Архіў навін
18–22 красавіка
Архітэктурная і культурная спадчына краіны – гэта не толькі Мір і Нясвіж. Гэта сукупнасць усіх тых камянёў-следавікоў, прыдарожных каплічак, шляхецкіх сядзібак і магнацкіх палацаў, цэркваў, касцёлаў, будынкаў сінагог, млыноў, бровараў, паркаў і помнікаў палеглым жаўнерам, якія шчыльна запаўняюць усю тэрыторыю Беларусі.
У раскладзе Фэста экскурсаводаў – 2012: шпацыры па самых цікавых наваколлях сталіцы пад кодавай назвай «Мінскі абаранак»; «няходжаныя» раёны Мінска; Гродна, Полацк, Ваўкавыск, Мсціслаўе, Гомель, Талачын, Бабруйск, Орша, Шклоў, Жамыслаўль, Лепель, Пінск, Ракуцёўшчына- Краснае – Плябань, Лагойск, Плешчаніцы, Слонім, Крэва, Вялейка, Нясвіж, Барань; некалькі новых маршрутаў для для аматараў ровараў; асобная міні-тэма – 1812 г.
Не стала глыбачаніна Віталя Гарановіча, паэта і педагога, старшыні глыбоцкага аддзялення ТБШ. За яго дырэктарствам мясцовая школа №3 атрымала статус «Узорная беларускамоўная школа», лічылася найбольш прэстыжнай у райцэнтры. Словы з ягонага «Запавету нашчадкам»:
Ты самы шчаслівы – жывеш на зямлі
І маеш сяброў, табе роўных і родных.
І мову, як водар паветра, цані
Нашчадкам, як дар, перадай яе годна.
ЧУРЫКАЎ Дзмітрый – дацэнт кафедры арганічнай хіміі хімічнага факультэта БДУ. "Тое, што многія выкладчыкі выдатна ведаюць беларускую мову, магу пацвердзіць."
ЖЫЛКО Вячаслаў – дацэнт кафедры аналітычнай хіміі хімічнага факультэта БДУ. Матэрыялы для сваіх лекцый піша па-беларуску. З уласнага досведу ведае: са студэнтамі хімфаку моўных праблем не ўзнікае.
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 красавіка
Міжнародны семінар «Яўрэйская тэматыка ў міждысцыплінарных адукацыйных праектах» пройдзе ў Мінску 5–6 мая. Семінар разлічаны на настаўнікаў, работнікаў сістэмы адукацыі, прадстаўнікоў грамадскіх арганізацый, якія займаюцца праблемамі адукацыі.
Мэта семінара – знаёмства ўдзельнікаў з досведам краін-суседзяў (Польшча, Літва, Украіна) у стварэнні і рэалізацыі адукацыйных праектаў на яўрэйскую і полікультурную тэматыку, тэму папярэджання дыскрымінацыі паводле рэлігійных і этнічных прыкметаў. У межах семінара ёсць магчымасць прэзентаваць уласны адукацыйны праект.
Арганізатары бяруць на сябе выдаткі, звязаныя з праездам, пражываннем і харчаваннем удзельнікаў.
/
На канале ОНТ будзе прэм’ера фільма пра атамана Моніча і антысавецкі супраціў на Малым Палессі ў 1920-х гадах.
Дзве часткі адпаведна будуць дэманстравацца 23 і 30 красавіка ў 18:20 у праекце «Обратный отсчёт».
Ізноў надыходзіць час развітання з вучнямі. З аднымі вы сустрэнецеся ў школе пасля летняга адпачынку. Іншыя выпраўляюцца са школьнага гнязда ў дарослы свет. Спадзяемся, нашыя ранейшыя і новыя матэрыялы дапамогуць вам зрабіць Свята апошняга званка адметным і запамінальным.
Веды ў падручніках спяць да пары,
Веды хаваюцца ў лічбах і словах,
Веды найлепшыя нашы сябры,
Іх абуджае для нас адмыслова:
Дзынь-дзынь, школьны званок,
Дзынь-дзынь – нам вестунок,
Дзынь-дзынь, значыць вось-вось
Вывучым новае штось...
В.Тэпін, 1942 г.
У 1808 г. ведамы нямецкі філёзаф Фіхтэ зьвярнуўся да насельніцтва з шэрагам артыкулаў, якія насілі агульную назову: «Прамовы да нямецкай нацыі».
У гэтых «прамовах» ён гаворыць аб неабходнасьці маральнага адраджэньня сваіх супольнікаў па айчыне, пры дапамозе новага ўзгадаваньня. Новае ўзгадаваньне народу, па яго словах, аснаўная нацыянальная задача.
В.Тэпін, 1942 г.
У 1808 г. ведамы нямецкі філёзаф Фіхтэ зьвярнуўся да насельніцтва з шэрагам артыкулаў, якія насілі агульную назову: «Прамовы да нямецкай нацыі».
У гэтых «прамовах» ён гаворыць аб неабходнасьці маральнага адраджэньня сваіх супольнікаў па айчыне, пры дапамозе новага ўзгадаваньня. Новае ўзгадаваньне народу, па яго словах, аснаўная нацыянальная задача. Маральная папсаванасьць, якая назіраецца ў грамадзтве і якая зьяўляецца вынікам заняпаду агульнай культуры, можа быць пераможана ўласнымі сіламі нацыі, закліканай да самадзейнасьці.