Архіў навін
Радыё Свабода
У Магілёве ў дзясяты раз адбылося інтэлектуальнае спаборніцтва для школьнікаў «Беларускае пяціборства». Традыцыйна ў ім удзельнічаюць вучні старэйшых класаў. Яны спраўджвалі свае веды па пяці школьных дысцыплінах. Усе заданні — на беларускай мове. Адказваць спаборнікі павінны таксама па-беларуску. Якасць мовы ўлічваецца падчас падвядзення вынікаў.
Пяціборства ўсе гады арганізуюць сябры Таварыства беларускай мовы. Праходзіць яно ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. На яго запрашаюцца ўдзельнікі школьных алімпіядаў. Сёлетняе Пяціборства атрымалася самым масавым, зазначае яго ініцыятар Міхась Булавацкі.
Апошні тэрмін падачы заявак – 17 студзеня
Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» запрашае да ўдзелу ў шэрагу праектаў Еўрапейскай валанцёрскай службы ў Польшчы.
У праектах можа ўдзельнічаць моладзь з Беларусі ва ўзросце 18–30 год. Пачатак праектаў – чэрвень 2011 г., працягласць - ад паўгоду да году (летнік – 6 тыдняў). Месца правядзення – Польшча (Уроцлаў і суседнія гарады ды вёскі).
Прыклады заданняў, якія выкарыстоўваліся ў міжнароднай праграме ацэнкі адукацыйных дасягненняў вучняў OECD PISA ў 2000 годзе.
Выдадзена Цэнтрам ацэнкі якасці адукацыі Інстытута зместу і метадаў навучання Расійскай Акадэміі Адукацыі ў 2003 годзе.
Матерыялы прызначаны для шырокага кола: прадстаўнікоў органаў кіравання адукацыяй рознага ўзроўня; спецыялістаў, якія займаюцца праблемамі ацэнкі адукацыі; спецыялістаў у абсягу школьнай натуральна-матэматычнай і філалагічнай адукацыі. Прапанаваныя матэрыялы могуць быць карысныя настаўнікам школ і студэнтам педагагічных ВНУ.
Апошні тэрмін падачы заявак – 17 студзеня
Моладзевы адукацыйны цэнтр «Фіальта» разам з партнёрскай арганізацыяй з Балгарыі «Традыцыйная Культура і Устойлівае Развіццё, Балгарыя» прапануе маладым людзям ва ўзросце 18–30 год паехаць на кароткатэрміновы валанцёрскі праект у Балгарыі на 2 месяцы (з 1 чэрвеня па 1 верасня 2011 г.).
Праект будзе праходзіць у маляўнічым месцы ў гарах Радопы, вёсцы Раўнагор. Сёлетнімі кірункам дзейнасці тамтэйшага моладзевага цэнтра з’яўляецца развіццё альтэрнатыўнага турызму (як спосабу развіцця мясцовай эканомікі).
15 студзеня
Шчадрэц – язычніцкі бог балявання і бяседы. У яго гонар са старажытных часоў на Беларусі існавала яркае, карнавальнае свята “Шчадрэц”, якое адзначалі падчас Каляд. Каляды – першае зімовае свята дахрысціянскага паходжання, адным з галоўных сімвалаў якога з’яўляецца Калядная зорка. Царква прымеркавала да старажытных Каляд рэлігійныя святы Нараджэння Хрыста і Вадохрышча. Шчодрая вячэра (Шчадрэц) традыцыйна святкавалася з 13 на 14 студзеня.
Адметнасцю сёлетняга святкавання на музеі стане паказ унікальнага абрада «Калядныя Цары» з в. Семежава Капыльскага р-на Мінскай вобласці, які выконваецца выключна мужчынскім гуртом.
Настаўніцкая газета
Адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод Шостага конкурсу метадычных распрацовак педагагічных работнікаў Рэспублікі Беларусь “Адкрыты ўрок”. На цырымонію былі запрошаны 18 педагогаў — аўтараў метадычных распрацовак, якія журы конкурсу адабрала з амаль тысячы дасланых на конкурс. Аўтары метадычных распрацовак спаборнічалі ў чатырох намінацыях:
- “Лепшы ўрок у пачатковай школе” — 268 работ;
- “Лепшы ўрок па прадмеце гуманітарнага напрамку” — 394 работы;
- “Лепшы ўрок па прадмеце прыродазнаўча-матэматычнага напрамку” — 250 работ;
- “Лепшы ўрок па прадмеце агульнаэстэтычнага і развіццёвага напрамку” — 64 работы.
Апошні тэрмін падачы запыту на ўдзел – 10 студзеня
Прадстаўніцтва “Deutscher Volkshochschul-Verband eV” у Рэспубліцы Беларусь сумесна з «Беларускай Асацыяцыяй клубаў ЮНЕСКА» запрашаюць паўдзельнічаць у працы размоўнай кавярні «Гісторыя вачыма сведкаў», якая пройдзе 11 студзеня ў Музеі гісторыі Мінска.
Удзельнікі змогуць пачуць і абмеркаваць гісторыі простых беларускіх людзей, якія ў 1939–1945 гадах перажылі пераезд з Беларусі ў Карэлію, былі сведкамі ўваходу фінскіх войскаў у Савецкі Саюз, сталі вязнямі канцлагераў, бачылі Перамогу і завяршэнне Другой сусветнай вайны, вярнуліся ў Беларусь і працягвалі жыць...
Апошні тэрмін падачы заявак – 15 студзеня
Стыпендыяльная праграма Krzyżowa (Kreisau) – праграма для пісьменнікаў, навукоўцаў, даследчыкаў і мастакоў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Стыпендыяты атрымаюць да ? 5000 ў год для рэалізацыі мастацкага ці навукова-даследчага праекта (даследаванні, канферэнцыі, кнігі і іншыя матэрыялы), ? 800 на дарожныя выдаткі для Krzyżowa і адпачынак (1 месяц) у Krzyżowa.
Працоўная мова – англійская.
Апошні тэрмін падачы заявак – 16 лютага
Апошнім часам даследаванне візуальных сродкаў у навуцы робіцца адным з найбольш актыўных абсягаў у гісторыі навукі, тэхналогіях і медыцыне. VI еўрапейская вясновая школа па гісторыі навукі будзе складацца з трох лекцый і трох практычных семінараў, прысвечаных розным аспектам навуковых візуальных сродкаў.
Арганізатары прапануюць гранты, якія кампенсуюць выдаткі на навучанне, пражыванне, праезд.
Інтэрактыўная гульня-стралялка, якая дазваляе замацаваць і ўдасканаліць веды па арганічнай хіміі і біяхіміі:
Interactive Concepts in Biochemistry