Архіў навін
Уладзімір Арлоў. Адкуль наш род (аўдыёкніга)
Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў.
Аўдыёкнігу склалі займальныя і пазнавальныя апавяданні з гісторыі Беларусі.
Сярод герояў — князі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт Вялікі, асветнікі Еўфрасіння Полацкая і Кірыла Тураўскі, першадрукар Францішак Скарына і канцлер Леў Сапега, ваяводы Канстанцін Астрожскі і Ян Кароль Хадкевіч, правадыры паўстанцаў Тадэвуш Касцюшка і Кастусь Каліноўскі.
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 1 мая
Нацыянальны конкурс журналісцкіх матэрыялаў для маладых і пачынаючых аўтараў ладзяць Гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» і грамадскае аб’яднанне «Беларуская асацыяцыя журналістаў» у межах Фестывалю моладзевай журналістыкі «Твой стыль».
Да ўдзелу запрашаюцца журналісты са стажам працы не больш за 3 гады альбо журналісты-пачаткоўцы ў асноўных намінацыях: «Маё пакаленне»; «Твой стыль»; «Свет вачыма». Спецыяльныя намінацыі ад партнёраў Фестывалю: «Краіна Цмокаў. Старыя-новыя сімвалы Беларусі»; «Нестандартная Беларусь»; «Еўрапейская будучыня Беларусі»; «Беларускае мысленне і адукацыя»; «Лепшы матэрыял на тэму моладзевага лідарства ў Беларусі»; «Свабоднае слова. Лепшы матэрыял пра пытанні свабоды слова ў Беларусі»; «Лепшае журналісцкае расследаванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя».
На конкурс могуць быць прадстаўлены як працы, апублікаваныя ў 2011 – 2012 гг., так і неапублікаваныя пакуль матэрыялы.
Дэманстрацыі Power Point на наступныя тэмы: «Канструкцыя галінавання», «Састаўныя ўмовы», «Састаўны аператар», «Фарматаванне тэксту». Аўтар: Ігар Сасімовіч, глыбоцкая СШ №3
Ва ўзаемнай ацэнцы дзеці добра разумеюць аднакласніка, работу якога правяраюць, бо толькі што самі выконвалі такую ж задачу. З другога боку, яны вучацца іншаму падыходу да праблемы.
Паважаны настаўнік,
Кампанія «Жывая вясна» запрашае Вас да ўдзелу. Гэты цікавы праект можна ўвесці на ўроках біялогіі ў Вашай школе. «Жывая вясна» падрыхтавала матэрыялы. якія Вы можаце ўжываць: план урока, уступ, прэзентацыя і гульні, каб зрабіць Вашыя ўрокі больш цікавымі. Зарэгіструйцеся на springalive.net, каб атрымаць гэтыя матэрыялы. Пасля рэгістрацыі Вы зможаце спампоўваць іх і выкарыстоўваць на сваіх уроках. Пасля Вы таксама будзеце забяспечаны друкаванымі матэрыяламі (постэрамі, плакатамі. планамі ўрокаў), якія «Жывая вясна» падрыхтавала на гэты перыяд.
Апошні тэрмін падачы заявак – 14 сакавіка
Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА ў сакавіку-красавіку 2012 праводзіць у Мінску курс нефармальнай адукацыі «Навучанне ў выходныя». У рамках навучальнай праграмы будуць арганізаваны тры ўзаемазвязаныя інтэрактыўныя семінары пачатковага ўзроўню па навучанні асновам эфектыўнага кіравання некамерцыйнай арганізацыяй. Паміж семінарамі будзе зладжана дзейнасць удзельнікаў па замацаванні ведаў на базе сваіх арганізацый, а таксама праца для абмену досведам у рамках Партала дыстанцыйнага навучання РГА «БелАЮ».
Па сканчэнні навучальнага курса выпускнікі, якія паспяхова выканалі ўсе кампаненты праграмы, атрымаюць пасведчанне аб удзеле ў курсе.
Ігар Сасімовіч, глыбоцкая СШ №3
Для вырабу РКЗН (рухомай карты зорнага неба) трэба спачатку выразаць патрэбныя элементы з папяровай загатоўкі. На загатоўцы Вам спатрэбяцца два элементы: сама карта зорнага неба і накладны круг для яе. Карта задыякальнай часткі неба павінна застацца непашкоджанай. У выніку яе трэба вярнуць настаўніку разам са зробленай РКЗН.