Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.05.2012

Апошні тэрмін запісу на ўдзел – 6 чэрвеня

Моўная Школа «Pontes» гэта тыднёвы (3–12 ліпеня ў Вільні, 2–7 ліпеня ў Каўні) інтэнсіўны курс польскай мовы для моладзі (да 24 гадоў), які вядзецца студэнтамі з Польшчы:
• 4 гадзіны заняткаў штодзень
• маленькія групы (4–6 чалавек)
• групы для пачатковага, сярэдняга і прасунутага ўзроўняў
• вучэбныя матэрыялы
• вечаровы агляд фільмаў
• малады калектыў выкладчыкаў
• прыемная вучоба
Навучанне бясплатнае, неабходна даплаціць толькі па 30 літаў за ксеракопіі / падручнік.

21.05.2012

Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі

Некалі Андрэ Маруа ў «Адкрытым лісце маладому чалавеку пра навуку жыць» даў спіс кніг, якая варта прачытаць кожнаму маладому чалавеку. Сёння да кніг дадаюцца камп’ютарныя праграмы. Чаму б нам не разгледзець спіс праграм, неабходных для кожнага настаўніка, незалежна ад таго, які прадмет ён вядзе? Я пачну складаць гэты спіс і спадзяюся, што чытачы ўкажуць на тое, што прапушчана.

21.05.2012

Іван Храпавіцкі, Блог настаўнікаў Беларусі

Некалі Андрэ Маруа ў «Адкрытым лісце маладому чалавеку пра навуку жыць» даў спіс кніг, якая варта прачытаць кожнаму маладому чалавеку. Сёння да кніг дадаюцца камп’ютарныя праграмы. Чаму б нам не разгледзець спіс праграм, неабходных для кожнага настаўніка, незалежна ад таго, які прадмет ён вядзе? Я пачну складаць гэты спіс і спадзяюся, што чытачы ўкажуць на тое, што прапушчана.

18.05.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 31 мая

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА », клуб ЮНЕСКА «Пошук» Поўстыньскай СШ пры падтрымцы Аддзела адукацыі Слуцкага райвыканкама ў рамках праекта «Пілігрым» ладзяць дзіцячую даследчую экспедыцыю «Сцежка Чарадзея», прымеркаваную да 1150-годдзя Полацка.
Тэрміны правядзення: з 5 ліпеня па 13 ліпеня 2012 года. Колькасць удзельнікаў: 22 асобы ва ўзросце 14–18 гадоў.
Удзельнікаў чакаюць: наведванне гістарычна-культурных аб’ектаў у наваколлі Полацка, экскурсіі, намётавы лагер і адукацыйная праграма па арганізацыі даследчых экспедыцый.

18.05.2012

Праграма ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» для асоб, якія маюць агульную базавую адукацыю, для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 2012 год.

18.05.2012

Праграма па гісторыі Беларусі ўзроўня агульнай базавай адукацыі

Праграма ўступных іспытаў па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» для асоб, якія маюць агульную базавую адукацыю, для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі, 2012 год.

18.05.2012

29–30 красавіка 2012 г. у Ракаве і 1 мая ў Магілёве прайшлі тры паўфінальныя гульні ІХ Нацыянальнага конкурсу школьных каманд «Што я ведаю пра Еўропу?».
У паўфінале паўдзельнічалі 14 школьных каманд з Брэста, Магілёва, Мінска, Бабруйска, Маладзечна, Навагрудка, Жодзіна, Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці.
Вельмі прыемна, што змагаліся на роўных паміж сабой сталічныя і вясковыя школьнікі, гімназісты і вучні звычайных сярэдніх школ. 

17.05.2012

ampby.org

У ноч з 18 на 19 мая людзі ва ўсім свеце стануць перад сур’ёзным выбарам: глядзець сны ці музейныя экспанаты? Чым парадуюць беларускія музеі? Які з іх можна будзе абрабаваць і не панесці пакарання? Дзе патанчыць, а дзе паслухаць музыку? Ноч музеяў у Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, Мінску.

17.05.2012

16 мая ў Мінску прайшла прэс-канферэнцыя «Сярэдняя школа на сучасным этапе: стан, праблемы і перспектывы». Намеснік міністра адукацыі Казімір Фарыно адказаў на пытанні прадстаўнікоў СМІ:
- Сёлета ў Беларусі будзе зачынена 114 школ >>>
- З новага навучальнага года ў школах увядуць абавязковы іспыт па замежнай мове >>>
- Вучыць гісторыю і геаграфію на роднай мове? Не цяпер… >>>
- У аплаце працы педагогаў плануюцца змены >>>
- Чаму перавыдаюць падручнікі… з памылкамі? >>>
- Інтэрнэт у кожную школу >>>
- Міністэрства адукацыі непакояць меркаваныя недаборы ў ПТВ, ССНУ ды ВНУ >>>
- Пра эксперымент па падушным фінансаванні школ >>>

16.05.2012

Міхась Чарняўскі. Ілюстраваная гісторыя старажытнай Беларусі.
Мінск: Народная асвета, 1997

У кнізе ў сціслай i даступнай форме, з выкарыстаннем багатага ілюстрацыйнага матэрыялу, расказваецца пра пакручасты гістарычны шлях Беларусі, пачынаючы ад яе першапачатковага засялення i да эпохі ўсталявання старажытнабеларускай дзяржавы — Полацкага княства. Адрасуецца вучням сярэдняга школьнага ўзросту, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй Бацькаўшчыны.

Старонкі