Архіў навін
Настаўніца біялогіі Ушацкай сярэдняй школы Вольга Жыткая прапануе ўрок з медыяадукацыйным кампанентам па тэме “Абмен неарганічных і арганічных рэчываў. Вітаміны”.
Падчас занятку вучні будуць працаваць у групах над стварэннем праектаў тэлевізійных ролікаў, рэкламуючы адзін і той жа прадукт, але для розных мэтавых аўдыторый. Яны паспрабуюць працаваць з персанажамі, дэкарацыямі, дыялогамі, сюжэтам, а таксама з рознымі аспектамі камунікацыі (вобразамі, тэкстам, дыктарскім тэкстам, музыкай), і паколькі іх прадукт - гэта фактычна чыстая дошка (белае ручнік), ім не пазбегнуць навязвязвання сваіх уласных каштоўнасцяў і гіпотэз. Кожная група прадставіць свой праект роліка класу, і далейшая дыскусія дапаможа ўсвядоміць, якія тэхнікі пераканання выкарыстоўваюць медыя.
У любой школе можа быць некалькі органаў самакіравання, але для бацькоў цікавасць уяўляюць тры з іх. Гэта бацькоўскі камітэт, апякунскі савет і савет установы адукацыі.
Прадстаўляем новы метадычны дапаможнік для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства. Гэта зборнік артыкулаў, прысвечаных метадычным і практычным аспектам медыяадукацыі і фарміравання медыяграматнасці вучняў. Кніга разлічана на настаўніц і настаўнікаў, якія імкнуцца разнастаіць свае заняткі, зрабіць іх больш цікавымі для вучняў, паспяхова фарміраваць не толькі прадметныя кампетэнцыі, але і медыяграматнасць.
Пра наш курс піша Настаўніцкая газета: Менавіта аспекты медыяадукацыйнага ўрока разглядаюцца ў межах дыстанцыйнага курса для педагогаў “Медыяадукацыя ў школе”, які з 2016 года паспяхова рэалізуецца Таварыствам беларускай школы. За гэты час беларускімі педагогамі напрацаваны даволі вялікі вопыт, які лёг у аснову скарбонкі практыкаванняў для развіцця медыяпісьменнасці Media Toolkit. Зараз праходзяць навучанне больш за 80 педагогаў, іх ментарамі з’яўляюцца настаўнікі-метадысты, члены клуба “Крыштальны журавель”, выкладчыкі АПА, БДПУ імя Максіма Танка, НІА.
Сусветная гісторыя, 5 клас.
Tэма: Абагульненне па тэмах:“ Індыя і Кітай у старажытнасці”, “Старажытная Амерыка ”
Аўтар: Іна Юр'еўна Несцяровіч, настаўніца гісторыі ДУА "Сталовіцкая СШ"
Настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Глыбоцкай раённай гімназіі Іна Шымко прапануе тэарэтычныя і практычныя матэрыялы для выкарыстання ў якасці дадатковага матэрыялу на ўроку гісторыі пры вывучэнні тэмы «Савецкае грамадства ў 20-30 гг.» або пры правядзенні абагульняючых урокаў. Для аналізу гістарычнай эпохі выкарыстаны савецкія плакаты 20-30 гг.
Прапануем пазнаёміцца з новай формай навучання – воркшоп (ад англ. workshop – рабочая майстэрня). Воркшоп Галіны Давідоўскай “Я ад людзей не адварочваўся” прысвечаны жыццю і дзейнасці вядомага беларускага прамыслоўцы і палітыка, першага Прэм’ер-міністра Рады БНР Рамана Скірмунта, пабудаваны па метаду структураванай драмы” (працуем з фота, лістамі, дакументамі).
Галоўнае заданне, якое прапануецца выканаць пры вывучэні тэмы “Эмоцыі, пачуцці, воля” — абмеркаваць ролю эмоцый у жыцці чалавека і абгрунтаваць, чаму ў якасці галоўных герояў фільма былі абраны наступныя пяць базавых эмоцый – радасць, смутак, страх, агіда, гнеў. Вучні павінны вызначыць, якую ролю адыгрывае кожная з гэтых эмоцый у нашым жыцці, прасачыць пры дапамозе “кола эмоцый” тыя эмацыйныя працэсы (настроі), якія адпавядаюць дадзеным эмоцыям.
Аўтар: Надзея Кушнер, настаўнік грамадазнаўства Ліцэя БДУ