Архіў навін
Валянціна Аксак, Радыё Свабода
“Каралева дакладных навук” – так называецца кніга Вольгі Гапоненкі, прысвечаная першай у свеце жанчыне-прафесарцы Соф’і Кавалеўскай. Гэта чарговая кніга серыі “Нашы славутыя землякі”, што пабачыла свет у мінскім выдавецтве “Тэхналогія”. Дзякуючы гэтаму выданню ў беларусаў паболела падставаў для нацыянальнага гонару.
Кандыдат фізічна-матэматычных навук Вольга Гапоненка зацікавілася гераіняй сваёй будучай кнігі даўно, аднак, каб сабраць раскіданыя пераважна па замежных архівах матэрыялы, спатрэбілася шмат гадоў. Сама ж кніга напісалася вельмі хутка, бо для аўтаркі яе гераіня ёсць асобай захаплення.
Таварыства беларускай школы прэзентуе навучальны фільм “Як жанілі Цярэшку”, дзякуючы намаганням і творчаму патэнцыялу Кацярыны Баброўскай і старшыні ТБШ Алеся Лозкі.
Здымкі унікальнага матэрыяла адбываліся ў вёсцы Аношкі Лепельскага раёна. У фільм увайшлі сцэнар правядзення ігрышча “Жаніцьба Цярэшкі”, а таксама народныя гульні “Вішанька”, “Пацалунак”, “Стайскі паясок”, танцавальная гульня “Бабыль”, танцы “Падэспань”, “Кракавяк”,”Лявоніха”, запісы народных спеваў, месца язычніцкага культа цудадзейнага дрэва, дададзеныя каментары знаных беларускіх фалькларыстаў і навукоўцаў.
План-канспект і прэзентацыя ўрока. Даслала Інга Сакута. Клас: 7 клас, ІІІ чвэрць. Тып урока: урок паўтарэння і абагульнення вывучанага.
Марыя Эйсмант, Народная Воля
У ліпені ёй споўніцца 50 год, і, маючы працоўны стаж 25 гадоў Наталля Валянцінаўна магла б выйсці на пенсію па выслузе гадоў і атрымліваць хоць невялічкую пенсію. А так апынулася на вуліцы фактычна без капейчыны. Жыві як хочаш. І няма нікому справы да таго, што Наталля — адзіны кармілец у сям’і, якую складаюць яна і дачка-студэнтка. Адным словам, ніхто не палічыўся з ёю ні як з чалавекам, ні як з прафесіяналам. А што да апошняга, то цяжка сказаць, ці многа за гісторыю Талькаўскай школы працавала ў ёй такіх адданых працы, высокапрафесійных настаўнікаў.
Радыё Свабода
Кампанія “BelTonMedia” выпусціла дзве новыя аўдыёкнігі твораў беларускай класікі. Гэта раман Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Альшанскі" і «Дзве душы» Максіма Гарэцкага. На апошнім, апрача аднайменнай аповесці, гучаць таксама апавяданні «Літоўскі хутарок», «Роднае карэнне» і «Рускі". Абодва дыскі выпушчаныя ў фармаце mp3.
Настаўнік.info
Цынічнае выдаленне са школы «нязручнай» талькаўскай настаўніцы здзівіла і абурыла яе вучняў, бацькоў і калег. Сёння ў Наталлі Ільініч апошні працоўны дзень і галоўнае, што яе пераймае – хто выкладзе вучням астатні праграмны змест?..
Ці ўсведамляе прышлая дырэктарка Н.Меркуль кошт даверу і павагі месцічаў да сваёй настаўніцы? Ці надае яна права голасу старшыні прафкаму і старэйшыне вёскі Талька? Ці гатовая яна пачуць меркаванні трыццаці з гакам падпісантаў лістоў у падтрымку Наталлі Ільініч?
- Я ўдзячна гэтаму чалавеку, паколькі атрымала ад яго шмат ведаў...
- Сямёра яе вучняў паступілі ва ўніверсітэты на гістарычныя спецыяльнасці...
- Прафсаюзны камітэт УА “Талькаўская дязржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя школа” звяртаецца да Вас з просьбай аб працягу працоўных дачыненняў з настаўнікам гісторыі Ільініч Н.В...
Еўрарадыё
Настаўніца гісторыі Натальля Іллініч адпрацавала 26 гадоў у Талькаўскай школе Пухавіцкага раёну. У студзені дырэктар школы, якая працуе на гэтай пасадзе тры месяцы, не падоўжыла кантракт з Іллініч.
Не дапамаглі нават заступніцтвы калег, вучняў і іх бацькоў. Адной з прычынаў звальнення, па словах настаўніцы, стаў ператрус у яе дома.
Аляксандра Дынько, Радыё Свабода
На апошнім бацькоўскім сходзе настаўніца ледзь не са слязьмі на вачах пераконвала нас трымаць дзяцей далей ад палітыкі. «Яны ж яшчэ дзеці, — прасіла яна, — не адбірайце ў іх маленства».
І вось 21 студзеня Аляксандр Лукашэнка прыбыў на цырымонію інаўгурацыі разам са сваім малодшым сынам.
Асабіста мне вельмі даспадобы як найбольшая прысутнасць дзяцей у публічным жыцці – у «дарослых» тэатрах, самалётах, выбарчых участках і маршах пратэсту. Я бачу наўпроставую повязь паміж немагчымасцю павячэраць з дзецьмі ў любым мінскім рэстаране ці трапіць на канцэрт і колькасцю хлопцаў і дзяўчат, якія жадаюць служыць у АМАП.Таму першае пытанне, якое ўзнікае ў мяне, калі я чарговы раз бачу прэзідэнта з дзіцём, не «што ён тут робіць?», а «чаму побач няма іншых дзяцей?»
Вінцук Вячорка
Натальля Ільлініч адпрацавала 26 гадоў у Талькаўскай школе Пухавіцкага раёну. Цяпер яе выкідаюць на вуліцу.
Падкопваліся даўно. Год таму Таіса Данілевіч з абласной управы адукацыі спрабавала паставіць перад ёй ультыматум – школа ці сяброўства ў БНФ. Настаўніца адбілася ад тае атакі скаргамі ў пракуратуру. Але ненадоўга. 5 студзеня сёлета да Натальлі дахаты заявіліся КГБісты з ордэрам на ператрус. Суседзям сказалі, што шукаюць зброю і наркотыкі, а знайшлі й забралі «брошюры бело-красно-белого цвета» і, вядома, кампутар – той аказаўся ўсяго толькі «белого цвета».