Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 31 сакавіка 2012 г.
Праграма «Erasmus Mundus Partnership for Belarus, Ukraine, Moldova (EMP-AIM)» аб’ядноўвае 17 універсітэтаў з краін Еўрасаюза, Беларусі, Украіны і Малдовы і скіравана на наладжванне сталага структурнага супрацоўніцтва паміж гэтымі навучальнымі ўстановамі з мэтай умацавання акадэмічнага, культурнага і эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі ЕС і Усходне-Еўрапейскім рэгіёнам. Праект прапануе стыпендыі для студэнтаў, магістраў, аспірантаў і выкладчыкаў на восень 2012 г.
Апошні тэрмін прыёму заявак – 19 красавіка 2012 г.
Ізраільскае агенцтва міжнароднай супрацы ў мэтах развіцця пры МЗС Ізраіля, пры падтрымцы Цэнтра супрацы і развіцця (Кібуц Шфаім, Ізраіль) праводзіць міжнародны сімпозіум «Інтэграцыя дзяцей з асаблівымі патрэбамі ў нарматыўнае адукацыйнае асяроддзе», які адбудзецца ў Ізраілі з 14.06.12 па 09.07.12.
Усе выдаткі па знаходжанні і навучанні ў Ізраілі бярэ на сябе прымаючы бок, удзельнік сплачвае толькі авіяпералёт.
Тамара Мацкевіч
Вядома, што паводле нарматыўных актаў кожны беларускі настаўнік павінен перыядычна павышаць сваю кваліфікацыю на курсах. Прычым, выбару, як правіла, ён не мае: курс для яго складаюць зверху – што будуць чытаць у інстытуце развіцця адукацыі, тое і слухай на працягу месяца!
Як жа навучаюцца настаўнікі школаў у Польшчы – краіне, якая, паводле апошніх даследаванняў PISA, паказала найлепшыя тэмпы паляпшэння якасці сярэдняй адукацыі?
Алена Спасюк, naviny.by
У Беларусі плануецца эксперымент па падушным фінансаванні школ. Сістэма размеркавання сродкаў, якая дзейнічае цяпер, не стымулюе кіраўнікоў эканоміць бюджэтныя сродкі, лічаць у Мінадукацыі. Між тым эксперты звяртаюць увагу, што нашыя школы і ВНУ працуюць у стане перманентнага недафінансавання.
Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч паведаміў, што ведамства разглядае розныя варыянты аптымізацыі сістэмы фінансавага менеджменту адукацыі. «Сістэма фінансавання, якая цяпер дзейнічае, не стымулюе кіраўнікоў на эканомію бюджэтных сродкаў. Рэсурсы, напрыклад, на аплату працы ўстанове вылучаюцца згодна са штатным раскладам, які не залежыць ад напаўняльнасці класаў і колькасці вучняў ва ўстанове ў цэлым », – цытуе міністра БЕЛТА.
Беларускія ВНУ параходзяць на чатырохгадовы тэрмін навучання
- Беларускіх студэнтаў вывучаць за 4 гады >>>
- Калі, навошта і якім коштам? >>>
- Мова, літаратура, гісторыя. Якія прадметы патрапяць пад скарачэнне? >>>
- Наталля Арцёменка: Гэта дазволіць выхоўваць кадры, не здатныя мысліць самастойна >>>
- Уладзімір Дунаеў: Гэта спроба ашчадзіць на адукацыі, а не падвысіць яе якасць >>>
За апошнія пяць гадоў у Беларусі было рэструктурызавана або закрыта каля тысячы ўстаноў адукацыі. Ці спыніцца ў бліжэйшы час скарачэнне сеткі навучальных устаноў у сельскай мясцовасці? Ці будзе ў Беларусі ўведзена ваўчарная сістэма фінансавання школ? Якое рашэнне прыняло Міністэрства адукацыі адносна фінансавання ў агульнаадукацыйных школах факультатываў музычна-эстэтычнай накіраванасці? Ці будуць удзельнічаць беларускія школьнікі ў міжнародным тэсціраванні РІSА? Пра ўсё гэта гутарка з міністрам адукацыі краіны Сяргеем Маскевічам.
Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu:
· В. Фамін. С. Паноў. Н. Ганушчанка. Гісторыя Беларусі 1945–2005 гг. Дапаможнік для 10 класа з беларускай мовай 12-гадовае навучанне
· Г. Космач. Сусветная гісторыя навейшага часу (1945–2005 гг.) Вучэбны дапаможнік для 10 класа (бел. мова навучання, 12-гадовая школа) (2006)
Школьныя падручнікі і дапаможнікі ў фармаце pdf і djvu.