Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
19.12.2012

Радыё Свабода

Выйшаў дыск са «школьнымі» вершамі, запісаны галасамі знаных дзеячоў беларускай культуры. Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Барстосік, Сяргей Дубавец, Сяржук Сокалаў-Воюш і іншыя прачыталі для вучняў творы, якія ўваходзяць у школьную праграму. Генадзь Бураўкін і Анатоль Вярцінскі зачыталі вершы ўласнага аўтарства. Лявон Вольскі – вершы свайго бацькі Артура Вольскага. У выпуску аўдыё-выдання таксама бралі ўдзел: Вольга Кашэвіч (фартэпіяна), Валер Бяляеў (гукарэжысёр), Ларыса Арлова (дызайн).
Ідэя прыйшла ў галаву кампазітарцы і выканаўцы Таццяне Матафонавай. Ідэя, як яна сама кажа, проста ад жыцця: «Мы з сынам Адасём аднойчы некуды спазняліся-спяшаліся. І раптам ён мне кажа: „Мама, а я вершык не вывучыў, мне на заўтра“. Я хуценька гэты вершык на дыктафон запісала, і мы па дарозе яго слухалі, так і вывучылі. І ў мяне такая ідэя з'явілася – хай бы прафесіяналы начыталі для ўсіх дзетак».

19.12.2012

Пра хохлікаў ды Каляды; Паміж снегам і сёмым небам; Дзе той Новы Год? Зімовыя чараўніцы; Зімовы вечар ката Філімона; Каляды ката Філімона; Куцця ката Філімона; Як сагрэцца кату Філімону? Зімовая кампанія Ціўкі; Зімовыя зухі Ціўкі; Елка Аблавушка; Зімовыя кватаранты Аблавушка; Снегавік Аблавушка; Зімовыя запасы Аблавушка; Саначкі Аблавушка; Коўзанка Аблавушка; 12 месяцаў.

19.12.2012

• Пра хохлікаў ды Каляды
• Паміж снегам і сёмым небам
• Дзе той Новы Год?
• Зімовыя чараўніцы
• Зімовы вечар ката Філімона
• Каляды ката Філімона
• Куцця ката Філімона
• Як сагрэцца кату Філімону?
• Прыгоды Ціўкі: Зімовая кампанія
• Прыгоды Ціўкі: Зімовыя зухі
• Аблавушак: Елка
• Аблавушак: Зімовыя кватаранты
• Аблавушак: Снегавік
• Аблавушак: Зімовыя запасы
• Аблавушак: Саначкі
• Аблавушак: Коўзанка
• 12 месяцаў

19.12.2012

Тамара Мацкевіч

Гэты артыкул — спроба прааналізаваць выклікі, якія сёння стаяць перад беларускім грамадствам з пункту гледжання пабудовы дэмакратыі, і сфармуляваць грамадзянскія кампетэнцыі, якія патрэбны для дасягнення гэтай мэты. Фармаванне такіх кампетэнцый і будзе галоўнай задачай грамадзянскай адукацыі ў сучаснай Беларусі.

18.12.2012

Апошні тэрмін прыёму заявак – 14 студзеня 2013 г. 

Праграма аддзела адукацыйных і культурніцкіх праграм дзярждэпартамента ЗША дае магчымасць студэнтам 1 – 4 курсаў дзённых аддзяленняў ВНУ Беларусі прайсці навучанне цягам аднаго акадэмічнага года без атрымання ступені ва ўнівэрсітэце ці каледжы ЗША.
Запрашаюцца студэнты, якія навучаюцца на спецыяльнасцях: • бухгалтарскі ўлік, • сельская гаспадарка, • антрапалогія, • біялогія, • бізнес, • хімія, • інфармацыйныя тэхналогіі, • крымінальнае права, • эканоміка, • адукацыя, • інжынерная справа, • кіраванне прыроднымі рэсурсамі, • геалогія, • кіраванне ў сферы сэрвісу і турызму, • міжнародныя адносіны, • журналістыка, • масавыя камунікацыі, • юрыспрудэнцыя, • фізіка, • паліталогія, • псіхалогія, • сацыялогія, • гарадское планаванне, • амерыканістыка. Могуць быць разгледжаныя і іншыя спецыяльнасці.

17.12.2012

Шасцідзённае навучанне ў сучаснай школе  

- ТБШ: З якаснай арганізацыяй навучання шосты дзень не спатрэбіцца >>>
- Уладзімір Колас: Прапанаваныя змены ў адукацыі – імітацыя дзейнасці >>>
- Яўген Лівянт: Мінадукацыі трымае школу ў стане трывалага здзіўлення >>>
- Блог настаўнікаў Беларусі: Ці быць шасцідзёнцы ў школе >>> 

17.12.2012

Апошні тэрмін прыёму малюнкаў – 29 лютага 2013 г. 

Праграма ААН па навакольным асяроддзі (ЮНЭП) абвясціла пачатак 22-га міжнароднага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму навакольнага асяроддзя. Конкурс арганізаваны ЮНЭП, японскім Фондам за глабальны мір і навакольнае асяроддзе, кампаніяй Баер і карпарацыяй Нікан. Конкурс праводзіцца з 1991 года і за гэты час сабраў больш за 3 мільёны малюнкаў ад дзяцей больш чым з 150 краін.
Тэма 22-га конкурсу малюнкаў – «Вада». Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці ўсяго свету ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў.

14.12.2012

Блог, прысвечаны загадкам на беларускай мове – народным і аўтарскім. Рэсурс мае ўжо ладную колькасць матэрыялаў: казкі-загадкі, пытанні-загадкі, шматлікія тэматычныя падборкі, у тым ліку пра школу. Аўтары – Migalayte (Алена Мігаль) і Maria Semenova.

14.12.2012

Яўген Лівянт, kp.by

Якія новаўвядзенні здзіўляюць ці адштурхоўваюць.
Я ўжо пісаў пра цудоўную ідэю зрабіць з настаўнікаў дарожных рэгуліроўшчыкаў.
Але гэта не адзінае непрадуманае рашэнне ў сістэме адукацыі ў гэтым навучальным годзе. У канцы гэтага навучальнага года ў беларускіх школах упершыню будзе праходзіць абавязковы выпускны экзамен па замежнай мове. Але да гэтага часу ў школьнікаў і настаўнікаў няма білетаў для экзамену. Міністэрства адукацыі толькі што апублікавала рэкамендацыі па правядзенні экзамену.

13.12.2012

19 снежня

Прэзентацыя дзвюх кампакт-кружэлак школьных вершаў «Няма прыгажэй ад маёй Беларусі» адбудзецца 19 снежня а 19-ай гадзіне ў кнігарні «логвінаЎ» (Незалежнасці 37а).
Сабраныя пад адной вокладкай творы начыталі й наспявалі Зінаіда Бандарэнка, Зміцер Бартосік, Генадзь Бураўкін, Лявон Вольскі, Анатоль Вярцінскі, Сяргей Дубавец, Юрась Жыгамонт, Сяржук Сокалаў-Воюш, Таццяна Беланогая, Адась Матафонаў, Таццяна Грыневіч-Матафонава.
Падчас прэзентацыі выступяць удзельнікі праекта.

Старонкі