Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.01.2013

Апошні тэрмін – 31 студзеня

Стыпендыя Вышаградскага фонду прызначана для студэнтаў, што навучаюцца ў дзяржаўных або прыватных ВНУ, і складае 2300 еўра ў семестр. Для ўдзельнікаў, якія пражываюць на адлегласці больш за 1500 км ад месца навучання, прадугледжаны гранты на дарогу. Мэта праграмы – павелічэнне акадэмічнай мабільнасці праз фінансавую падтрымку студэнтаў і даследчыкаў.
Працягласць навучання: 1 – 4 семестры.
Патрабаванні да кандыдатаў: скончаная вышэйшая адукацыя / навучанне ў магістратуры ці аспірантуры, веданне английскай мовы.

17.01.2013

Сяржук Пярунчык, generation.by

Учора кіраўнік Беларусі паабяцаў узняць заробак настаўнікам. Сёння міністр адукацыі патлумачыў, што грошы на гэта знойдуць у закрытых школах. Такіх можа аказацца каля паўтысячы.
Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч заявіў, што ўжо да наступнага году ў Беларусі будзе значна скарочаная колькасць школаў. Дакладныя лічбы стануць вядомыя ў лютым, але ўжо цяпер вядома, што ў першую чаргу пазбавяцца ад школаў, якія завуць малакамплектнымі (дзе навучаюцца меней за 50 вучняў), а таксама ад шэрагу ўстаноў, што засталіся з савецкіх часоў.
«Прызнаем немэтазгодным захоўваць вячэрнія школы, потым — вучэбна-вытворчыя камбінаты», — заявіў міністр. Паводле яго слоў, неабходна таксама вырашыць праблему з напаўняльнасцю класаў. 

16.01.2013

Апошні тэрмін для беларусаў – 24 студзеня

Летняя акадэмія «Дэмакратыя ў школе» прапануе сумеснае навучанне дырэктараў школ, настаўнікаў, прадстаўнікоў бацькоўскіх камітэтаў і няўрадавых арганізацый ў галіне правоў чалавека і дэмакратычнай грамадзянскасці. Стварэнне Летняй акадэміі – вынік супрацоўніцтва Міністэрства народнай адукацыі Польшчы, Польскага цэнтра развіцця адукацыі, Еўрапейскага цэнтра Вергеланда і Савета Еўропы.
Летняя акадэмія ўключае тыднёвы семінар у Польшчы і 12 месяцаў дыстанцыйнага навучання, які складаецца з падрыхтоўчага перыяду з красавіка па чэрвень 2013 г. і кансультавання падчас працягу працы ў школах у 2013/2014 навучальным годзе.
Каманды павінны складацца з трох удзельнікаў: двух прадстаўнікаў адной школы – дырэктара і выкладчыка плюс прадстаўніка бацькоўскага камітэту дадзенай шолы / няўрадавай арганізацыі, якая супрацоўнічае з дадзенай школай / арганізацыі паслядыпломнай педагагічнай адукацыі дадзенага раёна.
Стацыянарны семінар будзе праводзіцца 6 – 14 ліпеня 2013 г. Арганізатары бяруць на сябе ўсе выдаткі, звязаныя з навучаннем, а таксама пражываннем, харчаваннем і паездкай удзельнікаў.
Пасля паспяховага завяршэння ўсіх этапаў навучання ўдзельнікі ўзнагароджваюцца сертыфікатамі. 


15.01.2013

Форум «Школьная фізіка»

Адносна спіса абсталявання: хто вызначаў, якое абсталяванне трэба ў школе? Чаму ва ўсе школы адно і тое ж абсталяванне? Чаму камп’ютары старых мадэляў?
Адносна коштаў: чаму апошнім часам уся тэхніка ў школы пастаўляецца па коштах, вышэйшых за рэальныя? І чаму прадаўца навязваюць зверху?
Напэўна, быў бы найлепшы варыянт, калі б на кабінет фізікі вылучылі грошы, а мы самі вырашалі, што на іх купіць і ў каго...


12.01.2013

Лявон Баршчэўскі, Народная Воля

Штогод грамадскае аб’яднанне «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» арганізуе дадатковае вывучэнне беларускай мовы і гісторыі для тых школьнікаў, чые бацькі адчуваюць трывогу за сённяшні ўзровень валодання іх дзецьмі роднай мовай і элементарнымі гістарычнымі ведамі.
Першыя заняткі мы, выкладчыкі, звычайна прысвячаем тэсціраванню і апытанню нашых вучняў, прычым імкнёмся задаваць ім пытанні або праводзіць з імі тэсты і па літаратуры, і па геаграфіі, і па іншых абавязковых прадметах школьнай праграмы. Але я і мае калегі, вельмі вопытныя педагогі са шматгадовым стажам, апошнім часам – і асабліва пачынаючы з 2009 года – сталі заўважаць, што ўзровень базавых ведаў вучняў пачаў рэзка зніжацца.


12.01.2013

Радыё Рацыя запісала перадсвяточную перадачу «Шчыра за гарбатай» – размову з Галінай Дрокінай. Выдатная настаўніца і цудоўны чалавек разважае пра вучняў, пра прафесію, пра сямейныя трацыцыі, пра мову, пра падарожжы, пра падабенствы і адрозненні беларусаў ад іншых, распавядае пра тое, чаму яна выкладае па-беларуску нават у рускамоўных класах, як яны з вучнямі перажылі канец свету...


11.01.2013

Тэма нумару: Як ствараюцца школьныя падручнікі ў ФРГ

Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць.

11.01.2013

Бюлетэнь «Настаўнік.info» №22

Тэма нумару: Як ствараюцца школьныя падручнікі ў ФРГ.
Германія – краіна, якая здолела за адносна кароткі тэрмін прайсці шлях ад таталітарнай да сучаснай дэмакратычнай дзяржавы з моцнай эканомікай і сацыяльнай стабільнасцю. На якіх кнігах там вучацца дзеці, як працуюць настаўнікі – пытанне не пустое. І яшчэ адна акалічнасць. На поўначы Германіі ў Браўншвейгу (Ніжняя Саксонія) знаходзіцца ўнікальная даследчая ўстанова – Інстытут міжнароднага даследавання школьных падручнікаў імя Георга Экерта (ГЭІ), які спецыялізуецца на даследаванні школьных падручнікаў розных краінах па гісторыі, геаграфіі і грамадазнаўству з адпаведным выхадам на тэксты навучальнага матэрыялу па літаратуры і мовах...

09.01.2013

Навукова-метадычны часопіс «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» разгорнута разглядае методыку АА ў № 10 за 2012 г.

09.01.2013

Навукова-метадычны часопіс «Пачатковае навучанне: сям'я, дзіцячы сад, школа» разгорнута разглядае методыку АА ў № 10 за 2012 г.:
• Мацкевіч Т. П. Метад актыўнай ацэнкі: узнікненне і распаўсюджванне ў краінах свету;
• Стэрна Д. Актыўная ацэнка: новая методыка навучання для якаснага ўзроўню адукацыі;
• Радевич Е. В. От оценивания для контроля к оцениванию для развития;
• Мацулевич С. В. Урок математики в 1 класе. Дециметр;
• Ярмак А. В. Урок обучения грамоте в 1 класе.

Старонкі