Архіў навін
Фонд Баторага працягвае падтрымку сваіх рэгіянальных партнераў.
У 2004–2006 г.г. у межах трох адкрытых грантавых конкурсаў для НДА, якія праводзіліся ў розных абласцях Беларусі і Украіны, былі адабраныя 55 агранізацыяў, якія атрымалі датацыі на падтрымку мясцовых ініцыятываў у сваіх супольнасцях, арганізацыйнае развіцьцё і правядзеньне сустрэчаў і трэнінгаў.
Фонд Баторага прапануе ўжо адабраным арганізацыям у 2009 годзе прыняць удзел у адукацыйных паездках і звяртацца па падтрымку на:
– праграмную дзейнасць (у тым ліку правядзенне конкурсаў міні-грантаў з мэтай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў невялікіх мясцовых арганізацыяў і нефармальных групаў, а таксама дзейнасць па прадстаўніцтву грамадскіх інтарэсаў);
– правядзенне азнаямляльніх паездак, сустрэчаў і трэнінгаў, якія спрыяюць наладжванню кантактаў, абмену досведам, атрыманню новых ведаў.
Каб атрымаць падтрымку, неабходна напісаць заяўку з планам дзеянняў на наступны год.
Апошні тэрмін падачы заявак для арганізацый, якія былі адабраныя ў 2005 годзе: 31 студзеня 2009 году; у 2006 годзе: 31 ліпеня 2009 году.
Кантакты: citizens@batory.org.pl
Agnieszka Komorowska, (48 22) 536 02 74, fax 536 02 20
Piotr Krygiel, (48 22) 536 02 41
Паводле рассылкі belngo.info
Конкурс для дзяцей «Помнікі роднага краю»
ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» сумесна з ГА «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» абвяшчае дзіцячы конкурс «Помнікі роднага краю».
Мэта конкурсу – прыцягнуць увагу маладых грамадзянаў Беларусі да гісторыка-культурнай спадчыны сваёй «малой радзімы». Да ўдзелу запрашаюцца дзеці ва ўзросце ад 5 да 16 гадоў.
На конкурс прымаюцца журналісцкія матэрыялы, краязнаўчыя работы, эсэ, малюнкі, якія прысвечаныя архітэктурным і гісторыка-культурным помнікам Беларусі. Вітаюцца работы пра малавядомыя гістарычныя мясціны нашай краіны, пра забытыя і закінутыя помнікі.
Усе конкурсныя працы мусяць быць падпісаныя. На зваротным баку малюнкаў і пад кожным артыкулам ці эсэ, дасланым на конкурс, мусяць быць напісаныя імя і прозвішча ўдзельніка конкурсу, ягоны ўзрост, хатні адрас і тэлефон.
Аб’ём работы – не больш за 4 друкаваныя старонкі 12-ым кеглем.
Пераможцы конкурсу будуць ушанаваныя. Лепшыя працы і малюнкі ўвойдуць у друкаваную кнігу «Мая Беларусь».
Работы на конкурс прымаюцца да 1 сакавіка 2009 году.
Свае працы трэба дасылаць на адрас: 220030, г. Мінск, пл. Свабоды, 17–304 з пазнакай «на конкурс «Помнікі роднага краю».
Паводле рассылкі belngo.info
Інтэрнет-семінар для настаўнікаў малодшых класаў
Нацыянальны інстытут адукацыі запрашае з 26 студзеня па 10 лютага падзяліцца станоўчым досведам працы па ацэнцы вучобы малодшых школьнікаў і выказаць свае прапановы па ўдасканаленні сістэмы кантролю і адзнакі.
Праблемнае поле:
1. Псіхолага-педагагічнае суправаджэнне кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
2. Выкарыстанне эфектыўных метадаў і прыёмаў у кантрольна-ацэнкавай дзейнасці педагога.
3. Шляхі ўдасканалення сістэмы кантролю і адзнакі ў перыяд безадзнакавага навучання.
4. Шляхі ўдасканалення 10-бальнай сістэмы кантролю і адзнакі вынікаў вучэбнай дзейнасці малодшых школьнікаў.
Стыпендыі для навучання ў Берліне
Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропай (GFPS) прапаноўвае стыпендыі беларусам для навучання на працягу зімовага семестра ў Берліне.
Разам з нямецкімі фондамі «Памяць, адказнасць і будучыня» і «Цайт» GFPS вылучае дзве стыпендыі на шэсць месяцаў — з 1 кастрычніка 2009 гады да 28 лютага 2010 гады. Запрашаюцца студэнты або магістранты любой спецыяльнасці з Беларусі, якія валодаюць нямецкай мовай і прымаюць удзел у грамадскім або палітычным жыцці краіны.
У стыпендыю ўваходзіць пакрыццё выдаткаў на візу і аплату навучання, а таксама сродкі на асабістыя выдаткі.
Апошні тэрмін падачы анкет — 31 сакавіка. Усе падрабязнасці на сайце арганізацыі http://www.gfps.org/belarus
Паводле БелаПАН
Семінар для моладзі
Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Розныя-Роўныя” ладзіць семінары ў межах праекту “Мы разам”, скіраванага на інтэграцыю і актывізацыю моладзі ад 18 да 31 году з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі і іх здаровых аднагодкаў.
У праграме пяцідзённых семінараў будуць закранацца наступныя тэмы:
– Асновы камунікацыі.
– Стэрэатыпы камунікацыі.
– Упэўненыя паводзіны.
– Эфектыўнае вырашэнне канфліктаў.
– Разуменне інваліднасці.
Праграма пабудаваная на аснове сучасных навучальных методык: ролевыя гульні, развіваючыя гульні, дыскусіі, форум-тэатр, арт-тэрапія.
Семінары ладзяцца з 6 па 10 лютага і з 12 па 16 сакавіка пад Мінскам.
Усе выдаткі – за кошт арганізатараў.
Апошнія тэрміны падачы заявак: 31 студзеня і 8 сакавіка.
я інфармацыя – па эл. пошце:, different-equal@mail.ru, тэлефонах 8–029 555–68–38(МТС), 8–017 228–53–51 альбо па адрасе: 220104 Мінск, вул. М.Лынькова, 8–4.
Паводле рассылкі belngo.info
Стыпендыяльная праграма імя Лэйна Кірклэнда
Польска-амерыканскі Фонд Свабоды (Фундатар праграмы), а таксама Польска-амерыканская Камісія Фулбрайта (Адміністратар праграмы) абвесцілі адкрыты конкурс на стыпендыі імя Лэйна Кірклэнда на 2009/2010 навучальны год.
Сёлета Праграма Кірклэнда адрасаваная прадстаўнікам ніжэй пералічаных асяроддзяў:
• эксперты, палітыкі, працаўнікі ўрадавых устаноў і ўстаноў самакіравання,
• прадпрымальнікі, мэнэджэры,
• лідэры няўрадавых арганізацый, аніматары культуры і грамадзянскай актыўнасці,
• выкладчыкі ВНУ,
• журналісты.
Падрабязнае апісанне праграмы, інструкцыю па запаўненні фармуляраў можна знайсці на старонках www.kirkland.edu.pl, www.fulbright.edu.pl, www.civicportal.org. Фармуляр належыць запоўніць on-line.
Апошні тэрмін падачы заявак: 15 сакавіка 2009 году.
Паводле рассылкі belngo.info
Зімовая школа для гуманітарыяў
1 – 10 сакавіка 2009 г. ва Уроцлаве (Польшча) будзе праводзіцца «Усходнееўрапейская зімовая школа – 2009» для студэнтаў гуманітарных навук. Удзельнікамі школы будуць студэнты з Польшчы, краін Захаду і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. У праграме – лекцыі, семінары, візіты ў акадэмічныя ўстановы Варшавы і Уроцлава, сустрэчы і дэбаты па актуальных тэмах.
Арганізатары школы – Каледж Усходняй Еўропы ва Уроцлаве і Цэнтр вывучэння Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта. Прадугледжаны стыпендыі для пакрыцця выдаткаў, звязаных з навучаннем у школе. Падрабязная інфармацыя і бланк заяўкі – на старонцы Рэгіянальнага партала Светлагорску. Прыём заявак – да 25 студзеня 2009 г.
Ліст настаўнікаў у рэдакцыю «Народнай Волі"
Цяперашні вучэбны год з'яўляецца і для нас, і для нашых дзяцей асабліва цяжкім. І найперш у плане новай рэформы.
Прыгожае слова «рэформа» — гэта для вышэйстаячых арганізацый і іх справаздачаў перад прэзідэнтам, але ж0 для працы школ — гэтае шкодніцтва. Мы не пабаяліся ўпажыць гэтае забытае слова, таму што любыя рэформы павінны праводзіцца з мэтай паляпшэння якасці, спрашчэнні і памяншэнні папяровай працы, палягчэнні працы. Ужо некалькі гадоў сярэдняя адукацыя знаходзіцца ў пастаянным стрэсе. Спачатку ўвялі дрэнна падрыхтаванае цэнтралізаванае тэставанне і ў сувязі з гэтым – нападкі на школу з-за вынікаў; затым пераход на 12-гадовую адукацыю і ў сувязі з гэтым змена праграм і выданне мноства новых падручнікаў розных аўтараў; і нарэшце, зварот да 11-годцы і зноў змена праграм, новыя падручнікі. Мабыць, Міністэрства адукацыі і ўрад, што глядзяць на гэта абыякава, вырашылі правесці эксперымент на выжывальнасць школьнай адукацыі.
Як мой сын прынёс са школы «адзінку»
Пасля доўгіх і насычаных зімовых канікул я хвалявалася: як сын, вучань 9-штрых класса, пачне 3-ю чвэрць? Першыя два навучальныя дні некалькі супакоілі: у чацвер сын прынёс 8 па хіміі, у пятніцу — 7 па матэматыцы. Таму спакойна зазірнула ў дзённік і аслупянела: у пятніцу ў радку «фізіка» рукой сына было напісана «Не падрыхтаваны да ўрока» і стаяла рашучая, тлустая «адзінка» з подпісам настаўніцы.
Вялікая каляровая кніжка для дзяцей «Прыгоды Капітана Танакі»
У кнізе — вершы, карцінкі, коміксы з прыгодамі пластылінавага героя і яго сяброў, якіх прыдумаў журналіст Алесь Кудрыцкі.
Капітан Танака — гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Ён нарадзіўся 15 маяя 2005 году ў інтэрнэт‑дзённіку Алеся Кудрыцкага. Праз нейкі час ён таксама пачаў рэгулярна з’яўляцца на старонках газеты «Наша Ніва» ў рубрыцы «Газетка дзеткам». Нарэшце, у снежні 2008 г. запрацаваў і адмысловы сайт, прысвечаны пластылінаваму герою.
Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна ў коміксах ды паглядзець у мульціках.
Тыраж кнігі невялікі — усяго толькі 1000 асобнікаў, так што не прапусціце момант, калі пачнецца продаж.
Паводле tut.by