Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
18.07.2012

Даслала Аляксандра Брыкава (БДПУ)

Мэта: фарміраванне ў вучняў (студэнтаў) навыкаў актыўнай узаемааценкі.
Апісанне: распрацаваная методыка работы з вучнямі старэйшых класаў (студэнтамі) можа выкарыстоўвацца падчас вывучэння любой тэмы, на любым вучэбным прадмеце. Методыка спрыяе фарміраванню навыкаў узаемаацэнкі і работы ў дыядах (парах), стымулюе матывацыю навучання і развівае ўменне задаваць пытанні і даваць грунтоўныя адказы.

18.07.2012

Метадычная распрацоўка «10 пытанняў»

Даслала Аляксандра Брыкава (БДПУ).
Мэта: фарміраванне ў вучняў (студэнтаў) навыкаў актыўнай узаемааценкі.
Апісанне: распрацаваная методыка работы з вучнямі старэйшых класаў (студэнтамі) можа выкарыстоўвацца падчас вывучэння любой тэмы, на любым вучэбным прадмеце. Методыка спрыяе фарміраванню навыкаў узаемаацэнкі і работы ў дыядах (парах), стымулюе матывацыю навучання і развівае ўменне задаваць пытанні і даваць грунтоўныя адказы.

16.07.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 ліпеня, 18.00

12 – 18 жніўня 2012 г. у Таліне (Эстонія) адбудзецца навучальны візіт «Інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі для адукацыйнага сектара Беларусі». Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі адукацыйнага сектара Беларусі: сябры няўрадавых арганізацый, аналітычных цэнтраў і камерцыйных устаноў, якія працуюць у сферы адукацыі, а таксама настаўнікі, выкладчыкі, персанал навучальных устаноў.
Арганізатары візіту – Е-Governance Academy і Міжнародная некамерцыйная арганізацыя Пакт. У праграму ўваходзіць наведванне сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў Эстоніі, сустрэчы з няўрадавымі арганізацыямі, якія працуюць у сферы навучання інфармацыйна-камунікацыйным тэхналогіям, а таксама візіт у Міністэрства адукацыі і навукі Эстоніі і Нацыянальны цэнтр экзаменаў і кваліфікацыі.
Арганізатары аказваюць дапамогу ў атрыманні віз для ўдзельнікаў візіту і пакрываюць усе выдаткі знаходжання ў Эстоніі.


16.07.2012

Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска)

26 чэрвеня ў Вільні адбылася фінальная гульня конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу 2012?». У ёй прымалі ўдзел 3 школьныя каманды: «Таварыства ананімных еўрапейцаў» (Брэст), «Еўра-М» (Магілёў) і «Разам» (Маладзечна). Вельмі прыемна адзначыць, што гульня праходзіла адначасова на тэрыторыі дзвюх краін Еўрасаюза, бо адбывалася гэта спаборніцтва ў амбасадзе Швецыі ў Літве.

16.07.2012

29–30 красавіка 2012 г. у Ракаве і 1 мая ў Магілёве прайшлі тры паўфінальныя гульні ІХ Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».
У паўфінале паўдзельнічалі 14 школьных каманд з Брэста, Магілёва, Мінска, Бабруйска, Маладзечна, Навагрудка, Жодзіна, Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
Вельмі прыемна, што змагаліся на роўных паміж сабой сталічныя і вясковыя школьнікі, гімназісты і вучні звычайных сярэдніх школ.

13.07.2012

Алена Палейка (ліцэй №2 г. Мінска)

26 чэрвеня ў Вільні адбылася фінальная гульня конкурсу «Што я ведаю пра Еўропу 2012?». У ёй прымалі ўдзел 3 школьныя каманды: «Таварыства ананімных еўрапейцаў» (Брэст), «Еўра-М» (Магілёў) і «Разам» (Маладзечна). Вельмі прыемна адзначыць, што гульня праходзіла адначасова на тэрыторыі дзвюх краін Еўрасаюза, бо адбывалася гэта спаборніцтва ў амбасадзе Швецыі ў Літве. Чальцоў каманд, настаўнікаў, арганізатараў і сябраў журы гасцінна прынялі, пачаставалі і запрасілі на гульню гаспадары, якія стварылі вельмі добрыя ўмовы для правядзенння конкурсу.


13.07.2012

Марыя Верціхоўская. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай i рускай мовамі навучання. Мінск: Адукацыя i выхаванне, 2012.

13.07.2012

Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: Дапаможнік для настаўнікаў

Марыя Верціхоўская. Вывучэнне беларускай літаратуры ў 10–11 класах: Дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай i рускай мовамі навучання.
Мінск: Адукацыя i выхаванне, 2012.
Дапаможнік складаецца з распрацовак урокаў, якія вызначаюцца літаратуразнаўчай грунтоўнасцю, наватарскімі метадычнымі падыходамі. Выданне будзе дапамагаць забеспячэнню адукацыйнага працэсу, пошуку новых формаў i прыёмаў пры выкладанні i навучанні беларускай літаратуры. Першае выданне пад назвай «Урокі літаратуры ў старшых класах» выйшла ў 2011 г. Адрасуецца настаўнікам-практыкам, метадыстам, будзе цікавым i карысным студэнтам філалагічных факультэтаў.


11.07.2012

6 клас, тэма – «Рэльеф дна Сусветнага акіяна». Праводзіць Галіна Раманоўская, СШ № 36, Гомель.

11.07.2012

Прыватная сацыяльна-педагагічная ўстанова адукацыі «SOS-Дзіцячая вёска Бараўляны» запрашае паўдзельнічаць у конкурсе на пасаду намесніка дырэктара па супрацы з установамі адукацыі ды іншымі арганізацыямі.
Абавязкі: планаванне, рэалізацыя і маніторынг дзейнасці SOS-Дзіцячай вёскі Бараўляны ў галіне супрацы з установамі адукацыі, развіццё партнёрства, а таксама рэпрэзентацыя інтарэсаў арганізацыі ў дзяржаўных органах і недзяржаўных арганізацыях, узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі.


Старонкі