Архіў навін
Інтэрактыўная гульня-стралялка, якая дазваляе замацаваць і ўдасканаліць веды па арганічнай хіміі і біяхіміі:
Interactive Concepts in Biochemistry
Інтэрактыўная гульня-стралялка, якая дазваляе замацаваць і ўдасканаліць веды па арганічнай хіміі і біяхіміі:
Interactive Concepts in Biochemistry
Паводле твора З.Бядулі «На Каляды к сыну». Аўтар – Інга Сакута. Клас: 7. Формы работы: індывідуальная, групавая, калектыўная, інсцэніроўка.
План-канспект урока «Праблема маральнага выбару: Паводле твора З.Бядулі «На Каляды к сыну»”
Аўтар – Інга Сакута.
Прадмет: беларуская літаратура.
Клас: 7.
Формы работы: індывідуальная, групавая, калектыўная, інсцэніроўка.
Эпіграф: “Старасць не можа быць шчаслівай, але яна можа і павінна быць годнай, спакойнай і дагледжанай”.
Андрэй Смятаннікаў, generation.by
Афіцыйна ніводзін з 90 затрыманых на Плошчы студэнтаў не быў пакуль адлічаны з універсітэту. Хаця хмары магчымага выключэння ўжо павіслі мінімум над трыма дзясяткамі студэнтаў. Ва ўніверсітэтах пачаўся збор подпісаў у падтрымку аднакурснікаў-вязняў, а студэнцкія рухі спрабуюць папярэдзіць магчымыя адлічэнні. Практычныя парады пра тое, да каго варта звяртацца, каб атрымаць дапамогу і абарону сваіх, у тым ліку студэнцкіх правоў.
Чытаць болей /
Даслала Інга Сакута.
Калісьці даўно-даўно ў горадзе Віфліеме нарадзіўся Ісус Хрыстос. Яго нараджэнне змяніла ўвесь свет. Людзі хацелі ўбачыць гэту падзею. Але вы ведаеце, што ў тыя часы яшчэ не было тэлебачання, а значыць не было магчымасці ўбачыць нараджэнне Сына Бога ў мультфільмах ці фільмах. І тады людзі прыдумалі лялечны тэатр, які назвалі ў гонар горада Віфліема ці Батлеема, дзе нарадзіўся Хрыстос, батлейкай.
5 студзеня
Запрашаем усіх цікаўных на Каляднае Свята, якое адбудзецца 5 студзеня 2011 г. а 15 гадзіне ў Рэспубліканскім Цэнтры нацыянальных культур (Мінск, вул. Чычэрына 19).
Дрэскод святочны, калядны. Уваход толькі з цукеркамі, пернікамі ды іншымі пачастункамі. Уваход вольны для тых, хто ведае на памяць калядныя мантры, а таксама для свойскіх жывел, зорак ды іншых калядных істот.
Калядная Свята адбываецца з удзелам нацыянальна-культурных суполак, фольк-гуртоў у рамках моладзевага праекту “Шляхі Мнемасіны”.
Батлейка: сцэнар, спеўнік
Даслала Інга Сакута.
...Калісьці даўно-даўно ў горадзе Віфліеме нарадзіўся Ісус Хрыстос. Яго нараджэнне змяніла ўвесь свет. Людзі хацелі ўбачыць гэту падзею. Але вы ведаеце, што ў тыя часы яшчэ не было тэлебачання, а значыць не было магчымасці ўбачыць нараджэнне Сына Бога ў мультфільмах ці фільмах. І тады людзі прыдумалі лялечны тэатр, які назвалі ў гонар горада Віфліема ці Батлеема, дзе нарадзіўся Хрыстос, батлейкай. І вось такі спектакль, які глядзелі нашы дзядулі і бабулі, мы з вамі таксама зараз паглядзім...
Шаноўныя калегі!
У апошні дзень года прынята падводзіць вынікі мінулага. Хаця настрой зусім не святочны, вынікі года трывожныя, але ў нас усіх з’явілася надзея. І у гэтым ёсць вашая заслуга.
Дзякуй вам, Настаўнікі, што вытрымалі ўсе здзекі і не кінулі сваёй справы.
Цэлы год вы пісалі пра праблемы ў адукацыі, прапаноўвалі шляхі іх вырашэння, крычалі паратунку ў надзеі, што міністэрства дасць адказ. Дарэмна. Не дачакаліся. Міністр Радзькоў не бачыў сэнсу звяртаць увагі на стан у сваім ведамстве, не адважыўся на размову і нават адпіску. За гэта, відаць, пайшоў на падвышэнне. А мы ў новы год з новым міністрам! Будзем спадзявацца, што Сяргей Маскевіч будзе не глухі і не сляпы да настаўніцкіх праблемаў. А калі не – дык і яго хутка на падвышэнне возьмуць, не сумнявайцеся. Дачакаемся лепшага.
Дзякуй вам, Настаўнікі, за нашую моладзь!
Гэта вашыя вучні выйшлі на плошчу супраць няпраўды, гэта яны адважна заявілі – мы хочам жыць без страху і прыніжэння, ГЭТА ЯНЫ ВЫЙШЛІ ЗА ВАС!
Дзякуй вам, Настаўнікі, што занялі актыўную пазыцыю, паказалі нам, што МЫ – НАРОД.
Менавіта настаўнікі ўзялі на сябе смеласць і палічылі галасы на выбарах. Аказваецца, там дзе лічылі, паўсюль патрэбны другі тур(!) — і гэты факт настаўнікі сваімі подпісамі заверылі ў афіцыйнах пратаколах. Дзякуючы настаўнікам, мы даведаліся, што і пенсіянеры, і даведзеныя да скоцкага стану вяскоўцы, і навязаныя на кантракты бюджэтнікі, і вайскоўцы – усе хочуць зменаў! Асабісты дзякуй педагогам СШ №4 і гімназіі № 6 г. Мінска, – тут можна прачытаць і пабачыць, што можна заставацца чалавекам у любых умовах.
Дзякуй і тым, хто выбраў для сябе шлях негвалтоўнага супраціву – проста не ўдзельнічаў ў беззаконні: не пайшоў у камісіі, не прымушаў выпісваць тога “Спасацеля”, не здаваў грошы на суботнікі, адмаўляўся ад ідэалагічнай прамыўкі мазгоў дзецям… А проста вучыў ведам і быць людзьмі. І такіх большасць. Прыкладам, ў Партызанскім раёне сталіцы з настаўнікаў не змаглі сфармаваць ніводнай участковай камісіі. Выснова – гэта няпраўда, што рэжым трымаецца на настаўніках. Рэжым трымаецца на страху. Не бойцеся!
Дзякуй і Вам асабіста … ( тут кожны калега вольны напісаць імя істоты, якая ў школе перашкадзае жыць ўсяму калектыву сваімі плёткамі, разборкамі, непрафесіяналізмам, жаданнем выслужыцца…– на жаль, зараз іх час)! Дзякуй вам, істота, за тое, што нашыя дзеці бачыць вас штодня. Няма патрэбы шукаць пачвару сярод літататурных герояў, каб яны мелі перад вачыма адмоўны прыклад. Дзякуючы вам, нашыя дзеці становяцца больш моцнымі, салідарнымі і перакананымі, што дабро павінна перамагчы зло.
З Новым годам, дарагія калегі!
Зычым вам аптымізму, салідарнасці, справядлівасці, рашучасці. Праўда пераможа, але як хутка — залежыць ад нас. ЗАСТАВАЙЦЕСЯ БЕЛАРУСАМІ!
Ваш Настаўнік.info
Новым міністрам адукацыі стаў доктар фізіка-матэматычных навук
Андрэй Смятаннікаў, generation.by
Паводле афіцыйнай біяграфіі, Маскевічу 57 гадоў, паходзіць ён з Шчучынскага раёна. Вучыўся і пачынаў кар’еру ў Гродзенскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. Восем гадоў быў рэктарам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мае ступень доктара фізіка-матэматычных навук. Вядома, што раней Маскевіч займаўся «спектраскапіяй біяарганічных малекул».
У 2006 годзе студэнты-стыпендыяты праграмы імя Каліноўскага запатрабавалі забараніць былому рэктару Маскевічу ўезд на тэрыторыю Еўразвяза. Са словаў студэнтаў, цягам некалькіх гадоў з ГрДУ імя Янкі Купалы праз палітычныя матывы былі выключаныя 6 студэнтаў. На іх думку, былы рэктар «непасрэдна займаўся пераследам і адлічэннем з універсітэту сябраў недзяржаўных арганізацыяў».
Таксама Маскевіч вядомы сваімі заявамі пра шкоду, якую можа нанесці беларуская мова спецыялістам у іх прафесійнай дзейнасці. У прыватнасці, ён лічыць, што «чалавек, якому ўсе спецыяльныя тэрміны будуць выкладаць па-беларуску, сутыкнецца з праблемамі ў прафесійнай дзейнасці».
Чытаць болей /