Архіў навін
Гэтым разам тэма ўжо традыцыйнага конкурсу «Адукацыя для свабоды. Ноўтбук актыўнаму настаўніку» – медыяадукацыя. Матэрыялы прымаюцца да 2 лістапада!
«Рэгіянальная газета»: Каляндарны ўзрост – не паказчык псіхалагічнай падрыхтаванасці да школы.
Нагрузка школьнікаў апярэджвае псіхолага-фізіялагічныя асаблівасці дзіцяці прыкладна на год-паўтара. Эксперты лічаць, што трэба павышаць эфектыўнасць адукацыйнага працэсу.
Лета – гарачая пара для абітурыентаў і іх бацькоў. Менавіта таму мы абралі адзін з ліпеньскіх дзён для круглага стала «Информ-прогулки» і Таварыства беларускай школы на актуальную тэму: «Адукацыя вышэйшая і прафесійна-тэхнічная – што больш запатрабавана ў сучасных ўмовах?»
З верасня па снежань 2015 года Інстытут імя Гётэ ў Мінску ладзіць стажыроўкі ў Германіі для настаўнікаў і выкладчыкаў нямецкай мовы са школ і вышэйшых навучальных устаноў Беларусі.
Упершыню з гэтым феноменам я пазнаёмілася ў артыкуле Мікалая Іванавіча Запрудскага «Перавернуты ўрок». Адразу прыйшла думка: я нешта падобнае спрабавала рабіць, але не ведала, як гэта назваць.
Як сфармаваць медыякампетэнтнасць на ўроках? Яўген Пархоменка прапануе разгледзець, як выкладчыкі фізікі расказваюць пра радыеактыўнасць і ядзерныя рэакцыі.
Праект «Карта навучэнца» ў 2016 годзе плануецца ўкараніць ва ўсіх школах Мінска. Такое рашэнне прынята кіраўніцтвам Мінгарвыканкама на аператыўнай нарадзе ў гарадскім выканаўчым камітэце.
Самы папулярны пакет офісных праграм займеў беларускамоўны інтэрфейс. «Файл» – «Галоўная» – «Уставіць» – «Распрацоўка»… Гэтыя каманды беларусы цяпер могуць даваць на роднай мове.
Таццяна Равяка скіравала зварот міністру адукацыі Беларусі. Яна звяртае ўвагу на факты прымусу настаўнікаў да ўдзелу ў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.