Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
15.10.2012

Прэзентацыя да ўрока

Прэзентацыю да ўрока фізікі для вучняў 8 класа даслала Алена Гаўруковіч, ДУА «Лапіцкая сярэдняя школа».

15.10.2012

«Пастаянныя магніты»

Прэзентацыю да ўрока фізікі для вучняў 8 класа даслала Алена Гаўруковіч, ДУА «Лапіцкая сярэдняя школа».  

15.10.2012

30 кастрычніка

Калі вам хочацца дапамагаць дзеткам у няпростых жыццёвых сітуацыях, але не ведаеце, як; не ўпэўнены, што гатовыя; не ведаеце, да каго звярнуцца – прыходзьце на Дзень адчыненых дзвярэй у валанцёрскую ініцыятыву «Разам – дзецям». Мы можам даць вам патрэбныя адказы!

15.10.2012

Дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў (да факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы») даслала Валянціна Сцяпурка, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска».

15.10.2012

«Падарожжа ў горад Майстроў»: Дапаможнік да факультатыўных заняткаў 

Дапаможнік для вучняў пачатковых класаў, іх бацькоў і настаўнікаў (да факультатыўных заняткаў «Вытокі роднай мовы») даслала Валянціна Сцяпурка, ДУА «Гімназія г. Белаазёрска», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».  
Структура кніжкі: слоўнікі – тлумачальны і беларуска-рускі; апавяданні – пра майстэрню, майстра і яго вырабы; займальны матэрыял – вершы, скорагаворкі, прыказкі, загадкі, крыжаванкі; заданні для самаправеркі і для пошуку новых ведаў.

14.10.2012

Бацькоўскі сход і сумесная класная гадзіна для вучняў і бацькоў 6 – 7 класаў

Даслала Эла Якубоўская, ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Жодзiна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння шмат бацькаў жаляцца, што іх дзеці цэлымі днямі сядзяць за камп’ютарам. Што ў іх гады яны бегалі па вуліцы, гулялі ў футбол і г.д.

14.10.2012

«Камп’ютар забараніць нельга дазволіць!»

Бацькоўскі сход і сумесную класную гадзіну для вучняў і бацькоў 6 – 7 класаў даслала Эла Якубоўская, ДУА «Сярэдняя школа №8 г. Жодзiна», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Сёння шмат бацькаў жаляцца, што іх дзеці цэлымі днямі сядзяць за камп’ютарам. Што ў іх гады яны бегалі па вуліцы, гулялі ў футбол і г.д. Ці часта задумваюцца бацькі пра тое, што дзецям прыйдзецца жыць у свеце камп’ютараў: інтэрнэт, банкаматы, тэрміналы, смартфоны, камп’ютарная дыягностыка – усё гэта ўжо ёсць цяпер. І нашы дзеці павінны быць на «ты» з гэтымі сістэмамі. А мы, вяртаючы іх у мінулае, наша мінулае, магчыма, перашкаджаем ім вучыцца. У нас было адно жыццё, у дзяцей будзе зусім іншае. Гэта ўсё адно, што прымусіць нас хадзіць на балі і насіць гарсэты.

14.10.2012

Педагагічны праект

Даслалі Аляксандр Плятнёў, Сяргей Гусеў, Аляксандр Сугакевіч (Ліцей ДУВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Сёння надзвычай важным з’яўляецца не толькі набыццё вучнямі пэўнай сумы канкрэтных ведаў, але і развіццё ў іх ключавых кампетэнцый, якія неабходны чалавеку для паспяховай самарэалізацыі.

14.10.2012

«Клуб юных фізікаў»: Педагагічны праект

Даслалі Аляксандр Плятнёў, Сяргей Гусеў, Аляксандр Сугакевіч (Ліцей ДУВПА «Беларуска-Расійскі універсітэт», Магілёў) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Сёння надзвычай важным з’яўляецца не толькі набыццё вучнямі пэўнай сумы канкрэтных ведаў, але і развіццё ў іх ключавых кампетэнцый, якія неабходны чалавеку для паспяховай самарэалізацыі. Таму пры планаванні адукацыйнага працэсу прыярытэт трэба аддаваць тым відам дзейнасці, якія прадугледжваюць развіццё базавых кампетэнцый ў навуцы, камп’ютарных (інфармацыйных), сацыяльных, грамадзянскіх і іншых ключавых кампетэнцый вучняў.
Педагагічны праект «Клуб юных фізікаў» можа быць рэалізаваны ў любой агульнаадукацыйнай установе на сярэдняй і старэйшай ступені навучання.

12.10.2012

Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна.

Старонкі