Архіў навін
Арт-студыя «Зялёны яблык» запрашае на святочны вечар з удзелам актораў Ганны i Паўла Харланчукоў. Уваход вольны, але колькасць месцаў абмежаваная, таму трэба запісацца.
Прэзентацыя кнігі шведскага пісьменніка і мастака Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» з удзелам акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык адбудзецца ў 18:00 у Галерэі «Ў».
Фінская сістэма адукацыі на працягу многіх гадоў лічыцца найлепшай у свеце. Шчыльна сканцэнтраваная на вучні, свабодная і дэмакратычная, арыентаваная на падтрымку, пазбаўленая адзнак і свабодная ад «тэстаманіі».
Да 100-годдзя беларускай легальнай школы: Анатоль Івашчанка – пра свой досвед выкладання мовы, беларускія летнікі і самую магчымасць ці немагчымасць навучаць беларушчыне.
Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах прапануе калядную праграму для школьнікаў. Транспарт для наведнікаў. 19 і 26 снежня, 10 і 17 студзеня – яшчэ ёсць вольныя месцы!
Прэмія будзе ўручаная за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў ды за найлепшае мастацкае афармленне кнігі. Кожны пераможца атрымае 2 000 $ па курсе Нацбанка.
Мадэль урока Святланы Губінай – пераможца ўкраінскага конкурсу урокаў па гісторыі, курсаў «Чалавек і свет», «Чалавек і грамадства» з элементамі медыяадукацыі і медыяпісьменнасці.
Словы і музыка Яніны Жабко. Песню выканалі Адась Матафонаў і Аляксей Крукоўскі пад акампанемент Вольгі Кашэвіч. Мінусоўку – Юлія Шарова.
«Борисовские новости»: Выкладчык адной з барысаўскіх школ: Дырэктар абвясціў, што ўсе настаўнікі павінны ў абавязковым парадку зрабіць прышчэпкі і даць яму справаздачу.
«Брестская газета»: Адміністрацыя школы настойліва «раіць» маладому спецыялісту аформіць падпіску на пэўныя выданні і прадметны часопіс. Выбар за настаўнікам – паддацца ўплыву або змагацца за свае правы.