Архіў навін
У сеціве з'явіўся новы метадычны сайт, прысвечаны найбольш сучаснаму і эфектыўнаму спосабу ацэначнай дзейнасці — Актыўнай Ацэнцы. Актыўная Ацэнка (Formative Assessment ) – інавацыйная сістэма навучання, што фактычна злучае розныя актыўныя метады ў адзіную сістэму працы.
Найбольш удалыя метады і прыёмы арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры, выпрабаваныя падчас правядзення адкрытых урокаў у рамках метадычных семінараў клуба «Крыштальны журавель» віцебскай настаўніцай Галінай Сухавай.
Арганізацыя самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры
Найбольш удалыя метады і прыёмы арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры, выпрабаваныя падчас правядзення адкрытых урокаў у рамках метадычных семінараў клуба «Крыштальны журавель» віцебскай настаўніцай Галінай Сухавай.
Канцылярыя Таварыства беларускай школы звярнулася да міністра адукацыі С. Маскевіча з лістом, у якім выказвае абурэнне з прычыны закрыцця «Раніцы» – адзінай беларускамоўнай газеты для дзяцей і падлеткаў – і патрабуе тлумачэнняў.
У заяве зазначана, што газета «Раніца» пад рознымі назвамі бесперапынна выходзіла па-беларуску пачынаючы з 1929 года, мае водгук у аўдыторыі 13–17-гадовых, выкарыстоўваецца настаўнікамі. Паводле аўтараў заявы, спасылкі на эканамічны крызіс як прычыну закрыцця непрымальныя, бо рускамоўныя выданні, якія фінансуе дзяржава, з прычыны крызісу не закрываюцца. Планы ўключэння матэрыялаў «Раніцы» ў рускамоўную газету ёсць не што іншае, як чарговая праява дыскрымінацыі беларускамоўных дзяцей.
Сябра Канцылярыі ТБШ Вольга Мазурава каментуе закрыццё беларускай дзіцячай газеты наступным чынам: Прадбачым аргумент: маўляў, падпіска на «Раніцу» занадта малая ў параўнанні з рускамоўнымі аналагамі, каб газета акупляла сябе...
З 21-га па 28 кастрычніка ў мінскім арт-кінатэатры «Рубін-Плаза» адбудзецца фестываль польскага кіно.
Мэта фестывалю – пазнаёміць беларускага гледача з «залатым фондам польскага кіно». Сярод стужак, якія будуць дэманстравацца ў Мінску – як правераная часам класіка кшталту камедый «Сэкс-місія» і «Рэйс», так і адносна новыя фільмы, якія, тым не менш, ужо паспелі спадабацца нашым суседзям.
Акрамя мастацкіх фільмаў, гледачу прапануюць адмысловую дакументальную праграмму, а таксама – сеансы для дзяцей. Падчас фестывалю будуць праводзіцца дыскусіі з удзелам кінематаграфістаў Польшчы і Беларусі.
Цэлы тыдзень аматары кіно змогуць абсалютна бясплатна праглядзець усе знакавыя фільмы, што выходзілі на экраны Польшчы за апошнія дзесяцігодззі. Фільмы дэманструюцца ў беларускім дубляжы!
Зміцер Лукашук, Еўрарадыё
Настаўніца англійскай мовы гімназіі №1 г. Дзятлава Інэса Зубрыліна прызнаецца, што пасля перамогі ў конкурсе «Лепшы настаўнік 2011 года» ў працы і заробку нічога не змянілася. А зарабляе яна каля двух мільёнаў рублёў. Бо працуе на дзве стаўкі.
Прыйшоўшы дахаты, выкладчыца сядае за камп'ютар і шукае ў інтэрнэце матэрыялы для наступнага ўрока, потым друкуе іх для вучняў, бо падручнікаў не хапае.
Паперу для друкавання настаўніца набывае за свае грошы. Але для Дзятлава 2 мільёны — гэта досыць добры заробак. Дарэчы, за перамогу лепшы настаўнік года атрымала грашыма 1 мільён 400 тысяч і “Жыгулі”. Машыну, праўда, пакуль не зарэгістравала ў ДАІ.
Але больш за ўсё засмучае лепшага настаўніка тое, што павага да іх прафесіі знікае.