Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
14.11.2012

Вольга Верціхоўская, Марыя Верціхоўская. Школьны тлумачальны слоўнік. Мінск: УніверсалПрэс, 2006. Школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання – спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца.

14.11.2012

Школьны тлумачальны слоўнік (PDF)

Вольга Верціхоўская, Марыя Верціхоўская. Школьны тлумачальны слоўнік. Мінск: УніверсалПрэс, 2006.
Школьны слоўнік-мінімум агульнаўжывальнай, у пераважнасці ўласнабеларускай, нарматыўнай лексікі. Адметная асаблівасць гэтага выдання – спалучэнне ў ім тлумачальнага i перакладнога слоўнікаў, a таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял да слоў i выразаў, значэнне якіх раскрываецца.
Тлумачальны слоўнік арганічна ўвабраў у сябе i кароткі беларуска-рускі слоўнік прыказак – «залацінак» народнай мовы, выкарыстаных у якасці ілюстрацый. Да пераважнай большасці прыказак пададзены адпаведнікі з рускай мовы.
Слоўнік будзе спрыяць развіццю маўлення вучняў, стане трывалым падмуркам выпрацоўкі маўленчых навыкаў. Афарыстычныя выразы i прыказкі вучні змогуць выкарыстаць пры падрыхтоўцы да сачыненняў, рэфератаў, водгукаў, а таксама ў вусных выказваннях.
Для вучняў школ, гімназій, ліцэяў, студэнтаў, выкладчыкаў, i ўсіх тых, хто дбае пра чысціню i выразнасць роднай мовы.

13.11.2012

Чалавек і свет: Распрацоўкі ўрокаў для 5 класа

Аўтар: Ігар Сасімовіч, ДАСШ №3 г. Глыбокае.
План-канспекты ўрокаў: «Зямныя рытмы» (тэма «Космас і Зямля»); «Целы і рэчывы. Малекулы», «Станы рэчыва» (тэма «Целы, рэчывы, з’явы»).
Праверачныя работы «Зямля і Месяц», «Космас і Зямля».

09.11.2012

Запрудский, Н.И. Контрольно-оценочная деятельность учителя и учащихся: пособие для учителя. Минск: Сэр-Вит, 2012.

У дапаможніку Мікалая Іванавіча Запрудскага разглядаецца месца кантрольна-ацэначнай дзейнасці суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў дыдактычнай сістэме настаўніка, а таксама яе адметнасці ў розных мадэлях навучання: прадметна-арыентаванай, тэхналагічнай і асабова-арыентаванай. Паказана, як уключаць навучэнцаў у актыўную ацэнку, якая эфектыўна забяспечвае іх пазнавальную дзейнасць. Апісаны сродкі ангажавання навучэнцаў ды іх бацькоў у ацэначную дзейнасць. Пададзены адпаведныя практычныя дадаткі.
Дадатковым фактарам, які абумовіў працу над дапаможнікам, стаў ўдзел аўтара ў трэнінгах, прысвечаных актыўнай ацэнцы, якія праводзіліся ў Мінску польскімі настаўнікамі, а таксама стажыроўка групы беларускіх педагогаў у школах Варшавы.
Дапаможнік выйшаў у серыі «Майстэрня настаўніка».

09.11.2012

Новыя казкі з малюнкамі – ад слонімскага педагога і пісьменніка Аляксея Якімовіча:• Загадка • Калыханка і... • Заданне Дамавічка • «Пераблытаныя» словы • Бавіцца і бавоўна • Крыўда • А вы згодны?

09.11.2012

Лінгвістычныя казкі Аляксея Якімовіча – 4

Новыя лінгвістычныя казкі з малюнкамі – ад слонімскага педагога і пісьменніка Аляксея Якімовіча.
• Загадка
• Калыханка і...
• Заданне Дамавічка
• «Пераблытаныя» словы
• Бавіцца і бавоўна
• А вы згодны?
• Крыўда

09.11.2012

Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці абвесціла конкурс на ўдзел у праграме прафесійна-культурнага абмену Community Connections – 2013 у Беларусі. 
Працягласць праграмы – тры тыдні. Мерапрыемствы ўключаюць у сябе наведванне дзяржаўных органаў ЗША, прыватных прадпрыемстваў і няўрадавых арганізацый, сустрэчы з экспертамі, а таксама ўдзел у валанцёрскай дзейнасці.
Кандыдаты для ўдзелу ў праграме вызначаюцца ў рамках адкрытага конкурсу. Адбор кандыдатаў ажыццяўляецца на падставе іх асабістых і прафесійных якасцяў і магчымасці выкарыстання і распаўсюду досведу, атрыманага ў рамках праграмы. Ведання англійскай мовы не патрабуецца.
Тэмы праграм на 2013 год: пашырэнне адвакацыйных магчымасцяў грамадскіх арганізацый праз выкарыстанне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій; судзейнічанне арганізацыйнаму развіццю грамадскіх арганізацый; рэалізацыя дзяржаўнай сацыяльнай замовы праз арганізацыі грамадзянскай супольнасці; досвед працы прафсаюзаў у ЗША; развіццё прадпрымальніцтва.

06.11.2012

Дапаможнік для настаўнікаў і адукатараў

Даслаў Даніл Райко, ДУА «Гімназія № 4, г. Гродна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прыёмы мысленчай дзейнасці не адмяняюць традыцыйны ўрок. Яны яго дапаўняюць. Вучні разглядаюць матэрыял урока як эксперыментальны матэрыял для розных інтэлектуальных вынаходніцтваў. Вучні мадэлююць тое, што было, пазнаюць мадэлі, суадносяць іх з рэальнасцю, асвойваючы яе...

06.11.2012

«Прыёмы мысленчай дзейнасці вучняў на ўроках гісторыі Беларусі ў VIII класе, як сродак гістарыясофскага бачання мінулага»

Дапаможнік для настаўнікаў і адукатараў даслаў Даніл Райко, ДУА «Гімназія № 4, г. Гродна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Прыёмы мысленчай дзейнасці не адмяняюць традыцыйны ўрок. Яны яго дапаўняюць. Вучні разглядаюць матэрыял урока як эксперыментальны матэрыял для розных інтэлектуальных вынаходніцтваў. Вучні мадэлююць тое, што было, пазнаюць мадэлі, суадносяць іх з рэальнасцю, асвойваючы яе...

05.11.2012

Апошні тэрмін – 3 лютага 2013 г.

Трэнінг «European citizenship in Youth Work» / «Еўрапейская грамадзянскасць ў працы з моладдзю» ладзіць Нацыянальнае агенцтва праграмы ЕС «Моладзь у дзеянні» Партугаліі 13 – 19 мая 2013 г. Трэнінг скіраваны на прафесійнае развіццё спецыялістаў па працы з моладдзю і моладзевых лідэраў з дапамогай крытычнага асэнсавання паняцця «Еўрапейская грамадзянскасць» і здольнасці інтэграваць аспект «Еўрапейская грамадзянскасць» у працу з моладдзю і новыя праекты. Усе выдаткі пакрываюцца арганізатарамі.

Старонкі