Архіў навін
З прафесійным святам, дарагія калегі! Хай кліп гурта Rahis з удзелам выкладчыка астраноміі Віктара Малышчыца і яго вучняў падкажа нам з вамі дарогу да зорак!
«Брестский курьер» запрасіў чытачоў падзяліцца гісторыямі пра любімых педагогаў. Успаміны пра настаўніцу біялогіі і геаграфіі Ніну Мікалаеўне Варабей і школьны музей Бярозавіцкай СШ.
Намінацыя «Медыяпісьменная сям’я». Выхаваўчы праект, зрэалізаваны ў Брэсцкім дзяржаўным універсітэце, а таксама аднайменную суполку для існых і будучых бацькоў-беларусаў, заявіла Вольга Крусь.
Матэрыялы семінара «Практычная Медыяпісьменнасць», які правяла для выкладчыкаў грамадскіх дысцыплін сярэдняй і вышэйшай школы Акадэмія ўкраінскай прэсы сумесна з Міністэрствам адукацыі і навукі Украіны.
Баравік Максім Валер'евіч: Да якога часу школы будуць рабіць масоўку ў музеях, тэатрах,на стадыёнах, навагодніх ранішніках і інш. мерапрыемствах?
Гродзенскія гімназісты Даніла і Мікіта вярнуліся за парты гродзенскай гімназіі №10. Намаганні бацькоў за права навучацца па-беларуску прывялі да станоўчага выніку.
Гамера ў беларускіх школах павінны выкладаць не менш за Някрасава, а Шэкспіра – не менш за Цютчава. Мікалай Янкойць параўнаў гадзіны, якія сярэдняя школа выдзяляе на вывучэнне сусветнай літаратуры і рускай.
Праект «Мадэрнізацыя сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь» быў распрацаваны Міністэрствам адукацыі пры ўдзеле спецыялістаў Сусветнага банка і ўключае тры асноўныя кампаненты.
«Газета Слонімская»: 1 верасня ў СШ №2 Мастоў вучні і іх бацькі даведаліся, што неўзабаве тут паставяць, як у метро, турнікеты, а навучэнцы будуць трапляць у школу па імянных чыпах.
Што мы памятаем пра 1990-я? Першыя свабодныя выбары і першыя масавыя мітынгі. Свабода прэсы і палітычны плюралізм. Апошні фільм Аляксея Караля.