Архіў навін
Апошні тэрмін падачы заявак – 20 мая
Патрабаванні да стыпендыянтаў: пражыванне ў Беларусі, Украіне, Расіі; актыўны ўдзел у сацыяльным жыцці сваёй краіны; валоданне нямецкай мовай ды цікавасць да Нямеччыны.
Арганізатары прапануюць: размяшчэнне ў адной з некамерцыйных арганізацый Берліна ў адпаведнасці з інтарэсамі і папярэднімі ведамі стыпендыянта, з нагрузкай 30–35 гадзін на тыдзень; комплексную праграму па гісторыі, грамадству, палітыцы ды культуры Нямеччыны; стыпендыя.300 еўра, кампенсацыя.пражывання, праезду.
Абагульняльны ўрок па тэме. Для 5 класа. Даслала Галіна Алянюк, Бялыніцкая гімназія №1.
«Словаўтварэнне i арфаграфія»
Абагульняльны ўрок па тэме. Даслала Галіна Алянюк (Бялыніцкая гімназія №1) на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку». Прадмет: беларуская літаратура. Клас: 5.
Апошнія тэрміны падачы заявак – 7 / 14 / 21 / 28 чэрвеня
Беларуская праваабарончая школа, арганізаваная Міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацыяў, абвесціла конкурс на ўдзел у летніх школах па правах чалавека ў 2011 годзе. Месца правядзення – Беларускі Дом правоў чалавека (Вільня).
У межах праграмы ўдзельнікі азнаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, метадамі і сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Працоўныя мовы: беларуская і руская.
Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца маладыя людзі з Беларусі ва ўзросце ад 18 да 25 год, зацікаўленыя ў набыцці ведаў у галіне правоў чалавека, якія жадаюць і гатовыя дзейнічаць на карысць іх абароны ды арыентуюцца ў грамадскай праблематыцы.
Твой стыль
У гродзенскіх школах пачынаюцца бацькоўскія выніковыя гадавыя сходы і сходы бацькоў сёлетніх “першаклашак”. Мясцовыя сябры ТБМ плануюць наведаць іх, каб заахвоціць бацькоў аддаваць сваіх дзетак у беларускія класы.
Улады паабяцалі, што ў хуткім часе ў грамадскім транспарце з’явіцца гукавая рэклама беларускіх класаў. На сёння ў Гродне аніводнага класа з беларускай мовай навучання няма...
Апошні тэрмін падачы матэрыялаў – 20 мая
Еўрапейскае рэгіянальнае бюро Сусветнай арганізацыі аховы здароўя абвесціла конкурс відэаролікаў «Тут вырашаю я! Мне не патрэбны тытунёвы дым!».
Да ўдзелу запрашаюцца беларусы, старэйшыя за 13 год.
Патрабаваньні да відэаролікаў: максімальная працягласць – 4 хвіліны; пажаданая мова ролікаў – англійская, аднак прымаюцца відэасюжэты без словаў ці наогул без гуку.
Апошні тэрмін падачы заявак – 16 мая
Абвешчаны набор на міжнародны трэнінг (Польшча 20 – 27 чэрвеня) для асобаў, якія працуюць з моладдзю. Да ўдзелу запрашаюцца адукатары з Беларусі, Украіны, Латвіі, Эстоніі, Чэхіі, Славакіі ды Венгрыі.
Працоўная мова – англійская. Арганізатары забяспечваюць жытлом, ежай, кампенсуюць 65% дарожных выдаткаў.
Даслаць заяўку і задаць дадатковыя пытанні можна праз oconop@gmail.com (Olga Conop, Unitas in Diversitate Foundation).
«Першапачаткова слова „культура“ абазначала выключна сельскагаспадарчую культуру. Я хацеў расказаць пра тое, што атаясамлівае нас з гэтым першапачатковым сэнсам слова, што з’яўляецца гісторыяй у чыстым жывым выглядзе і тое, што дало нам саманазоў альбо мянушку беларусаў як нацыі...»
Міхал Анемпадыстаў разважае пра карняплоды.
7 мая
Заўтра ў Мінску пройдзе вялікае свята, прымеркаванае да Міжнароднага дня астраноміі. Яго арганізатарамі выступаюць абсерваторыя БДУ, Мінскі гарадскі планетарый і клуб аматараў астраноміі «Аш-ню».
З 17.00 да 22.00 у парку імя Горкага будуць устаноўлены 20 тэлескопаў рознай магутнасці.
Усе ахвотныя змогуць бясплатна разгледзець сонечныя плямы, а пасля заходу сонца — месяцавыя кратэры і горы, у цемры — планету Сатурн.
Забаўляльна-навучальны часопіс для дзетак
Даслала Ірына Бурносенка на конкурс «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку».
Пілотны нумар сучаснага дзіцячага часопіса па-беларуску. Створаны супольнымі намаганнямі бацькоў-валанцёраў.
Тэма нумара – Вялікдзень.