Архіў навін
Методыка-дыдактычная распрацоўка
Даслаў Сяргей Гарбацэвіч, выкладчык ІІФНіМА БНТУ, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Распрацоўка прызначана для педагогаў, якія выкладаюць прадметы прыродазнаўча-матэматычнага цыкла, скіравана на выхаванне свабоды думкі, свабоды прыняцця абгрунтаваных рашэнняў як пры правядзенні доследаў на уроках фізікі, так і пры паводзінах у соцыуме.
«Выхаванне свабоды асобы пры выкладанні фізікі на прыкладзе свабоды волі электрона»
Даслаў Сяргей Гарбацэвіч, выкладчык ІІФНіМА БНТУ, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Методыка-дыдактычная распрацоўка прызначана для педагогаў, якія выкладаюць прадметы прыродазнаўча-матэматычнага цыкла, скіравана на выхаванне свабоды думкі, свабоды прыняцця абгрунтаваных рашэнняў як пры правядзенні доследаў на уроках фізікі, так і пры паводзінах у соцыуме.
Апошні тэрмін падачы заявак – 5 кастрычніка
Моладзевая арганізацыя «Фаланстэр» з 15 кастрычніка пачынае другі сезон клуба рыторыкі – The Falanster’s Speakers Club, дзе мы будзем разам вучыцца мастацтву слухаць, думаць і размаўляць англійскай мовай. У другім сезоне асноўны ўпор зробім на тэорыю і практыку красамоўства. Асобным блокам будзе ісці пераклад тэкстаў з беларускай і рускай моваў на англійскую і наадварот.
Акрамя практыкі публічных выступаў і пісьмовых перакладаў, клуб стане пляцоўкай сацыяльнага эксперыменту альтэрнатыўнага падыходу да адукацыі.
Сустрэчы будуць праходзіць панядзелакамі з 19.00 да 21:00 па адрасе: вул. Захарава 77а.
«Укараненне і выкарыстанне ў практычнай дзейнасці праектна-даследчай тэхналогіі»
Даслала Ларыса Жаўнярчук, гімназія г. Пружаны, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
У матэрыялах па арганізацыі майстар-класа для настаўнікаў грамадска-гуманітарных дысцыплін апісаны досвед выкарыстання праектна-даследчай тэхналогіі на ўроках, прыведзены прыклады выкананых праектаў.
Апошні тэрмін падачы зявак – 30 верасня
Шаноўныя калегі, дарагія сябры! Засталося тры дні, каб падаць заяўку на конкурс адукацыйных матэрыялаў «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012». Не ўпусціце свой шанец!
Даслаўшы заяўку, абавязкова праверце, ці з’явіўся анонс вашых матэрыялаў на старонцы конкурсу (цягам наступнага дня). З пытаннямі і ўдакладненнямі лістуйце на KonkursNotebook@gmail.com !
Прэзентацыя вандроўкі для вучняў 5 – 11 класаў
Даслаў Лявон Карповіч, Лунна, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
«Шляхам паўстанцаў на радзіму Тадэвуша Касцюшкі»: Прэзентацыя вандроўкі для вучняў 5 – 11 класаў
Даслаў Лявон Карповіч, Лунна, на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Турызм і краязнаўства належаць да тых сфер, якія развіваюць і ўзмацняюць цікавасць, прагу да ведаў, фантазію, радасць прыгоды і забавы, адкрытасць, жаданне эксперыментаваць, гумар, энергію, гатоўнасць да ўспрымання новых ідэй, пачуццё годнасці, прагу да навучання, патрэбу і гатоўнасць павагі да іншых і, як вынік, патрыятызм і любоў да Радзімы.
Перакладаючы гэта на мову праграмных дакументаў, турызм і краязнаўства:
• выпрацоўваюць пазітыўныя рысы характару, уплываюць на пазіцыю, погляды, перакананні, сапраўдныя вартасці, прынцыпы сумеснага жыцця і дзейнасці ў групе;
• з’яўляюцца дасканалай формай адпачынку, выпрацоўваюць навык рацыянальнага і карыснага выкарыстання вольнага часу, дараць шмат уражанняў, радасці і задавальнення, аднаўляюць сілы для працы ў школе, павялічваюць фізічную моц, вучаць вытрымцы і спаборніцтву, інтэгруюць групу;
• моцна ўплываюць на развіццё інтэлекту, дапамагаюць кампенсаваць недахопы ў навучанні ў школе;
• развіваюць індывідуальныя захапленні і зацікаўленасці, набліжаюць да натуральных прыродных умоў.
Краязнаўчы Альманах Друцка-Бярэзінскага Краю
Краязнаўчы альманах «Малое Палесьсе» робяць вучні, студэнты, маладыя педагогі і краязнаўцы. Матэрыялы, змешчаныя ў нумарах альманаха, адлюстроўваюць розныя старонкі гісторыі ды культуры рэгіёну. На сёння выйшлі пяць гадавых нумароў.
Што адметна, альманах «уважае родную мову ва ўсіх формах яе бытаваньня нацыянальнай каштоўнасьцю і помнікам культуры нашага народа.
Малое Палесьсе: Краязнаўчы Альманах Друцка-Бярэзінскага Краю
Краязнаўчы альманах «Малое Палесьсе» робяць вучні, студэнты, маладыя педагогі і краязнаўцы. Матэрыялы, змешчаныя ў нумарах альманаха, адлюстроўваюць розныя старонкі гісторыі ды культуры рэгіёну. На сёння выйшлі пяць гадавых нумароў.
Што адметна, альманах «уважае родную мову ва ўсіх формах яе бытаваньня нацыянальнай каштоўнасьцю і помнікам культуры нашага народа. Гісторыка-культурная скіраванасьць выданьня абавязвае нас зьберагаць правапісныя, графічныя і лексіка-граматычныя асаблівасьці мовы публікаваных матэрыялаў».
Урок па сусветнай гісторыі для вучняў 10 класаў
Даслала Аксана Колтан, ДУА «Гімназія-інтэрнат г. Мядзела», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Праблема пры вывучэнні дадзенай тэмы заключаецца ў тым, што змест навучальнага матэрыялу складаны і аб’ёмны.