Архіў навін
7 – 12 ліпеня
Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў летняй танцавальнай школы «Пятровіца 2012». Школа ладзіцца ў межах рэгіянальнага фэсту традыцыйнай культуры «Пятроўскі фэст», які сёлета будзе складацца з 2-х частак:
1) 07.07 – 11.07 – летняя танцавальная школа «Пятровіца»;
2) 12.07 – рэканструкцыя каляндарна-абрадавага свята «Пятрок» ды гасцявога кірмаша «На Петрака»
У вас будзе выдатная магчымасць палепшыць свае танцавальныя здольнасці, больш даведацца пра танцы, іх варыянты ды паходжанне. Сёлета арганізатары вырашылі аздобіць кола дадатковых мерапрыемстваў сюрпрызамі.
Спяшайцеся адпачыць ад гарадскога тлуму ў полі, лузе, лесе, на рацэ!
16 чэрвеня 2012 г.
…Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн… Невялічкае мястэчка Івянец на Міншчыне штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну, дзе здараецца нават перамяшчэнне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю Краю – чароўнае.
І дзеі тут адбываюцца чароўныя, і спатканні лёсавыя. Бывае, апынаешся раптам у іншых зусім каардынатах, чым пачуваўся яшчэ ўчора.
А тады ўжо… закручваецца віхор падзей і прыгод...
Ігар Сасімовіч, Глыбокае
Раніцай 6 чэрвеня 2012 г. пры ўмове яснага неба адразу пасля ўсходу Сонца на яго дыску можна будзе заўважыць маленькую чорную плямку. Гэта будзе павернутая да нас цёмным бокам планета Венера. Яна на працягу амаль 8-мі гадзін будзе перасякаць дыск Сонца. У Беларусі можна будзе бачыць толькі другую палову гэтай рэдкай з’явы: ад узыходу Сонца (каля 5 гадзін раніцы) і да сыходу Венеры з дыска Сонца (каля 8 гадзін раніцы).
Ігар Сасімовіч, Глыбокае
Раніцай 6 чэрвеня 2012 г. пры ўмове яснага неба адразу пасля ўсходу Сонца на яго дыску можна будзе заўважыць маленькую чорную плямку. Гэта будзе павернутая да нас цёмным бокам планета Венера. Яна на працягу амаль 8-мі гадзін будзе перасякаць дыск Сонца. У Беларусі можна будзе бачыць толькі другую палову гэтай рэдкай з’явы: ад узыходу Сонца (каля 5 гадзін раніцы) і да сыходу Венеры з дыска Сонца (каля 8 гадзін раніцы). Мінулы раз такое адбывалася 8 год назад (чэрвень 2004 года). А наступнага транзіта давядзецца чакаць ажно 105 з паловай гадоў – ён адбудзецца толькі ў 2117 годзе.
Заявы прымаюцца да 29 чэрвеня
Польскі Інстытут у Мінску праводзіць 2-гадовыя курсы па вывучэнні польскай мовы ў Мінску, Гомелі, Магілёве. Курсы бясплатныя, некамерцыйныя.
Прыняць удзел у конкурсе можа прыняць кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 год. Польскае паходжанне не з’ўляецца абавязковай умовай удзелу ў конкурсе.
Прыярытэт маюць кандыдаты, прафесійная дзейнасць альбо будучая спецыяльнасць якіх непасрэдна звязаны з рознымі галінамі навукі і культуры.
РГА «БелАЮ ЮНЕСКА» запрашае маладых педагогаў ці студэнтаў старэйшых курсаў на стажыроўку / педагагічную практыку ў дзіцячыя лінгвістычныя летнікі. Працягласць летнікаў 9–10 дзён. Праца будзе весціся сумесна з носьбітамі мовы з Вялікабрытаніі, Швецыі, Германіі, Швейцарыі, Партугаліі, Польшчы, Кітая.
Патрабаванні да кандыдатаў: вольная замежная мова, навыкі працы з дзецьмі, крэатыўнасць і здольнасць арганізоўваць гульнявыя мерапрыемствы, узрост 18–25 гадоў.
Сярэдняя адукацыя ў Расіі адна з самых горшых у свеце і працягвае імкліва пагаршацца. Такую выснову робяць расійскія эксперты на падставе тэставання вучняў паводле міжнароднага стандарту PISA (Programme for International Student Assessment). Так, у 2000 годзе паводле вынікаў даследавання РІSA Расія была на 27 месцы, у 2003 – на 32-м, у 2006 – на 37, а ў 2009 – апусцілася на 41 месца. Прагнозы толькі што завершанага даследавання 2012 года не даюць падставаў для аптымізму.
На сайце turnir.tut.by размешчаны пяць online-турніраў па матэматыцы, беларускай мове, на развіццё лагічных здольнасцяў:
- «Літарныя рэбусы» для вучняў 2–3 класаў;
- «Беларускія дыктоўкі» для вучняў 4–5 класаў;
- «Логіка, прадметы і імёны» для вучняў 6–7 классаў;
- «Займальныя задачы» для вучняў 8–9 класаў;
- «Нашая гісторыя ў асобах» для старшакласнікаў.