Архіў навін
Ганна Сурмач
12 жніўня ў грамадска-царкоўнай зале на Атлантык-Авеню было цесна, што нязвыкла для часу летніх адпачынкаў. Мясцовыя беларусы прыйшлі на сустрэчу з гасцямі з Беласточчыны – сябрамі Аб’яднання ў карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову (АБ-БА).
Нагадаем, што нядаўна ў Беластоку адзначалі 15-гадовы юбілей навучання беларускай мове ў тамтэйшых школах. З нагоды юбілею і з мэтаю падтрымкі дзейнасці АБ-БА ды заахвочвання дзяцей да вывучэння сваёй мовы, Бруклінскі аддзел Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА) запрасіў групу моладзі і настаўнікаў ад АБ-БА на візіт ў Нью-Ёрк.
Група ў складзе 12 чалавек паказала амерыканскім беларусам, чаму яны навучыліся на ўроках беларускай мовы.
*Прафесар Гія Нодзія – былы міністр адукацыі Грузіі (2008 г.), цяпер дырэктар Каўказскага інстытута міру, дэмакратыі і развіцця, выкладчык універсітэта.
16 жніўня; апошні тэрмін падачы заявак – 14 жніўня
Асветніцкая ўстанова «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацый» у партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Моладзевы адукацыйны цэнтр "Фіальта"» 16 жніўня 2012 г. ладзіць сустрэчу па наладжванні партнёрства паміж грамадскімі аб’яднаннямі Беларусі, краін Еўрапейскага Саюза і «Усходняга партнёрства».
На сустрэчы будзе прэзентавана спецыфіка дзейнасці грамадскіх арганізацый Фінляндыі, Нідэрландаў, Італіі, Грузіі ды Украіны з далейшым абмеркаваннем сфераў магчымай супрацы з беларускімі арганізацыямі ў сацыяльнай і адукацыйнай сферах.
Да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца грамадскія аб’яднанні Беларусі, якія рэалізуюць праграмы ў галіне нефармальнай адукацыі моладзі, культуры, здаровага ладу жыцця і спорту, валанцёрства, моладзевага прадпрымальніцтва ды інш.
Можа, гэта зусім не задача настаўніка – «всеобуч»? Зазірнем у «Палажэнне аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі». І што ж мы бачым у Раздзеле 1 п. 5: «Улік дзяцей ажыццяўляюць мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы праз аддзелы (кіравання) адукацыі». Настаўнікі ні пры чым!
Шаноўныя калегі! Існуе некалькі дакументаў, якія наўпрост рэгламентуюць розныя аспекты нашай дзейнасці. У мяне пры сабе заўсёды ёсць: Працоўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь, асноўныя задачы якога (артыкул 2): рэгуляванне працоўных i звязаных з iмi адносiнаў; развіццё сацыяльнага партнёрства...
- Навінка байнэту – «Блог настаўнікаў Беларусі»;
- Навіны адукацыі ў свеце;
- Гутарка з прафесарам Янам Патвароўскім;
- Палажэнне конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012»...
Увага! Тэкст палажэння конкурсу можна выдрукаваць, каб падзяліцца з калегамі і бацькамі вучняў. Нагадваем, што апошні тэрмін прыёму матэрыялаў на конкурс – 30 верасня 2012 г.
Спампаваць «Настаўнік.інфо» №21 (pdf 412 Kb)
Бюлетэнь «Настаўнік.info» №20, 21
№20: Якасць адукацыі; Альтэрнатыўныя адукацыйныя асяродкі; Нацыянальная культура і адукацыя...
№21: Навінка байнэту – «Блог настаўнікаў Беларусі»; Навіны адукацыі ў свеце; Гутарка з прафесарам Янам Патвароўскім; Палажэнне конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку – 2012»...
Увага! Тэкст палажэння конкурсу можна выдрукаваць, каб падзяліцца з калегамі і бацькамі вучняў. Нагадваем, што апошні тэрмін прыёму матэрыялаў на конкурс – 30 верасня 2012 г.
12 – 13 жніўня
Найпрыгажэйшую прыродную з’яву можна будзе ўбачыць 12 і 13 жніўня, менавіта ў гэты час над Зямлёй будзе бачны палёт метэораў Персеідаў.
У гэты час іх колькасць дасягае 100 –110 на гадзіну. Менавіта з-за актыўнасці гэтага патоку прынята лічыць, што асноўны зоркапад у гэтым годзе адбудзецца ў жніўні.
Найлепш назіраць за зорным дажджом будзе на світанні.