Архіў навін
Навучанне ад Фонда «Адукацыя для Дэмакратыі"
Мэта навучання – авалоданне ўменнямі і рост матывацыі да стварэння эфектыўных партнерстваў пры дапамозе ІТ-тэхналогіі.
Навучанне ладзіцца ў тры этапы:
1.Навучанне e-learning: 1–30 чэрвеня.
2.Стацыянарнае навучаньне ў адзін з тэрмінаў:
– у Глівіцах (Польшча): 2–4 ліпеня;
– у Львове: 12–14 ліпеня;
– у Львове: 16–18 ліпеня
3. Навучанне e-learning: 1–31 жніўня.
Арганізатары забяспечваюць начлегі і харчаваньне падчас стацыянарнага курса і кампенсуюць выдаткі на дарогу.
Заяўкі дасылайце на эл.адрас: witek@kana.gliwice.pl.
Апошні тэрмін падачы заявак – да 15 мая.
Паводле adukacyja.info
Свята выцінанкі ў Дудутках
15 траўня 2010 года Беларускі саюз майстроў народнай творчасці і музейны комплекс “Дудуткі” запрашаюць усіх жадаючых наведаць свята-конкурс выцінанкі “Чароўныя нажніцы”. Свята праводзіцца ўжо другі раз у такім фармаце. Музей прымае каля 30 майстроў з усёй Беларусі. Асноўны склад удзельнікаў – чальцы Саюза майстроў і рэкамендаваныя майстрамі вучні.
шая інфармацыя – тут
"Ноч Музеяў" у Доме Коласа
Сёлета Беларусь ужо шосты раз запар далучыцца да “Ночы музеяў” — штогадовага свята, прымеркаванага да Міжнароднага дня музеяў.
15 мая з 18.00 да 23.00 гасцінны Дом Коласа будзе шчыра вітаць гасцей, сярод якіх прадстаўнікі пасольстваў Расіі, Украіны, Польшчы, Францыі, Літвы, прадстаўнікі міністэрстваў і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, грамадскіх арганізацый, творчай моладзі.
У праграме свята:
• Выстаўка-кірмаш народных рамёстваў пад адкрытым небам “Горад майстроў” (сумесна з Беларускім саюзам майстроў народнай творчасці).
• Абрадавае свята “Добры дзень, лета!” (сумесна з кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў)
• Выстаўка-продаж непаўторных аўтарскіх лялек “Каруся, Палуся, Цацэля, Марцэля...”
• Тэатралізаваныя пастаноўкі па творах Якуба Коласа
• Майстар-клас старадаўніх беларускіх танцаў
• Магічны рытуал запісу запаветнага жадання за сталом Якуба Коласа чарніламі і пяром паэта
• “Кватэрнік у дзядзькі Якуба”: выступленне экстравагантных, непаўторных паэтаў і музыкаў А. Ячкоўскага, В. Лупасіна, А. Трафімчыка, Л. Тарасенка, Ю. Нератка, А. Краснабаева і інш.
• А таксама Джазавая феерыя на “Ночы музеяў — 2010”. Канцэрт знакамітага беларускага джаз-гурта “The Outsiders” & Паўла Аракеляна.
Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5
Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу.
Праблемна-модульны падыход пры вывучэнні творчасці Кандрата Крапівы
Прэзентацыя, падрыхтаваная гомельскімі настаўнікамі, змяшчае план і кароткі змест урокаў па вывучэнні п'есы Кандрата Крапівы «Хто смяецца апошнім» з выкарыстаннем методыкі праблемна-модульнага падыходу
Спампаваць прэзентацыю (ppt, 300 КБ)
Інтэрнэт-алімпіяда для малодшых школьнікаў
З 1 мая па 15 мая – на сайце, створаным настаўнікамі мінскай гімназіі №14, Разумнікі.by праходзіць 2 тур Інтэрнет-алімпіяды па матэматыцы для малодшых школьнікаў «Птушаня-2010». Запрашаем заахвочваць вучняў да ўдзелу!
Летнік для моладзі “Круглае возера-2010”
Беларускае моладзевае грамадcкае аб’яднанне “Розныя-роўныя” з 10 да 20 ліпеня ладзіць на беразе Плешчаніцкага водасховішча ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці намётавы летнік “Круглае возера-2010”.
Удзельнікі летніка – моладзь ад 18 да 30 гадоў, каля паловы з іх – моладзь з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, у тым ліку інваліды на вазках.
Цягам 10 дзён моладзь будзе ўдзельнічаць у адукацыйных мерапрыемствах, а таксама вясёла і з карысцю адпачыць.
Удзельнікі летніка навучацца працаваць у камандзе, атрымаюць навыкі эфектыўнай камунікацыі, навучацца вырашаць канфліктныя сітуацыі і адстойваць сваю думку.
Апошні тэрмін падачы заяўкі – да 25 чэрвеня.
Міжнародны семінар па міжуніверсітэцкім супрацоўніцтве
Міжнародны семінар “Міжунівэрсытэцкае супрацоўніцтва – ключ да сумеснага поспеху” ладзіцца 27–28 мая ў Гродненскім Дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.
Мэта правядзення семінара – развіццё сумесных праектных ідэй Еўрасаюзу і беларускіх партнераў.
Тэматыка папярэдніх семінараў, праведзеных у Гродне пры падтрымцы Сеткі ўніверсітэтаў рэгіёну Балтыйскага мора (BSRUN), была прысвечаная супрацоўніцтву ўніверсітэтаў і рэгіёнаў, універсітэтаў і гарадоў. Цяпер тэматыка сэмінара пашыраецца з мэтай абмеркавання пытанняў і накірункаў эфектыўнага ўзаемадзеяння ўніверсітэту з прадстаўнікамі дзяржаўнай, рэгіянальнай і муніцыпальнай уладаў, якія будуць запрошаныя да ўдзелу ў сэмінары.
Семінар накіраваны на прадстаўнікоў ВНУ (перадусім сябраў BSRUN), іншых арганізацый, зацікаўленых у развіцьці супрацоўніцтва з універсітэтамі рэгіёну Балтыйскага мора. Асаблівая ўвага будзе нададзена супрацоўніцтву з беларускімі партнерамі. Асноўная мэтавая група семінару – тыя, хто працуе альбо збіраецца працаваць над супольнымі праектнымі ідэямі для наступнай падачы заяўкі на фінансаванне з фондаў ЕС, у якім могуць удзельнічаць партнеры з Беларусі.
Сем сталічных школ набіраюць беларускамоўныя класы
Набор у першыя класы пачнецца з 1 чэрвеня.
Прапануем падрабязную інфармацыю, адрасы і кантакты.
Гімназія №4 (вул. Кунцаўшчына, 18) прапануе навучанне ў фізіка‑матэматычных, хіміка‑біялагічных і філалагічных класах. Даведка: e‑mail: gymn4.minsk.edu.by, т.258‑49‑71, 258‑49‑74.
Гімназія №9 (вул.Сядых, 10) — вывучэнне ўсіх прадметаў па‑беларуску, паглыбленае вывучэнне англійскай мовы, факультатыўнае — польскай.
Стыпендыі Фонда Генрыха Бёля
Фонд Генрыха Бёля прапануе замежным студэнтам стыпендыі для навучання ў дзяржаўных ці прызнаных дзяржавай вышэйшых навучальных установах Германіі, Швейцарыі ці краінаў-удзельніцаў Еўрасаюзу.
Апроч прыярытэтных накірункаў: культуралёгія, мастацтва, гуманітарныя і сацыяльныя навукі, фонд прапануе падтрымку таксама па эканоміцы, праву, інжынернай справе, медыцыне і прыродазнаўчым навукам.
Да ўдзелу ў конкурсе на стыпендыю запрашаюцца нямецкія і замежныя студэнты. Фонд надае асаблівую ўвагу падтрымцы студэнтаў з Усходняй Еўропы і маладых жанчынаў.
Патрабаванні да кандыдатаў з краінаў, якія не з'яўляюцца ўдзельніцамі Еўрасаюзу:
– кандыдаты мусяць быць залічаныя ў прызнаную дзяржавай вышэйшую навучальную ўстанову на момант пачатку выплаты стыпендыі;
– кандыдаты мусяць прадставіць пацверджанне, што яны ўжо маюць пачатковую прафесійную адукацыю (гэтая праграма прызначаная ў асноўным для асобаў, якія жадаюць атрымаць магістэрскую ступень);
– кандыдаты мусяць прадставіць пацверджанне добрага ведання нямецкай мовы.
Зараз Фундацыя прадастаўляе замежным студэнтам стыпендыі для навучання ў трэціх краінах на перыяд да 4 тыдняў.
Апошні тэрмін падачы заявак: 1 верасня (дата на паштовым штэмпелі).
Кантактныя дадзеныя:
Heinrich-Böll-Stiftung
Studienwerk
Schumannstr. 8
10117 Berlin
E-Mail: studienwerk@boell.de
Fax: 030/285 34–409
я інфармацыя – на сайце: elekcyi.org
Паводле рассылкі belngo.info