.Калініным, распрацавалі бізнэс-план дапамогі школе і падтрымкі сацыяльна неабароненых сем’яў у 2011 годзе. Праект быў здзейснены на працягу года ў супрацы з мясцовымі органамі ўлады: аддзелам сацыяльнага забеспячэння насельніцтва, аддзелам упраўлення адукацыі і мясцовай біржай працы.
Тэма нумару: «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця»
Круглы стол «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця» адбыўся 10 сакавіка 2012 г. і сабраў вакол сябе як даследнікаў педагагічнай думкі, так і практыкаў сучаснага адукацыйнага працэсу: настаўнікаў і рэпетытараў, нефармальных адукатараў і супрацоўнікаў навукова-метадычных устаноў, дасведчаных экспертаў і пачаткоўцаў. Мэтай сустрэчы сталася гутарка «не пра хібы, а пра магчымасці» – пра тое, якія шляхі і крокі даюць плён у пераадоленні праблемаў нашай адукацыі ў цяперашніх умовах.
Запіс трох тэматычных секцый:
- Якасць адукацыі
- Альтэрнатыўныя адукацыйныя асяродкі
- Нацыянальная культура і адукацыя
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №20 (pdf 400 Kb)
Шаноўныя сябры сайта Nastaunik.info!
Ідучы насустрач вашым пажаданням, мы пачынаем змяшчаць інфармацыю пра школьныя падручнікі замежжа. Нашыя настаўнікі цікавяцца тым, як «нараджаюцца» ў іншых краінах падручнікі па гісторыі, грамадазнаўстве, літаратуры, краіназнаўстве: хто кіруе працэсам, як вызначаецца змест пэўных раздзелаў, хто праводзіць экспертызу, наколькі шараговыя педагогі-практыкі могуць уплываць на працэс стварэння падручнікаў, у якой ступені гэты працэс цэнтралізаваны дзяржаўным заканадаўствам, якую свабоду выбару навучальных дапаможнікаў мае настаўнік і г. д.
Мы спадзяемся, што вы далучыцеся да стварэння рубрыкі і будзеце дасылаць нам звесткі пра тыя кнігі з іншых краін, якія патрапяць вам у рукі, раскажаце, пра што вы даведаліся з жывых кантактаў з настаўнікамі іншых краін ці прачыталі ў замежных друкаваных выданнях ды інтэрнэце.
Гэтымі днямі беларусы Беласточчыны святкуюць 15-годдзе вывучэння беларускай мовы ў школах Польшчы.
Пачыналася ўсё з дзвюх групак у садочку, калі суполка бацькоў – колішніх актывістаў Беларускага аб’яднання студэнтаў – вырашыла заснаваць для сваіх дзяцей беларускі садок у Беластоку. У горадзе беларускай мовы не было тады ў ніводнай асветнай установе, а садкоў з беларускай мовай навучання на Беласточчыне не было зусім. Аднак разам з дэмакратыяй у Пльшчу прыйшла і магчымасць для кожнай нацыі без перашкодаў вучыць сваіх дзяцей на сваёй мове.
Сёння беларускія школы і ліцэі лічацца прэстыжнымі – там навучаюцца не толькі беларусы, але і палякі. Выпускнікі польскіх школаў могуць выбраць матуру (аналаг ЦТ) па беларускай мове.
Віншуем нашых суродзічаў са святам! Калі небудзь будзе свята і на нашай вуліцы!
Там ёсць копіі рэальных лабараторый і цэнтраў, а рэгістрацыя ў Power of Research даступная любому жадаючаму. Не патрэбна і адмысловых ведаў, каб адчуць сябе сапраўдным навукоўцам ці даследчыкам і «пахімічыць». Так Еўразвяз імкнецца прыцягнуць у навуку болей моладзі, кошт «онлайн-вярбоўкі» ў навуку склаў болей паўмільёна еўра.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 чэрвеня 2012 г.
Сетка арганізацый, якія займаюцца адукацыяй у галіне правоў чалавека, запрашае да ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе для моладзі па правах чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з чэрвеня па лістапад 2012 года. Удзельнікі курса змогуць:
- Пазнаёміцца і абмеркаваць сучаснае разуменне канцэпцыі «правы чалавека» (філасофія, гісторыя, дакументы, механізмы);
- Набыць кампетэнцыі ў планаванні, правядзенні і ацэнцы ініцыятыў па рэалізацыі правоў чалавека;
- Атрымліваць пастаянныя кансультацыі з боку спецыялістаў у галіне правоў чалавека і зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах правоў чалавека і рэалізацыі ініцыятыў у галіне правоў чалавека.
7 – 12 ліпеня
Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў летняй танцавальнай школы «Пятровіца 2012». Школа ладзіцца ў межах рэгіянальнага фэсту традыцыйнай культуры «Пятроўскі фэст», які сёлета будзе складацца з 2-х частак:
1) 07.07 – 11.07 – летняя танцавальная школа «Пятровіца»;
2) 12.07 – рэканструкцыя каляндарна-абрадавага свята «Пятрок» ды гасцявога кірмаша «На Петрака»
У вас будзе выдатная магчымасць палепшыць свае танцавальныя здольнасці, больш даведацца пра танцы, іх варыянты ды паходжанне. Сёлета арганізатары вырашылі аздобіць кола дадатковых мерапрыемстваў сюрпрызамі.
Спяшайцеся адпачыць ад гарадскога тлуму ў полі, лузе, лесе, на рацэ!
16 чэрвеня 2012 г.
…Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн… Невялічкае мястэчка Івянец на Міншчыне штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну, дзе здараецца нават перамяшчэнне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю Краю – чароўнае.
І дзеі тут адбываюцца чароўныя, і спатканні лёсавыя. Бывае, апынаешся раптам у іншых зусім каардынатах, чым пачуваўся яшчэ ўчора.
А тады ўжо… закручваецца віхор падзей і прыгод...