Архіў навін
Кацярына Сінюк, TUT.BY
У інтэрнэце з’явіўся адкрыты ліст на адрас дырэктара Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Мікалая Фяськова ад настаўнікаў школ і ліцэяў – пераважна выкладчыкаў фізікі. У сваім лісце настаўнікі просяць патлумачыць ім, якім чынам у інтэрнэце ім і вучням абмяркоўваць ўмовы задач рэпетыцыйнага (РТ) і цэнтралізаванага тэставання (ЦТ). Цяпер настаўнікі баяцца без дазволу абмяркоўваць ўмовы задач у Сеціве, паколькі не хочуць пераследу з боку РІКВ. Некалькі настаўнікаў, што выклалі ў сваіх блогах і на сайтах ўмовы задач рэпетыцыйнага тэставання, нагадаем, прайшлі суды і атрымалі штрафы. Як быць?
Дзевяць беларускіх танцаў (Акуліна, Свеціць Месяц, Каханачка, Дрома, Людзвінка, Лявоніха, Падыспань, Шарлатан, Вальс): відэа, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні.
«Энцыклапедыя Традыцыйнага Танца Беларусі» – 2
Матэрыялы другой часткі мультымедыйнага дыска даслаў Аляксей Бурнасенка, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Кантакт» (Мінск), на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Дзевяць беларускіх танцаў: відэа, ноты, асноўныя крокі і фігуры, тлумачэнні:
- Акуліна
- Свеціць Месяц
- Каханачка
- Дрома
- Людзвінка
- Лявоніха
- Падыспань
- Шарлатан
- Вальс
Запіс на семінар
Дырэктар УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў» Мікалай Фяськоў прызнаў значнасць пытанняў, дасланых настаўнікамі на адрас установы. Фізікам прапанавалі сфармаваць зацікаўленую групу, якая зможа распачаць абмеркаванне праблемных момантаў на міні-семінары ў РІКВ.
Урок хіміі для вучняў 8 класа
Даслала Марыя Жыгала, гімназія №41 г. Мінска, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Тып урока: вывучэнне і першаснае прымяненне ведаў і спосабаў дзейнасці.
«Будова атама»
Урок хіміі для вучняў 8 класа даслала Марыя Жыгала, гімназія №41 г. Мінска, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Тып урока: вывучэнне і першаснае прымяненне ведаў і спосабаў дзейнасці.
Навучальная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па вывучэнні і першасным замацаванні ведаў пра ядзерную мадэль будовы атама – нуклідамі, пазнаёміць з сучаснай фармулёўкай азначэння атама; надаць асаблівую ўвагу фізічнаму сэнсу атамнага нумара.
Развіццёвая мэта: стварыць умовы для развіцця ўмення працаваць на слых, умення даваць кароткі адказ і рэцэнзію на працу сябра, аналізаваць, абагульняць, вылучаць галоўнае.
Выхаваўчая мэта: спрыяць стварэнню атмасферы ўзаемадапамогі і зычлівага стаўлення адно да аднаго, арганізаваць сітуацыю для фармавання навыкаў аналітычнага мыслення, самастойнай працы ў групе, спрыяць павышэнню навучальнай матывацыі.
«Рамантызм як вядучы літаратурны напрамак»
Урокі беларускай літаратуры для вучняў 9 класа даслала Ганна Піскуновіч, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П.В. Сухога», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
1 урок тэмы – «Рамантызм як літаратурны напрамак».
2 урок тэмы – «Прайсці праз вернасць» (урок па паэме Адама Міцкевіча «Гражына»).
...З мінулага навучальнага года я ў сваёй практыцы выкарыстоўваю метад актыўнай ацэнкі (з верасня па лістапад – элементы, а са снежня – у асноўным прымяняю метад поўнасцю). Дзеці ўжо прывыклі да такіх урокаў, добра ведаюць элементы метаду. Для маіх вучняў не ў навінку так званыя «методнікі» ў выглядзе трохкутнікаў (зялёны, жоўты, чырвоны колер) для зваротнай сувязі, НаШтоБуЗУ дапамагае ім арыентавацца ў ходзе ўрока і накіроўвае іх да канчатковага выніку, ведаюць яны як працаваць у парах, у групах, знаёма ім і апытванне па картках з імёнамі (прынцып «непадымання рукі»). Усе гэтыя элементы я выкарыстоўвала на прапанаваных уроках...
Блог дзяўчынкі Марусі, якая пачала вывучаць беларускую мову. Яе тата, які нарадзіўся і вырас у Расіі, ведае толькі адно цікавае для яго слова – «гарбата». Яе мама, якая нарадзілася і вырасла ў Беларусі, добра разумее і нават перакладае незнаёмыя для Марусі словы.
«Беларускі сшытак»
Блог дзяўчынкі Марусі, якая пачала вывучаць беларускую мову, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку», заявілі Маруся і Наталля Чамаданавы (БДПУ імя Максіма Танка).
Дзяўчынка Маруся, якая даўно цікавіцца беларускай мовай, жыве ў рускамоўнай сям’і. Яе тата, які нарадзіўся і вырас у Расіі, ведае толькі адно цікавае для яго слова – «гарбата». Яе мама, якая нарадзілася і вырасла ў Беларусі, добра разумее і нават перакладае незнаёмыя для Марусі словы, але размаўляе, піша і думае па-руску. Што рабіць дзяўчынцы, якая імкнецца больш ведаць родную мову? Мама прапанавала весці блог, асноўнае правіла якога – пісаць па-беларуску. Гэтая ідэя аб’яднала ўсю сям’ю, вечарамі перад камп’ютарам са слоўнікам сядзяць мама і дачка, побач – маленькі брацік Глеб, які ўдзельнічае ў выбары матэрыялу для публікацыі. Тата лічыць, што нам «нечего делать», але сочыць за новымі паведамленнямі і нават напісаў каментар з дапамогай Google-перакладчыка!
«Мая Барысаўшчына»
Навучальны дапаможнiк і атлас даслала Галіна Сыраежкіна, СШ №17 г. Барысава, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
У дапаможнiку прадстаўлены матэрыялы, якія паспрыяюць вывучэнню геаграфіі і гісторыі малой радзімы, развіццю пазнавальнай актыўнасці і матывацыі вучняў у навучанні, выхаванню асобы на падмурку гістарычнай памяці, традыцый, гонару за свой край.
У атласе прадстаўлены 14 картаў: палiтычна-адмiнiстрацыйная, фізічная, тэктанічная, клiматычная, гідралагічная, глебавая, раслiннасцi, зоагеаграфiчная, тарфяных балотаў, фізічна-геаграфічнага раянавання, забруджання тэрыторыi, насельнiцтва, эканамічная, сельскай гаспадаркі.