Архіў навін
Праваабарончы цэнтр “Вясна”
Настаўніца гісторыі Талькаўскай сярэдняй школы Наталля Ільініч, з якой дырэктар школы не працягнула працоўны кантракт, падрыхтавала іскавую заяву ў суд Пухавіцкага раёна.
Наталля Ільініч упэўнена, што яе пазбаўляюць працы за грамадска-палітычную актыўнасць:
- Я не працую горш за іншых, аднак з імі працягваюць працоўныя кантракты, а мне вось адмовілі. Тыя прычыны, якія назвала дырэктар школы ў абгрунтаванне, яны не істотныя, бо не ўплываюць на якасць выхаваўчага і навучальнага працэсу. А пісьмовых афіцыйных вымоваў я ніколі не мела, заўсёды атрымлівала толькі падзякі за працу – і ад бацькоў, і ад вучняў былых, і ад адміністрацыі таксама.
Ларыса Цімошык, Жырандоля
Мне здавалася, што пісьменнікам, якіх вывучаюць у школе, у нейкім сэнсе не пашчасціла, хоць сам факт, безумоўна, сведчыць пра значнасць іх творчасці. Але разам з тым ёсць небяспека, што чалавек можа прачытаць гэты твор аднойчы ў школе і больш да яго не звяртацца. А як можна абмежавацца чытаннем «Палескай хронікі" Мележа выключна ў школьныя гады, калі яшчэ няспелая свядомасць і жыццёвага вопыту нестае?
Мележу сёлета споўнілася б 90 гадоў. Шмат вады ўцякло з таго часу, калі стваралася яго эпапея пра Беларусь. Яна не была створана канчаткова. Магчыма гэта і дало мне падставу зазірнуць у магчымы працяг — аж да сённяшніх дзён. Працяг планаваў сам аўтар.
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел – 31 сакавіка
15 красавіка 2011 г. у Светлагорску будзе праводзіцца ІІІ навукова-практычная канферэнцыя “Шацілкаўскія чытанні”.
На канферэнцыю прымаюцца даклады, тэмы якіх звязаны з краем (Светлагорскі і суседнія раёны), а таксама даклады ад навукоўцаў, якія паходзяць з гэтага краю.
Мяркуецца правядзенне юнацкай секцыі (даклады навучэнцаў 10–11 класаў, студэнтаў).
Па матэрыялах канферэнцыі мяркуецца выданне зборніка артыкулаў.
Тамара Мацкевіч, спецыяльна для Настаўнік.info
Ідэя гэтага артыкула ўзнікла пасля прагляду фільма рэжысёра Дэвіда Фінчэра “Сацыяльная сетка”, намінаванага, дарэчы, на сёлетні Оскар у некальніх намінацыях. Фільм заснаваны на рэальных падзеях і паказвае шлях 19-гадовага студэнта Марка Цукерберга, які у 2003 годзе стварыў вядомую сацыяльную сетку Facebook і стаў самым маладым міліярдэрам у свеце. Але весціся будзе не пра мастацкія вартасці ці хібы фільма, а пра адукацыю.
Марыя Эйсмант, Народная Воля
На жаль, спадзяванні на тое, што Наталлю Ільініч адновяць на працы альбо прапануюць месца настаўніцы ў іншай школе Пухавіцкага раёна, не спраўдзіліся. На мінулым тыдні Наталля Ільініч атрымала з раённага аддзела адукацыі адказ на сваю заяву, у якой прасіла дапамагчы ёй з працаўладкаваннем. Цынізм сітуацыі ўражвае.
Віктар Лістападаў, Заўтра тваёй краіны
Міністэрства адукацыі плануе скараціць прыём на завочнае навучанне ў ВНУ амаль у два разы. Між тым спосаб атрымання ведаў на адлегласці вельмі папулярны ў беларусаў і набірае абароты за мяжой. Якія прэтэнзіі ў чыноўнікаў да завочнікаў і хто цяпер зможа трапіць у іх лік?
Апошні тэрмін падачы заявак – 12:00 14 лютага
Belarus Watch (Вільня) сумесна з «Офісам за дэмакратычную Беларусь» (Брусель) у складзе кааліцыі грамадскіх арганізацый у Беларусі і краінах ЕС абвяшчае конкурс візуальных сімвалаў (лагатыпаў, лозунгаў, назвы) для грамадскай кампаніі «За бязвізавы рух паміж Беларуссю і Еўрапейскім Саюзам».
Арыентацыйныя слоганы кампаніі:
REMOVE VISA WALL
VISA FREE BELARUS NOW
ЗА БЕЗВИЗОВУЮ БЕЛАРУСЬ!
ЕВРОПА, МЫ СВОИ!
ЗА БЯЗВІЗАВУЮ БЕЛАРУСЬ!
ЕЎРОПА, МЫ СВАЕ!
Аўтар можа прапанаваць свае варыянты слоганаў і назвы.
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 лютага
Фундацыя ZIS (Нямеччына) прапануе моладзі ва ўзросце ад 16 да 20 год ? 600 для азнаямляльнай паездкі ў іншую краіну.
Умовы атрымання гранта: удзельнік праграмы падарожнічае адзін; маршрут падарожжа ляжыць па-за стандартнымі турыстычнымі маршрутамі; удзельнік праграмы вядзе дзённік падарожжа; авія-пералёты непажаданыя; падарожжа павінна цягнуцца як мінімум 4 тыдні; пасля сканчэння падарожжа ўдзельнік прадстаўляе выніковы праект.
Вольга Дубоўская, Настаўніцкая газета
Як паказвае практыка, фізіка ў вучняў не карыстаецца вялікай папулярнасцю. Школьнікі лічаць гэты прадмет складаным, не могуць прымяніць тэарэтычныя веды на практыцы. Гэта звязана перш за ўсё з тым, што рашэнне задач, правядзенне фізічных эксперыментаў і даследаванняў патрабуе ад вучняў добра развітога ўяўлення, даследчых навыкаў, графічнай культуры. Акрамя таго, невялікая колькасць вучэбных гадзін пры вялікай колькасці тэарэтычнага матэрыялу не дае магчымасці паўнацэнна разбіраць тэарэтычны матэрыял і рашаць задачы.
Самым важным для настаўніка заўсёды лічылася пытанне “Як?”