Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
31.05.2008

ДАІ хоча, каб у школах здавалі іспыт па ПДР
У школах Беларусі мэтазгодна ўвесьці іспыт па правілах дарожнага руху. Такое меркаванне выказаў на прэсавай канфeрэнцыі начальнік навукова‑метадычнага і прававога аддзела ўпраўленьня Дзяржаўтаніспекцыі МУС Анатоль Сушко.
Ён адзначыў, што культуру паводзінаў на дарозе трэба прышчапляць з дзяцінства. Бяспека залежыць ад падрыхтоўкі юных грамадзян да ўдзелу ў дарожным руху. «Набытыя ў школе веды маюць вялікую ролю ў прафілактыцы дзіцячага дарожна‑транспартнага траўматызму», — падкрэсьліў Анатоль Сушко.

31.05.2008

Летнік па правах чалавека ў Германіі
23 ліпеня – 4 жніўня ў нямецкім горадзе Бад Лібэнцэль адбудзецца сустрэча, мэтай якой з'яўляецца набыцьцё удзельнікамі ведаў у сфеы міжнароднага рэгулявання і меанізмаў абароны правоў чалавека. Праграма разлічана на студэнтаў і магістрантаў, якія атрымліваюць юрыдычную адукацыю. Выдаткі за пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў падчас правядзення летніка, транпартныя выдаткі па тэрыторыі Германіі, звязаныя з адукацыйнай праграмай, а таксама квіток Мінск-Берлін пакрываюць арганізатары праекта. Складка ўдзельніка летніка – 50 еўра.

31.05.2008

Study Tours to Poland – набор удзельнікаў на праграму!
Польска-амерыканская фундацыя Свабоды ззапрашае актыўных студэнтаў з Беларусі на адукацыйныя 10-дзённыя візіты ў Польшчу. Арганізатары пакрываюць усе расходы, звязаныя з пражываннем, праездам і візамі для ўдзельнікаў. Апошні тэрмін падачы заяваў- 23 чэрвеня 2008г. >>>
Паводле сайта adukacyja.info

30.05.2008

Амерыканская школа вачыма беларускага настаўніка.

Тамара Мацкевіч
Гэты артыкул не прэтэндуе на грунтоўнасць і аналітычнасць. Тут сабраныя ўражанні ад наведвання амерыканскіх школаў, размоваў з калегамі, дзецьмі і бацькамі пра праблемы адукацыі.

Большасць беларусаў глядзіць на свет праз расійскае тэлебачанне, таму мы маем стэрэатыпныя ўяўленні пра Амерыку і амерыканцаў.

30.05.2008

З гісторыі беларускага настаўніцтва

«Са званнем настаўніка спалучаюцца вялікія абавязкі, для паспяховага выканання якіх патрабуецца шмат ведаў, талентаў, майстэрства і вопыту. Ад настаўніка залежыць, якое развіццё атрымаюць закладзеныя ў вучня прыродныя здольнасці. Калі настаўнік дрэнна ведае сваю справу, дык хоча ён гэтага ці не, але можа адбіць у вучня жаданьне вучыцца. Настаўнік павінен удумліва і глыбока пранікаць у складаны ўнутраны сьвет вучня, убачыць закладзеныя у ім здольнасці і схільнасці, якія, магчыма, з прычыны асаблівага псыхічнага складу характару не адразу выяўляюцца, і даць ім патрэбны напрамак.»

Цікавае інтэрв'ю з гісторыкам Таццянай Процькай аб жыцці беларускага настаўніка ХІХ стагоддзя чытайце на старонцы «Радыё Свабода»

30.05.2008

Грамадзянскі ўдзел:
адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці


Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Еўрапейская Камісія запрашаюць вас узяць удзел у праекце, скіраваным на павышэнне патэнцыялу беларускай грамадзянскай супольнасці.

У межах праекту вы зможаце ўзяць удзел у некалькіх трэнінгах па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, даведацца пра досвед арганізацыі грамадскіх кампаній у суседніх краінах, распрацаваць і рэалізаваць свае праекты, скіраваныя на адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці, падзяліцца досведам рэалізацыі гэтых праектаў са сваімі калегамі з іншых гарадоў і мястэчак краіны.

Першае мерапрыемства ў межах праекта – трэнінг “Грамадзянскі ўдзел: адстойванне і прасоўванне інтарэсаў грамадскасці”, адбудзецца 13–18 ліпеня 2008 г. у Польшчы. Удзельнікі трэнінга атрымаюць веды пра тое, што такое грамадзянскі ўдзел, кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці, з якіх этапаў складаюцца гэтыя кампаніі, як прааналізаваць і стымуляваць да актыўнай дзейнасці тыя альбо іншыя групы грамадскасці, навучацца планаваць кампаніі па адстойванні і прасоўванні інтарэсаў грамадскасці і г.д.

Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаюцца актывісты грамадскіх арганізацый і ініцыятыў, настаўнікі, выкладнікі, студэнты, якія працуюць з рознымі мэтавымі групамі (людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, студэнты, сталыя асобы, ахвяры гвалту і г.д.) і іншыя грамадзяне, якія жадаюць больш актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці краіны.

Арганізатары забяспечваюць харчаванне, пражыванне, кампенсуюць выдаткі, звязаныя з атрыманнем візы і праездам удзельнікаў трэнінга.

Колькасць месцаў для ўдзелу ў трэнінгу абмежаваная. У сувязі з гэтым удзельнікі будуць адбірацца на конкурснай аснове паводле пададзеных анкетаў-заявак . Вітаецца ўдзел некалькіх прадстаўнікоў з адной мясцовасці.

Анкету-заяўку неабходна даслаць на адрас электроннай пошты: hrefcivicparticipation@odihr.pl да 18.00 5 чэрвеня 2008 года. Пра вынікі конкурсу будзе аб’яўлена да 10 чэрвеня 2008 г.

Дадатковую інфармацыю аб праекце і першым трэнінгу можна атрымаць па адрасе электроннай пошты: civicparticipation@odihr.pl

29.05.2008

ЗАЯВА асамблеі “Беларускамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і незалежнасць краіны”
23 мая ў Мінску прайшла асамблея “Беларускамоўнае навучанне і выхаванне: нацыянальная бяспека і незалежнасць краіны” прадстаўнікоў дзвюх грамадскіх аб’яднанняў “Таварыства беларускай школы” і “Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны”. З аднайменным дакладам выступіў старшыня РГА “ТБШ” Алесь Лозка. У абмеркаванні яго прынялі ўдзел Алег Трусаў (ТБМ), Тамара Мацкевіч (ТБШ), Алесь Сядзяка (настаўнік, Мінск), Язэп Стэфановіч (прафесар, НАН), Таццяна Канопкіна (ТБШ, Гродна), Уладзімір Колас (педагог, рэжысёр), Віцук Вячорка (БНФ), Алена Анісім (Інстытут мовазнаўства НАН) і інш. Удзельнікі прынялі наступную заяву (падаецца далей). Затым адбылася VII справаздачна-выбарная асамблея Таварыства беларускай школы. Кіраўніком яго зноў абраны педагог і фалькларыст Алесь Лозка, намеснікамі – Алесь Сядзяка (настаўнік), Максім Чарняўскі (кандыдат гістарычных навук, археолаг НАН), Тамара Мацкевіч (ТБШ).
Тэкст заявы

26.05.2008

Што чакае беларускую школу?
Каментары, заявы, экспертныя ацэнкі.

- У сувязі з падрыхтоўкай чарговай рэформы адукацыі партыя БНФ прыняла заяву, дзе патрабуе спыніць адміністрацыйнае ўмяшанне ўлады ў адукацыю; да шырокага абмеркавання з удзелам спецыялістаў, педагагічнай і бацькоўскай грамадскасці спыніць псеўдарэформу; захаваць гуманітарныя нацыянальна значныя прадметы ў сярэдняй школе.

23.05.2008

Прэзентацыя аудыёкнігі «Адкуль наш род»

Нядаўна пабачыла свет пятае выданне папулярнай кнігі — гэтым разам у фармаце аўдыёкнігі. Яе прэзентацыя пройдзе ў аўторак 27 мая на сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13).

Сярод герояў Арлова — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі, паэты Мікола Гусоўскі і Максім Багдановіч, «бацькі» Беларускай Народнай Рэспублікі Іван і Антон Луцкевічы…

Падкрэсліваючы выключную ролю, якую у нашай гісторыі з першых яе стагоддзяў адыгрываюць жанчыны, Уладзімер Арлоў апавядае пра княгіню Рагнеду, асветніцу Еўфрасінню, удзельніцу вызвольнага паўстання 1831 года Эмілію Плятэр, паэтэсу Цётку...


Храналагічныя межы 30 раздзелаў кнігі — ад з'яўлення на сучаснай тэрыторыі Беларусі першых людзей да абвяшчэння незалежнасці БНР.


Паводле «Нашай Нівы».

23.05.2008

«Чарнобыльскія ўрокі"

Пад такой назвай выйшаў у свет дапаможнік для настаўнікаў.

«Дапаможнік будзе распаўсюджвацца па сярэдніх школах Беларусі. Спадзяемся, ён паспрыяе падвышэнню экалагічнай пісьменнасці беларускіх дзяцей, – кажа Юрась Губарэвіч.


Старонкі