Архіў навін
Аляксандар Лукашэнка 1 лютага заслухаў даклад аб пэрспэктывах разьвіцьця адукацыі ў Беларусі. Ягоная прэс-служба і інфармацыйныя агенцтвы перадаюць пераказ прамовы Лукашэнкі аб стане і будучыні адукацыі.
Для педагогаў, прафесараў і выкладчыкаў ўстанавілі надбаўкі за дадатковую працу. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства адукацыі № 10 ад 22 студзеня 2019 года.
Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (OECD) правяла даследаванне, параўнаўшы заробкі настаўнікаў у розных краінах свету
Усе мы шукаем, як матываваць дзяцей да вучобы. Як зрабіць, каб вучні спяшаліся да дому з маэтай хутчэй узяцца за выкананне ўрокаў. Думаеце, фантастыка? І такога не бывае? Тады пазнаёмцеся з досведам Алены Панкратавай, настаўніцы роднай мовы і літаратуры СШ №20 г. Оршы.
Амбасада ЗША ў Мiнску абвяшчае праграму павышэння педагагічнага майстэрства для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ на 2020 навучальны год.
Сетка па грамадзянскай адукацыі ва Усходняй Еўропе (EENCE) запрашае прыняць удзел у дыстанцыйным навучальным курсе «Сучаснае разуменне грамадзянскай адукацыі».
У выдавецтве "Мастацкая літаратура" выйшла кніжка вершаў для маленькіх "Багоўка". Аўтар - дзіцячы пісьменнік Уладзімір Сіўчыкаў з задавальненнем адгукнецца на запрашэнне ў школу і правядзе прэзентацыю для дзетак. Звяртайцеся: siuchykau@gmail.com .
30-31 сакавіка Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) запрашае беларускіх старшакласнікаў на вясновыя Дні адкрытых дзвярэй у Вільнюсе. Мерапрыемства адбудзецца ў будынку Аўгустынскага кляштара ў Старым горадзе Вільні.
Сёння мы дзелімся з настаўнікамі сакрэтамі правільнай крытыкі. Чытайце, каб даведацца, як матываваць і натхняць з дапамогай крытыкі, а якіх словаў варта пазбягаць.
Прапануем вашай увазе 10 карысных блогаў і груп у сацыяльных сетках, якія будуць карысныя тым, хто цікавіцца альбо займаецца дыстанцыйным навучаннем.