Архіў навін
Зімовая школа для гуманітарыяў
1 – 10 сакавіка 2009 г. ва Уроцлаве (Польшча) будзе праводзіцца «Усходнееўрапейская зімовая школа – 2009» для студэнтаў гуманітарных навук. Удзельнікамі школы будуць студэнты з Польшчы, краін Захаду і Цэнтральна-Усходняй Еўропы. У праграме – лекцыі, семінары, візіты ў акадэмічныя ўстановы Варшавы і Уроцлава, сустрэчы і дэбаты па актуальных тэмах.
Арганізатары школы – Каледж Усходняй Еўропы ва Уроцлаве і Цэнтр вывучэння Усходняй Еўропы Варшаўскага універсітэта. Прадугледжаны стыпендыі для пакрыцця выдаткаў, звязаных з навучаннем у школе. Падрабязная інфармацыя і бланк заяўкі – на старонцы Рэгіянальнага партала Светлагорску. Прыём заявак – да 25 студзеня 2009 г.
Ліст настаўнікаў у рэдакцыю «Народнай Волі"
Цяперашні вучэбны год з'яўляецца і для нас, і для нашых дзяцей асабліва цяжкім. І найперш у плане новай рэформы.
Прыгожае слова «рэформа» — гэта для вышэйстаячых арганізацый і іх справаздачаў перад прэзідэнтам, але ж0 для працы школ — гэтае шкодніцтва. Мы не пабаяліся ўпажыць гэтае забытае слова, таму што любыя рэформы павінны праводзіцца з мэтай паляпшэння якасці, спрашчэнні і памяншэнні папяровай працы, палягчэнні працы. Ужо некалькі гадоў сярэдняя адукацыя знаходзіцца ў пастаянным стрэсе. Спачатку ўвялі дрэнна падрыхтаванае цэнтралізаванае тэставанне і ў сувязі з гэтым – нападкі на школу з-за вынікаў; затым пераход на 12-гадовую адукацыю і ў сувязі з гэтым змена праграм і выданне мноства новых падручнікаў розных аўтараў; і нарэшце, зварот да 11-годцы і зноў змена праграм, новыя падручнікі. Мабыць, Міністэрства адукацыі і ўрад, што глядзяць на гэта абыякава, вырашылі правесці эксперымент на выжывальнасць школьнай адукацыі.
Як мой сын прынёс са школы «адзінку»
Пасля доўгіх і насычаных зімовых канікул я хвалявалася: як сын, вучань 9-штрых класса, пачне 3-ю чвэрць? Першыя два навучальныя дні некалькі супакоілі: у чацвер сын прынёс 8 па хіміі, у пятніцу — 7 па матэматыцы. Таму спакойна зазірнула ў дзённік і аслупянела: у пятніцу ў радку «фізіка» рукой сына было напісана «Не падрыхтаваны да ўрока» і стаяла рашучая, тлустая «адзінка» з подпісам настаўніцы.
Вялікая каляровая кніжка для дзяцей «Прыгоды Капітана Танакі»
У кнізе — вершы, карцінкі, коміксы з прыгодамі пластылінавага героя і яго сяброў, якіх прыдумаў журналіст Алесь Кудрыцкі.
Капітан Танака — гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Ён нарадзіўся 15 маяя 2005 году ў інтэрнэт‑дзённіку Алеся Кудрыцкага. Праз нейкі час ён таксама пачаў рэгулярна з’яўляцца на старонках газеты «Наша Ніва» ў рубрыцы «Газетка дзеткам». Нарэшце, у снежні 2008 г. запрацаваў і адмысловы сайт, прысвечаны пластылінаваму герою.
Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна ў коміксах ды паглядзець у мульціках.
Тыраж кнігі невялікі — усяго толькі 1000 асобнікаў, так што не прапусціце момант, калі пачнецца продаж.
Паводле tut.by
КАЛЯДНЫЯ РЭЙДЫ ТБШ (+фотарэпартаж)
Падыходзяць да заканчэння гасцявыя рэйды ў мінскія беларускамоўныя школы і садкі, якія наладзілі прадстаўнікі Таварыства беларускай школы.
Напярэдадні Новага года ТБШ ужо наведала СШ № 60, гімназіі № 14 і 23. Асноўная мэта сустрэч – калядныя віншаванні і ганараванне дыпломамі ТБШ “За прафесійнае майстэрства і выхаванне нацыянальнай свядомасці будучых актыўных грамадзян незалежнай Беларусі” лепшых педагогаў, якія выкладаюць па-беларуску, уручэнне невялікіх падарункаў навучальным установам і настаўнікам.
Да фармавання падарункаў далучыліся шматлікія грамадскія арганізацыі. “Цэнтар Супольнасць” падараваў школам розныя метадычныя дапаможнікі, літаратуру па грамадзянскай адукацыі, а таксама запісаў адмысловы DVD дыск “Гадуем беларусаў”, у які ўвайшлі сцэнары дзіцячых святаў, гульні, метадычныя матэрыялы па краязнаўстве і этнашколе, песенькі для маленькіх, аўдыёкнігі, казкі, чытанкі, мультфільмы, мастацкія фільмы і шмат чаго карыснага для настаўніцкай працы. Грамадскае аб’яднанне “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” прэзентавала настаўнікам гістарычныя кнігі, Аб’яднанне бацькоў з Беласточчыны “АБ-БА” падаравала кожнай школе беларускі лемантар – каляровы набор літар алфавіта, які стварыла выдатная беларуская настаўніца з Беластоку Аліна Ваўранюк. Беларуская школка ў Нью-Ёрку і культурна-адукацыйная фундацыя Орса-Рамана дапамаглі сфармаваць для кожнага беларускага садочка вялікія наборы дыскаў і касет з мультфільмамі, казкамі, песенькамі, а настаўнікам яны падаравалі кнігі беларускіх класікаў: Янкі Купалы, Васіля Быкава, Ніла Гілевіча і іншых. А кампанія “Будзьма!” дапамагла аздобіць падарункі адмысловымі торбачкамі, віншавальнымі паштоўкамі.
Фотарэпартаж з садкоў
Фотарэпартаж са школаў
/
Міжнародная Студэнцкая Школа Правоў чалавека
Мы запрашаем вас прыняць удзел у Міжнароднай Студэнцкай Школцы Правоў Чалавека/ Правоў Студэнтаў, якая пройдзе напрыканцы лютага ў Мінску.
У Школцы прымуць удзел студэнты і маладыя актывісты зь Беларусі, Расіі і Украіны.
Гэта двухдзённы сэмінар па навучанню асновам Правоў Чалавека;
* стратэгіям і тактыкам абароны грамадскіх інтарэсаў;
* вядзенню грамадскіх кампаній і акцый салідарнасці;
* арганізацыі эфектыўнай грамадскай дзейнасці;
* абароне Правоў Студэнтаў;
* стварэнню і развіццю студэнцкіх ініцыятыў;
* новым тактыкам абароны Правоў Студэнтаў і моладзі ў агульным.
Экспэртамі і трэнерамі Школкі з'яўляюцца вядомыя праваабаронцы і эксперты ў сферы грамадзянскіх ініцыятываў поруч з лідэрамі студэнцкіх рухаў і маладымі грамадзянскімі актывістамі.
У Школцы могуць прыняць удзел грамадзянскія актывісты, праваабаронцы, актывісты студэнцкіх рухаў, а таксама ўсе тыя, каму цікавыя Правы Чалавека альбо Правы Студэнтаў.
Мы прымаем заяўкі ад кандыдатаў з Беларусі, Расіі і Украіны, не старэйшых за 30 год.
Як прыняць удзел:
Дзеля таго каб прыняць удзел у сесіях Школкі, неабходна запоўніць анкету ўдзельніка і адаслаць яе па адрасе: studentHRschool@hrworld.ru
Для ўдзельнікаў, прайшоўшых конкурсны адбор, навучанне ў семінарах Школкі бясплатнае, прадстаўляецца харчаванне, а для ўдзельнікаў з іншых гарадоў – таксама пражыванне.
Апошні тэрмін падачы заявак – 10 лютага!!
Дадатковая інфармацыя: studentHRschool@hrworld.ru,
Елізавета Яфімава, Ганна Дабравольская, Вікторыя Громава
У Магілёве прайшло чарговае «Беларускае пяціборства»
5 студзеня 2009 года ў Магілёўскім універсітэце імя Аркадзя Куляшова праведзена “Беларускае пяціборства-VIII” – спаборніцтва сярод вучнёўскай інтэлектуальнай эліты, якое з 2001 года ладзіць сумесна з універсітэтам настаўніцкая суполка Таварыства беларускай мовы. Удзел у спаборніцтве ўзялі 27 навучэнцаў 9–11 класаў школ, ліцэяў і гімназій Магілёва і Магілёўскай вобласці, сярод якіх былі і “свежыя” пераможцы абласных прадметных алміпіяд.
“Беларускае пяціборства-VIII” мае некаторыя адметнасці. Упершыню ўдзельнікаў з рэгіёнаў вобласці было болей, чым прадстаўнікоў абласнога цэнтра. Упершыню перамогу атрымаў вясковы хлопец, а не прадстаўнік абласнога ці раённага цэнтра.
Рэйтынгавая сістэма кантролю і ацэнкі ў камп'ютэрных сістэмах навучання
Сваім досведам працы з рэйтынгавай сістэмай, аб якой гэтак шмат гавораць на працягу некалькіх гадоў, падзяліўся настаўнік сярэдняй школы №16 г. Пінска С.І. Федарына
Адкрыць файл (69 КВ) у фармаце doc
Запрашаем паўдзельнічаць у адукацыйным трэнінгу ў Бруселі
«Офіс за дэмакратычную Беларусь» (Бельгія) у супрацоўніцтве з Фондам Развіцця Прававых Тэхналогій (Украіна) запрашаюць узяць удзел у адукацыйным трэнінгу, што мае прайсці ў Бруселі і будзе прысвечаны пытанням энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій.
Паездка арганізуецца ў рамках праекта па абмене вопытам паміж Еўрасаюзам і Беларуссю і, акрамя агульнага азнаямлення з дзейнасцю структур ЕС, стварае перспектывы больш глыбокага вывучэння магчымасцей супрацоўніцтва ў такіх сферах як: ахова навакольнага асяроддзя і барацьба з наступствамі выбуху на Чарнобыльскай АЭС, энергетыка і энергазберагальныя тэхналогіі, транспарт, навука і адукацыя. Мы стваралі нашу праграму каб дапамагчы беларускім спецыялістам узбагаціць свае веды ў той ці іншай галіне і наладзіць карысныя кантакты з еўрапейскімі калегамі.
3–7 лістапада ў рамках праекта Брусель наведала група беларускіх эколагаў, якія атрымалі магчымасць азнаёміцца з работай інстытутаў Еўрасаюза і сустрэцца з экспертамі ЕС, якія займаюцца экалагічнай праблематыкай, у тым ліку і па нашым рэгіёне. Сустрэчы былі прысвечаныя такім тэмам, як сельская гаспадарка, энергетычная і ядзерная бяспека ды інш.
Паездка з тэматычным акцэнтам на пытанні энергетыкі і энергазберагальных тэхналогій запланавана на канец лютага – пачатак сакавіка 2009 г.
Да ўдзелу ў трэнінгу запрашаем экспертаў у дадзенай галіне і навукоўцаў.
Вітаецца ўдзел як прадстаўнікоў грамадскага, так і дзяржаўнага сектара.
Праграма прызначана для беларускіх спецыялістаў, якія працуюць у краіне.
Набор удзельнікаў адбываецца на конкурснай аснове, перавага аддаецца кандыдатам з досведам працы.
Жадаючыя прыняць удзел павінны даслаць сваю заяўку і запоўненую анкету на гэту паштовую скрыню: adukacyia@democraticbelarus.eu не пазней за 10 лютага 2009 г.
Спамаваць анкету можна тут.
Выдаткі на паездку (консульскі збор за візы, страхоўка, дарога, пражыванне) кампенсуюцца арганізатарамі.
Школа ці шкода?
Скажам прама, без рэверансаў: замест таго, каб ступіць крок наперад, як гэта павінна быць пры рэформах, наша школа насамрэч зрабіла два крокі назад. Гэтая марная прыдумка адразу ставіць сябе ў супрацьлеглую якасць — антырэформу, псеўдарэформу, якая, не ліквідаваўшы ранейшыя памылкі, паспешліва робіць новыя…
Чытайце артыкул Алеся Лозкі, старшыні «Таварыства беларускай школы» на старонцы «Народнай волі"