Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.09.2012

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -16“ запрашаюцца гарадзенцы ад 16 год і вышэй! 
АНКЕТЫ-ЗАЯЎКІ прымаюцца ад 10-га да 28-га верасня на e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com ці па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-79 (трэці паверх), з 12:00 да 17:00 (акрамя суботы і нядзелі). Усе кандыдаты на ўдзел у праекце пройдуць суразмову, час правядзення якой будзе ўзгоднены з кожным індывідуальна. Больш падрабязную інфармацыю пра праект можна атрымаць у пазначаны вышэй час па тэлефонах: (029) 783–08–45; (0152) 75–71–72 і e-mail: shmzh.hrodna@gmail.com

11.09.2012

Павел Свярдлоў, Еўрарадыё

На прыкладзе ЦТ па фізіцы эксперты аналізуюць ўзровень студэнтаў, неадпаведнасць уступных іспытаў школьнай адукацыі, «мову РІКВа» і складанне тэстаў.
10 дзён таму ўчорашнія абітурыенты занялі свае месцы ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях. Наколькі яны вартыя вышэйшай адукацыі? Колькі з іх пасля першай жа сесіі сыйдзе з ВНУ? Пра ўзровень падрыхтоўкі студэнтаў, адпаведнасць цэнтралізаванага тэставання патрабаванням вышэйшай школы і фізічны слэнг спрачаюцца выкладчык БДУ Валянцін Асташынскі і рэпетытар Яўген Лівянт.

11.09.2012

Малюнкі можна дасылаць да 1 лістапада 

У конкурсе ўдзельнічаюць дзеці дзвюх узроставых падгруп:
1) да 7 гадоў
2) ад 7 да 10 гадоў
Задача юных мастакоў – расказаць пра вядомых ім бізнэсоўцаў, выказаць стаўленне да прадпрымальніцкай справы, паказаць, у чым заключаюцца перавагі працы, калі чалавек працуе на сябе.

11.09.2012

Заяўкі можна дасылаць да 28 кастрычніка.

Калі вы:
• умееце прыгожа казаць,
• не баіцёся думаць нестандартна,
• смела прымаеце выклікі жыцця – 
скажыце сваё слова падтрымкі прадпрымальніцтву ў Беларусі!
Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца юнакі і дзяўчаты ва ўзросце да 25 гадоў. Выступ павіннен гучаць у вуснай форме на рускай або беларускай мове. Працягласць – да 5 хвілін.

10.09.2012

Эла Якубоўская, «Фізіка: праблемы выкладання» 

Лета, ліпень, пачатак доўгачаканага настаўніцкага адпачынку. Яго чакаеш увесь год, рыхтуешся, выбіраеш маршруты падарожжаў. Але для мяне адзін маршрут нязменны ўжо некалькі гадоў: Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, бераг ракі Страча каля вёскі Альхоўка. Менавіта тут штогод збіраюцца настаўнікі фізікі (і не толькі) у свой метадычны летнік, каб правесці незабыўны тыдзень творчасці і адкрыццяў.
Настаўніцкаму летніку ў Альхоўцы ўжо 23 гады. Шмат хто з удзельнікаў прыехаў у 10-ы ці нават 20-ы раз, нехта ж – упершыню. І кожны выявіў вялікую цікавасць да тэмы, якую прапанаваў М.І.Запрудскі для сваіх аўтарскіх курсаў у «Альхоўцы-2012»: тэорыя і практыка праблемнага навучання. Мне ды іншым настаўнікам лёс падарыў магчымасць плённа папрацаваць, пакамунікаваць і нават адпачыць у файным месцы сярод таленавітых, захопленых сваёй прафесіяй людзей. 

09.09.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 12 верасня

Грамадскае аб’яднанне «Адукацыйны цэнтр «ПОСТ»» запрашае настаўнікаў паўдзельнічаць у аднадзённым семінары «Пра ЕС у школе: ключавыя аспекты, формы і метады працы». Семінар адбудзецца ў Мінску 15 верасня 2012 г.
Удзел у семінары дазволіць:
• даведацца пра механізмы функцыянавання Еўрапейскага Саюза ў параўнанні з механізмамі функцыянавання ЕўрАзЭС;
• прааналізаваць прыярытэты сучаснай палітыкі Еўрасаюза, а таксама атрымаць уяўленне пра узаемадзеянне ЕС і РБ;
• пазнаёміцца з прынцыпамі і формамі працы з тэмай ЕС: праца ў групах, дзелавыя гульні, дыскусіі, метады працы з тэкстам ды інш.;
• спланаваць дзеянні па выкарыстанні атрыманага зместу ў сваёй выкладчыцкай дзейнасці.

07.09.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 верасня

Грамадскае аб’яднанне «М’АРТ» (Чарнігаў, Украіна), у партнёрстве з беларускімі спецыялістамі ў галіне адукацыі па правах чалавека, запрашае праўдзельнічаць у доўгатэрміновым курсе павышэння кваліфікацыі адукатараў у галіне правоў чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з верасня па лістапад 2012 года.
Мэтавая група курса: беларускія настаўнікі, выкладчыкі, трэнеры, якія маюць досвед выкладання курса «правы чалавека» ці яго элементаў у сярэдніх і вышэйшых навучальных установах, праграмах павышэння кваліфікацыі, праграмах дадатковай адукацыі і асветы моладзі і дарослых. Плануемая колькасць удзельнікаў – 16 чалавек, узрост не абмежаваны.
Фармат курса: тры двухдзённыя семінары ў Чарнігаве, Украіна (субота-нядзеля), а таксама індывідуальная і сумесная дзейнасць удзельнікаў паміж семінарамі на палатформе дыстанцыйнага навучання (да 6 гадзін у тыдзень) і па месцы працы.

06.09.2012

Апошні тэрмін падачы запявак – 23 верасня

Беларускі Калегіюм прапануе дадатковае навучанне па спецыялізацыях: журналістыка: падставовы курс; журналістыка: спецкурсы; найноўшая гісторыя; філасофія/літаратура.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў альбо асобы з вышэйшай адукацыяй. У выключных выпадках прымаюцца студэнты малодшых курсаў. Навучэнцамі БК могуць быць тыя, хто пастаянна альбо на час навучання пражывае ў Мінску.
Навучанне ў БК бясплатнае.

05.09.2012

Апытанне ладзіцца да 16 верасня

Ініцыятыўная група «Слоўnicks» вырашыла стварыць серыю беларуска-замежных ілюстраваных слоўнікаў для дзяцей. Праца над слоўнікамі ўжо вядзецца, і  важна разумець, ці будуць запатрабаваныя такія выданні ў Беларусі, і якімі яны павінны быць.
Калі ласка, выдаткуйце некалькі хвілін Вашага часу і адкажыце на некалькі пытанняў. Вашыя адказы і каментары вельмі важныя!

 

05.09.2012

Апошні тэрмін падачы заяваў – 26 верасня 24:00

Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA абвяшчае чацвёрты набор удзельнікаў.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў, якія валодаюць англійскай мовай і занятыя ў сферах дзяржаўнага кіравання, адукацыі, сацыяльнай працы, а таксама тыя, хто зацікаўлены бізнесам, дзейнасцю грамадскіх арганізацый і палітычным жыццём.
Арганізацыйна праграма складаецца з 4 вочных навучальных сесій, якія ладзяцца ў Беларусі, Літве, Малдове (ці Грузіі) і Швецыі, і міжсесійнай працы ўдзельнікаў, якая ўключае самастойны аналіз даследаваных падчас сесій матэрыялаў, удзел у круглых сталах з прадстаўнікамі беларускай экспертнай супольнасці, палітыкамі і дыпламатамі, а таксама самастойную арганізацыю семінараў па тэматыцы школы.

Старонкі