Архіў навін
Стандартызаваная сістэма спаборніцтва паміж школамі – што вірус ВІЧ, які паступова нас знішчае. Сучасную адукацыю крытыкуе выкладчык і навуковец Пасі Сальберг, якого лічаць бацькам фінскай школьнай сістэмы.
Сёлета ў Балі прайшла Міжнародная біялагічная алімпіяда, дзе нашыя школьнікі, сярод 239 вучняў з 61 краіны, здабылі тры медалі. Кіраўнік беларускай зборнай – пра падрабязнасці алімпіяднага руху.
«Intex-press»: Абяцанага павышэння заробкаў чакалі ўсе педработнікі, ад тэхперсаналу да адміністрацыі садоў і школ. Аднак у вераснёўскіх разлікоўках шмат хто ўбачыў тыя ж самыя лічбы.
Рэйтынг найлепшых сярэдніх навучальных устаноў паводле вынікаў ЦТ. Можна выбіраць прадмет, сартаваць звесткі асобна па школах, ліцэях або гімназіях, а таксама глядзець зводную інфармацыю.
І настаўнікам, і школьнікам трэба навучыцца бачыць не толькі падзеі, якія ляжаць на паверхні, але імкнуцца раскрыць нябачныя корні падзей і з’яваў, знайсці самыя тонкія лагічныя і філасофскія сувязі.
Як знайсці ў навінах праўду ці нешта блізкае да яе? Анімацыйны ролік з «Урокаў, вартых распаўсюду» на ТЕD-Ed вучыць крытычнаму мысленню і ўменню арыентавацца ў медыйнай прасторы.
«Intex-press»: Баранавіцкія падлеткі зладзілі флэшмоб, кладучыся на жывот у розных месцах горада. Поза «тварам у падлогу» стала рэпетыцыяй далейшага развіцця падзей – акцыяй сур’ёзна зацікавіліся ў міліцыі.
У Дзень настаўніка, які адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка, павіншаваць са святам звольненую з працы настаўніцу гісторыі СШ №10 горада Светлагорска Алену Аляксандраўну Маслюкову прыйшлі яе былыя вучні, словы падтрымкі выказалі былыя калегі, настаўнікі з іншых школ.
Міністэрства адукацыі зацвердзіла пералік дакументаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі для асобных катэгорый педагагічных работнікаў у адпаведнасці з іх службовымі абавязкамі.
29 кастрычніка, 19:00, Blue Sky Talent Company, пр. Незалежнасці 58/6. Cпецыяльны госць – Ларыса Рыжкова (гурт «Калыханка»). Уваход вольны. Абавязкова прыходзьце з дзеткамі!