Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
12.10.2012

«Гродназнаўства. Гісторыя еўрапейскага горада» (pdf)

Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае «Гродназнаўства» – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, вядомых дойлідаў Пятра Міланега і Джузепе Сака, рэфарматара Антонія Тызенгаўза і славутых літаратараў Элізы.
Аўтары тэксту: Алесь Госцеў, Аляксандр Дабрыян, Віталь Карнялюк (рэдактар), Святлана Марозава, Андрэй Чарнякевіч, Вячаслаў Швед (рэдактар).

12.10.2012

Дапаможнік для настаўнікаў, дасланы Міколам Жуковічам (ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бярозы»), прапануецца настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, студэнтам філалагічных факультэтаў ВНУ і ўсім, хто цікавіцца тэхналогіямі сучаснага ўрока.

12.10.2012

«Актыўныя адукацыйныя тэхналогіі па фарміраванні свабоднай асобы вучня на ўроках беларускай мовы, літаратуры і пазакласных мерапрыемствах» 

Дапаможнік для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры даслаў Мікола Жуковіч, ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Бярозы», на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку»
Практычна ўсе раздзелы гэтай кнігі напісаны з досведу працы аўтара ў сярэдняй школе і надрукаваны ў асобных нумарах рэспубліканскіх навукова-метадычных часопісаў «Беларуская мова і літаратура» і «Роднае слова».

11.10.2012

Даведка: у Эстоніі 560 школаў, працуюць 14, 5 тыс. настаўнікаў, вучацца 138 тыс. вучняў. Чаму трэба выкарыстоўваць ІКТ для актыўнага навучання? На гэта пытанне нам адказала Ане Вілемс, супрацоўніца Тартускага ўніверсітэта...

11.10.2012

Наталля Ільініч

Даведка: у Эстоніі 560 школаў, працуюць 14, 5 тыс. настаўнікаў, вучацца 138 тыс. вучняў.
Чаму трэба выкарыстоўваць ІКТ для актыўнага навучання?
На гэта пытанне нам адказала Ане Вілемс, супрацоўніца Тартускага ўніверсітэта:
• «Кошты на ўсе тавары растуць, а кошты электроннага абсталявання – наадварот, зніжаюцца.
• Існуе шмат бясплатных інструментаў.
• ІКТ – прылады для ўсіх, прычым становяцца ўсё больш простымі ў выкарыстанні.
• Пры гэтым трэба памятаць, што ІКТ самі па сабе не з’яўляюцца мэтай навучання, гэта толькі сродак для падтрымкі эфектыўнага навучання. Тэхналогіі толькі тады добрыя, калі добра падрыхтаваныя настаўнікі»...

08.10.2012

Пачатак заняткаў ад 1 лістапада

Шаноўныя сябры! Калі Вы любіце родную мову і жадаеце дасканала пісаць і размаўляць на ёй, – запрашаем Вас на курсы беларускай мовы з глыбокім вывучэннем новых правілаў арфаграфіі і пунктуацыі, якія будуць дзейнічаць з 1 лістапада 2012 года, у Гродзенскай абласной навуковай бібліятэцы імя Я. Ф. Карскага.

05.10.2012

Беларусь пакуль што адзначае настаўніцкае свята, паводле савецкай завядзёнкі, у першую нядзелю кастрычніка. Сёння ж у нас – нагода на хвілінку спыніцца ды задумацца.
Годнай дарогі ды яснасці ў душы вам, дарагія калегі! Нашая будучыня ствараецца намі сёння.
Восеньскі блюз ад Юрыя Несцярэнкі – да Сусветнага дня настаўніка.

04.10.2012

Апошні тэрмін рэгістрацыі – 9 лістапада

Пасольства Чэшскай Рэспублікі ў Мінску паведамляе аб прадастаўленні наступных стыпендый для навучання ў Чэхіі ў 2013 – 2014 навучальным годзе:
- 5 стыпендый для вучобы па праграме падрыхтоўкі бакалаўраў / магістраў на чэшскай мове. Праграма прызначана для выпускнікоў сярэдніх школ і прадугледжвае год наведвання курсаў па вывучэнню чэшскай мовы з наступнай здачай уступных іспытаў у вышэйшую навучальную ўстанову. Перавага ў прадастаўленні стыпендыі будзе аддавацца кандыдатам, якія жадаюць вывучаць грамадскія навукі, прыродазнаўчыя навукі і сельскую гаспадарку.
- 1 стыпендыя для вучобы па праграме падрыхтоўкі магістраў (для студэнтаў, якія здалі экзамены на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на англійскай мове (па спецыяльнасцях сельскай гаспадаркі, грамадскіх або прыродазнаўчых навук, эканомікі і інфарматыкі).

03.10.2012

Ганна Рыбчынская, kp.by

Гутарка з выбітным французскім хімікам, які нядаўна прыязджаў у Мінск, пра тое, як захапіць школьнікаў навукай, пра тое, што аб’ядноўвае навукоўцаў і мастакоў і як змяняецца жыццё пасля Нобелеўскай прэміі.
...Усе хочуць быць банкірамі і зарабляць грошы? Разумею. У старэйшай школе, калі маладыя людзі пачынаюць задумвацца пра сваю будучыню, навука здаецца ім не самым фінансава прывабным варыянтам. Значна лепш уздымацца па кар’ернай лесвіцы, атрымліваць добры заробак, мець вагу ў грамадстве, стаць паспяховым чалавекам... Але ў такога жыцця не дужа шмат свабоды. А навука – гэта найперш свабода, творчасць, фантазія! Таму я раю ўсім школьнікам добранька падумаць, што для іх важней: зрабіць паспяховую кар’еру або даць волю ўяўленню...

03.10.2012

Даслала Ларыса Жаўнярчук, Пружаны. Апісанне досведу выкарыстання праектна-даследчай тэхналогіі на ўроках. Прыклады выкананых праектаў:
- Праект па тэме «Ужыванне складаназалежных сказаў у вусных і пісьмовых выказваннях тэкстаў розных стыляў», з праблемай «СНІД – наша агульная бяда» (9 клас);
- Праект па тэме «Утварэнне складаных сказаў з рознымі спосабамі сувязі частак, уключэнне іх у тэксты вусных і пісьмовых паведамленняў», з праблемай «Ахова і фарміраванне здароўя вучняў» (9 клас);
- Праект з праблемай «Напісанне тэкстаў навуковага стылю. Напісанне рэферата на лінгвістычную тэму» (10 клас);
- Праект з праблемай «Засваенне тэмы «Галоўныя і даданыя члены сказа»» (5 клас).

Старонкі