Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
15.06.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 4 снежня

Стыпендыі Gates Cambridge Scholarships даюцца для навучання на паслядыпломным узроўні ў Кембрыджскім універсітэце штогод, ад 2000 года.
У конкурсным адборы на атрыманне прэстыжнай стыпендыі могуць паўдзельнічаць заяўнікі-замежнікі, якія прадэманстравалі выдатныя інтэлектуальныя здольнасці, лідэрскі патэнцыял, прыхільнасць справе паляпшэння жыцця іншых людзей, высокую ступень адпаведнасці кваліфікацыі і інтарэсаў кандыдата патрабаванням той універсітэцкай праграмы, на ўдзел у якой ён прэтэндуе.


15.06.2012

Зміцер Панкавец, Наша Ніва

Магчыма, справа проста ва ўзросце. Сёлета Казіміру Сцяпанавічу — 60 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Бараўкі (Мядзельскі раён). Скончыў педагагічны ўніверсітэт, працаваў у школе настаўнікам фізікі.
Фарыно быў намеснікам міністра 10 гадоў, ад 2002. У міністэрстве ён курыраваў дзейнасць дашкольнай, сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Таксама за ім былі замацаваныя Акадэмія паслядыпломнай адукацыі і Рэспубліканскі інстытут кантроля ведаў. Біяграфію Фарыно ўжо знялі з сайта Міністэрства адукацыі.


14.06.2012

«Парадкавыя лічэбнікі»: Урок для вучняў 6 класа

Даслала Юлія Паўлава, ДУА «Гімназія № 1 г.Барысава» на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Тэма ўрока: Парадкавыя лічэбнікі. Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу. Месца ўрока ў вывучаемай тэме: 9 урок у тэме «Лічэбнік», урок №58 у каляндарным планаванні. Мэта: спрыяць паглыбленню паняцця пра парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і правапіс.


13.06.2012

З двух бакоў

- Міністр адукацыі: Нічога кепскага, калі пасля ВНУ чалавек працуе мулярам >>>
- Настаўнікі: Навошта тады ісці ў ВНУ? >>>

13.06.2012

З пошты Настаўнік.Info

Гімназія №4 г.Смаргоні стала другой установай адукацыi ў Еўропе, якая атрымала прыз на School Enterprise Challenge International – міжнародным конкурсе праектаў бізнэс-адукацыі ў школе ды грамадстве. Каманда гімназіі выперадзіла больш чым 600 школ з Еўропы, Азіі ды Афрыкі.
Гімназісты, разам з куратарам У.І.Калініным, распрацавалі бізнэс-план дапамогі школе і падтрымкі сацыяльна неабароненых сем’яў у 2011 годзе. Праект быў здзейснены на працягу года ў супрацы з мясцовымі органамі ўлады: аддзелам сацыяльнага забеспячэння насельніцтва, аддзелам упраўлення адукацыі і мясцовай біржай працы.


12.06.2012

Тэма нумару: «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця»

Круглы стол «Крызіс у адукацыі – пошукі шляхоў выйсця» адбыўся 10 сакавіка 2012 г. і сабраў вакол сябе як даследнікаў педагагічнай думкі, так і практыкаў сучаснага адукацыйнага працэсу: настаўнікаў і рэпетытараў, нефармальных адукатараў і супрацоўнікаў навукова-метадычных устаноў, дасведчаных экспертаў і пачаткоўцаў. Мэтай сустрэчы сталася гутарка «не пра хібы, а пра магчымасці» – пра тое, якія шляхі і крокі даюць плён у пераадоленні праблемаў нашай адукацыі ў цяперашніх умовах.
Запіс трох тэматычных секцый:
- Якасць адукацыі
- Альтэрнатыўныя адукацыйныя асяродкі
- Нацыянальная культура і адукацыя

Спампаваць «Настаўнік.інфо» №20 (pdf 400 Kb)

11.06.2012

Шаноўныя сябры сайта Nastaunik.info!
Ідучы насустрач вашым пажаданням, мы пачынаем змяшчаць інфармацыю пра школьныя падручнікі замежжа. Нашыя настаўнікі цікавяцца тым, як «нараджаюцца» ў іншых краінах падручнікі па гісторыі, грамадазнаўстве, літаратуры, краіназнаўстве: хто кіруе працэсам, як вызначаецца змест пэўных раздзелаў, хто праводзіць экспертызу, наколькі шараговыя педагогі-практыкі могуць уплываць на працэс стварэння падручнікаў, у якой ступені гэты працэс цэнтралізаваны дзяржаўным заканадаўствам, якую свабоду выбару навучальных дапаможнікаў мае настаўнік і г. д.
Мы спадзяемся, што вы далучыцеся да стварэння рубрыкі і будзеце дасылаць нам звесткі пра тыя кнігі з іншых краін, якія патрапяць вам у рукі, раскажаце, пра што вы даведаліся з жывых кантактаў з настаўнікамі іншых краін ці прачыталі ў замежных друкаваных выданнях ды інтэрнэце.


10.06.2012

Гэтымі днямі беларусы Беласточчыны святкуюць 15-годдзе вывучэння беларускай мовы ў школах Польшчы.
Пачыналася ўсё з дзвюх групак у садочку, калі суполка бацькоў – колішніх актывістаў Беларускага аб’яднання студэнтаў – вырашыла заснаваць для сваіх дзяцей беларускі садок у Беластоку. У горадзе беларускай мовы не было тады ў ніводнай асветнай установе, а садкоў з беларускай мовай навучання на Беласточчыне не было зусім. Аднак разам з дэмакратыяй у Пльшчу прыйшла і магчымасць для кожнай нацыі без перашкодаў вучыць сваіх дзяцей на сваёй мове.
Сёння беларускія школы і ліцэі лічацца прэстыжнымі – там навучаюцца не толькі беларусы, але і палякі. Выпускнікі польскіх школаў могуць выбраць матуру (аналаг ЦТ) па беларускай мове.
Віншуем нашых суродзічаў са святам! Калі небудзь будзе свята і на нашай вуліцы!


08.06.2012

Там ёсць копіі рэальных лабараторый і цэнтраў, а рэгістрацыя ў Power of Research даступная любому жадаючаму. Не патрэбна і адмысловых ведаў, каб адчуць сябе сапраўдным навукоўцам ці даследчыкам і «пахімічыць». Так Еўразвяз імкнецца прыцягнуць у навуку болей моладзі, кошт «онлайн-вярбоўкі» ў навуку склаў болей паўмільёна еўра.

06.06.2012

Апошні тэрмін падачы заявак – 10 чэрвеня 2012 г. 

Сетка арганізацый, якія займаюцца адукацыяй у галіне правоў чалавека, запрашае да ўдзелу ў доўгатэрміновым навучальным курсе для моладзі па правах чалавека, які будзе адбывацца ў дыстанцыйным і вочным фармаце з чэрвеня па лістапад 2012 года. Удзельнікі курса змогуць:
- Пазнаёміцца і абмеркаваць сучаснае разуменне канцэпцыі «правы чалавека» (філасофія, гісторыя, дакументы, механізмы);
- Набыць кампетэнцыі ў планаванні, правядзенні і ацэнцы ініцыятыў па рэалізацыі правоў чалавека;
- Атрымліваць пастаянныя кансультацыі з боку спецыялістаў у галіне правоў чалавека і зваротную сувязь з боку іншых удзельнікаў курса па розных аспектах правоў чалавека і рэалізацыі ініцыятыў у галіне правоў чалавека.

Старонкі