Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 3 снежня
Амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі прымае заяўкі на гранты «Пасольскага фонду захавання культурнай спадчыны». Гэтая прэстыжная праграма ўрада ЗША з 2001 года прадастаўляе фінансавую падтрымку праектам па ахове культурных каштоўнасцяў па ўсім свеце.
У конкурсе могуць прымаць удзел беларускія няўрадавыя арганізацыі, установы культуры, музеі і г.д. Гранты выдзяляюцца на праекты ў наступных сферах: рэстаўрацыя гістарычных будынкаў; ацэнка і кансервацыя музейных калекцый; захаванне месцаў археалагічных раскопак; захаванне традыцыйных рамёстваў, песеннай і харэаграфічнай спадчыны, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення; паляпшэнне ўмоваў захоўвання архіваў, манускрыптаў і дакументаў на мясцовых мовах.
Тэатралізаваны праект для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў да тыдня беларускай мовы і літаратуры даслала Аксана Шавель, ДУА «Гімназія г.Светлогорска». Праект падрыхтаваны і выкананы ў рамках штогадовага прадметнага тыдня беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі, а таксама на бацькоўскіх сходах.
Матэрыялы для арганізацыі мерапрыемстваў сярод вучняў 7 – 11 класаў
Даслаў Аляксандр Вараненка, СШ № 61 г. Гомеля, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі скарыстаныя аўтарам у працы Клуба інтэлектуальных гульняў СШ №61 г. Гомеля, на інтэлектуальных турнірах і спаборніцтвах, у правядзенні пазакласных мерапрыемстваў і тыдня гісторыі ў школе.
Адукацыйны краязнаўчы праект для вучняў старэйшых класаў
Даслаў Андрэй Кузьмін, ДУА «Сярэдняя школа №1 г. Крычава», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Фармаванне гістарычных ведаў па гісторыі роднага краю – складаны педагагічны працэс, які прадугледжвае дзейнасць педагога і навучэнцаў і выкарыстанне педагогам розных метадаў педагагічнага ўздзеяння на дзяцей.
Зборнік артыкулаў
Альтэрнатывы ў адукацыі: Зборнік артыкулаў. Мінск, 2012.
Гэты зборнік артыкулаў стаўся вынікам шырокай дыскусіі, да якой заклікалі грамадскія арганізацыі «Таварыства беларускай школы», «Цэнтар Супольнасьць» і партал Nastaunik.info.
«Мы гуляем па-беларуску!»
Тэатралізаваны праект для вучняў сярэдніх і старэйшых класаў да тыдня беларускай мовы і літаратуры даслала Аксана Шавель, ДУА «Гімназія г.Светлогорска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Праект падрыхтаваны і выкананы ў рамках штогадовага прадметнага тыдня беларускай мовы і літаратуры ў гімназіі, а таксама на бацькоўскіх сходах.
«Выкарыстанне інтэлектуальных гульняў на уроку і ў выхаваўчай працы»
Матэрыялы для арганізацыі мерапрыемстваў сярод вучняў 7 – 11 класаў даслаў Аляксандр Вараненка, СШ № 61 г. Гомеля, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі скарыстаныя аўтарам у працы Клуба інтэлектуальных гульняў СШ №61 г. Гомеля, на інтэлектуальных турнірах і спаборніцтвах, у правядзенні пазакласных мерапрыемстваў і тыдня гісторыі ў школе.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 лістапада
200 гадоў таму ў свет упершыню выйшаў зборнік казак братоў Грым. З таго часу дзеці ўсяго свету ведаюць пра Чырвоны Каптурок, Беласнежку, Прыгажуню ў сонным лесе і Прынца-Жабу. Але што адбудзецца, калі гэтыя вядомыя персанажы сустрэнуцца з героямі беларускіх казак? Якія з імі здарацца прыгоды?
Напішыце і намалюйце сваю гісторыю і выйграйце цудоўныя прызы ў конкурсе казачных коміксаў!
У конкурсе могуць браць удзел вучні 5 – 6 і 7 – 8 класаў. Пераможцаў конкурсу чакаюць прывабныя прызы.
Матэрыялы для арганізатараў школьных еўрапейскіх клубаў
Даслала Алена Палейка, ДУА «Ліцэй № 2 г.Мінска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі паспяхова выпрабаваны падчас дзейнасці еўрапейскага школьнага клубу ў ліцэі № 2 і правядзення нацыянальнага конкурсу «Што я ведаю пра краіны Еўропы?» (2005–2012 гг.).
«Беларусь еўрапейская – Еўропа беларуская»
Матэрыялы для арганізатараў школьных еўрапейскіх клубаў даслала Алена Палейка, ДУА «Ліцэй № 2 г.Мінска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Матэрыялы былі паспяхова выпрабаваны падчас дзейнасці еўрапейскага школьнага клубу ў ліцэі № 2 і правядзення нацыянальнага конкурсу «Што я ведаю пра краіны Еўропы?» (2005–2012 гг.). Сярод матэрыялаў: дапаможнік для настаўніка – куратара дзейнасці гуртка «Школьны еўрапейскі клуб»; матэрыялы конкурсу «Што я ведаю пра краіны Еўропы?» для падрыхтоўкі да алімпіяд па гісторыі Беларусі, пазакласных мерапрыемстваў, тыдняў гісторыі; медыяазбукі; гульні «Што? Дзе? Калі?», «Брэйн-рынг»; інш.