Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
21.06.2019

Дзеці з тэатральнага гуртка "Гульня ў тэатр"запісалі дыск дзіцячых песен на вершы Андрэя Хадановіча. Музыку напісала Ганна Бабік, аранжыроўку зрабіў Павал Васькоўскі. Гэты дыск мае як запіс песен, так і фанаграмы.

21.06.2019

Што такое бачнае навучанне? Як мысліць эфектыўны настаўнік? Якой павінна быць зваротная сувязь, каб яна дапамагала вучыцца? Хэці сцвярджае, што вусная зваротная сувязь значна больш эфектыўная, чым пісьмовая, і што самая моцная зваротная сувязь тая, што ідзе ад вучня да настаўніка.

21.06.2019

За 25 гадоў прэзідэнцтва Лукашэнкі ў Беларусі змяніліся сем міністраў адукацыі, і ў кожнага з іх былі свае ідэі і прапановы, як рэфармаваць і кіраваць даручанай ім сістэмай

18.06.2019

Задача: "Суд ЗША прызнаў паўднёвакарэйскую кампанію Samsung вінаватай у капіраванні дызайну і тэхналогій мабільных прылад iPhone і iPad і абавязаў выплаціць іх вытворцу Apple кампенсацыю ў 1,051 млрд долараў. Пайграўшы патэнтную спрэчку, Samsung падагнаў да офіса Apple 30 грузавікоў з 5-цэнтавымі манетамі. Такім чынам паўднёвакарэйская кампанія выканала пастанову суда аб выплаце штрафу Apple". - У інтэрнэце каля 2420 такіх паведамленняў. Дакажыце, гэта фэйк ці не?

18.06.2019

Што робяць птушкі, калі няма моцы на доўгі палёт? Збіраюцца ў стаі і лятуць туды, куды трэба. І заўсёды вяртаюцца, каб з новымі сіламі выкарміць птушанят, паставіць іх на крыло.
Тое самае і беларускія настаўнікі!

17.06.2019

Хто прымушае школы падпісвацца на “Юного спасателя” — МНС, аддзел адукацыі ці нехта іншы, — і ці можна адмовіцца ад падпіскі на дзяржпрэсу.

06.06.2019

У Варшаве жывуць тысячы беларусаў. Пераважна гэтыя людзі імігруюць у пошуках лепшага жыцьця, працы, а калі ўжо асядуць у Польшчы, завядуць сям’ю, дзяцей, некаторыя з іх пачынаюць шукаць магчымасці пазнаёміць сваіх нашчадкаў з культурай і мовай продкаў. Група варшаўскіх беларусаў думае зладзіць школу для сваіх дзяцей.

05.06.2019

Аўгустына (імя зменена) вучыцца ў 11 класе адной са сталічных гімназій. 23 мая яна выпадкова даведалася, што знаходзіцца ў БРСМ і нават плаціць сяброўскія складкі. Хоць, сцвярджае дзяўчына, яна ніколі туды не ўступала.

04.06.2019

З 1 чэрвеня на YouTube-канале «Прававой ініцыятывы» можна паглядзець усе 10 серый першага беларускага правааборончага адукацыйнага сэрыяла “Степаныч”. Чаму гэта важна?

03.06.2019

«Кожны дзень мы сутыкаемся з вялізнай плынню інфармацыі. Але ці ўсё з таго, што нам кажуць, праўда? Прааналізаваўшы некаторыя навіны, мы прыйшлі да высновы, што на веру трэба прымаць далёка не ўсё." Так разважаюць Таццяна і Андрэй Сідаровічы, навучэнцы 8 класа мінскай сярэдняй школы № 12, удзельнікі конкурсу медыяасветы «Лаві фэйк».

Старонкі